Пахіта́цца ’пахадзіць, пагуляць’ (Ян.). Да ўкр. похитатися ’пахістацца’. Семантыка, як у рус. пошататься. Параўн. таксама польск. chytać się ’хістацца’, ’бадзяцца, швэндацца’. Усе да прасл. xytati (sę), якое з *xŭ‑t‑ > xy‑t‑ (Mee, MSL, 14, 1907, 388).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)