Камані́ць, къмані́ць ’падгаворваць’ (міёр., Нар. сл.). З гамані́ць (гл.). Блізкая семантыка ў рус. пск. гомони́ться ’раіцца, перагаворвацца’, гомо̇ни́ть ’па-сяброўску гутарыць паміж сабою’. Пераход звонкіх//глухіх характэрны для былога балтыйскага арэалу (параўн. рус. гумани́ка ’марошка’ — кумани́ка ’ажыны’, ’марошка’; гл. камані́ца2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)