Калама́шка ’лаянка на няўклюднага, чараватага чалавека’ (Шат.). Фармальна суадносіцца з каламашка ’воз’, ’нязграбны воз’, ’воз для перавозу цяжкасцей’ і да т. п. — значэнні, якія тлумачаць, відаць, утварэнне каламашка ’лаянка’. З разглядаемым словам суадносіцца кылымашыцца ’таўчыся, збірацца ў адным месцы’ (Бяльк.) (паводле фанетычнага крытэрыю ўтворана ад асновы каламаш‑). Семантыка, відавочна, адрозніваецца, аднак яе можна зразумець як натуральнае развіццё ’капацца, вазіцца’ > ’таўчыся на адным месцы’, > ’збірацца ў адным месцы’. Такое развіццё значэння верагоднае, паколькі ажыццяўляецца ў яўна экспрэсіўных лексемах, дзе семантыка з’яўляецца дыфузорнай і лёгка можа субстывавацца. Параўн. яшчэ пск. колымажиться ’важнічаць, фанабэрыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Морма ’негаваркі чалавек’ (хойн., Мат. Гом.). Да мармыль (гл.). Суфікс ‑а, як у знайда, соня (сонʼа). Не выключана магчымасць запазычання ў якасці экспрэсіўнага са ст.-грэч. Μορμώ ’пудзіла, страшыдла, якім палохалі дзяцей’, семантыка якога змянілася.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галямоўжа ’неахайны чалавек’ (Нас.). Па паходжанню, бясспрэчна, звязана з такімі словамі, як галамоўзы ’бязвусы, без барады’ (Шатал.), галамоўза ’нікчэмны чалавек’ (Сцяшк. МГ). Меркаванні аб этымалогіі гл. пад гэтымі словамі. Семантыка лексемы галямоўжа не патрабуе спецыяльнага тлумачэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лаўды́ ’добра’ (Яўс.): «…лаўдьі табе, калі усе пымагиюць…» Відавочна, уграфінізм, параўн. эст. laudi ’палок у лазні’ < laud ’стол’, ’дошка’, вепск. лaud ’тс’. Семантыка слова лаўды — вынік развіцця значэння ’палок у лазні’ > ’асалода, раскоша ад парання ў лазні’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лягча́ць, ляхча́ць ’пакладаць (жывёл)’ (Нас., Бяльк., Шат., Касп., Юрч.; маладз., Янк. Мат.; ТСБМ). Рус. легча́ть, легчить. Да лёгкі (гл.) > лягчэй > рабіць лягчэй > лягча́ць. Сюды ж ле́гчыць ’патрабаваць злучкі (аб свінні)’ (Касп.), хаця семантыка разглядаемага слова значна адрозніваецца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кузу́бам ’насуперак’ (ТС). Да кузуб (гл.)? Семантыка не зусім ясная. У адзінай ілюстрацыі: «Як ты стала проціво кузубом, то й вон ужэ стал ожыгацца, не моўчыць» (ТС, 2, 248), кузуб можна разумець у зафіксаваным значэнні — ’пасудзіна вялікіх памераў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Моладзь ’маладое пакаленне’, ’маладыя людзі’, ’маладосць’, моладдзю ’ў маладыя гады’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш.). Укр. молодь ’моладзь’. Бел.-укр. ізалекса. На іншай слав. тэрыторыі семантыка адрозніваецца (параўн. Лучыц-Федарэц, Бел.-укр. ізал., 41). Прасл. moldь. Да малады́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пахіта́цца ’пахадзіць, пагуляць’ (Ян.). Да ўкр. no‑хитатися ’пахістацца’. Семантыка, як у рус. no‑шататься. Параўн. таксама польск. chytać się ’хістацца’, ’бадзяцца, швэндацца’. Усе да прасл. xytati (sę), якое з *xü‑t‑ > xy‑t‑ (Мее, MSL, 14, 1907, 388).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́ма ’падмурак; першае звяно зруба’ (Сл. рэг. лекс.). Семантыка, безумоўна, звязана з запазычаннямі, якія працягваюць лац. ж. р. prīma ’першая’, але шляхі пранікнення слова ў гаворку вызначыць цяжка. Параўн. зафіксаванае ў тым жа рэгіёне прымапрэ́ля ’першае красавіка’ (шчуч., Сцяшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адва́хта ’гаўптвахта’ (Гарэц., Др.-Падб.). Няясна. Магчыма, першая частка слова гауптвахта (< ням. Hauptwachte) дээтымалагізавана (фанетычна: aupt > aut > ad). Элемент ад‑ на месцы гаупт сведчыць аб тым, што агульная семантыка слова ўспрымалася як назва працэсу (ад‑вахта < *ад‑вахтаваць, адбыць вахту).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)