Галямоўжа ’неахайны чалавек’ (Нас.). Па паходжанню, бясспрэчна, звязана з такімі словамі, як галамоўзы ’бязвусы, без барады’ (Шатал.), галамоўза ’нікчэмны чалавек’ (Сцяшк. МГ). Меркаванні аб этымалогіі гл. пад гэтымі словамі. Семантыка лексемы галямоўжа не патрабуе спецыяльнага тлумачэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)