Пампу́шка1 ’невялікая круглая пышная булка; аб тоўстым пульхным дзіцяці, жанчыне’ (ТСБМ, Нас., Федар. VI, VII), ’аладка’ (Яруш., Бяльк.), пампу́шкі ’булкі’ (Сл. Брэс.). Рус. паўдн. пампу́ха, пампу́шка ’від вырабу з цеста; праснак з часнаком’, укр. пампу́х ’пампушка’. Праз польск. pampuch ’аладка’ з ням. Pfannkuchen ’блін’ з дыстантнай асіміляцыяй p‑k > p‑p (Мацэнаўэр, 269; Міклашыч, 230; Фасмер, 3, 194). Праабражэнскі (2, 10) мяркуе аб магчымым уплыве пу́хнуць.

Пампу́шка2 ’скрутак тытуню’ (Сл. ПЗБ). Ст.-бел. пампухъ ’пачка тытуню’ (Чартко, Даследаванні па літ. і мове, Гродна, 1967, 54). Рус. арханг. пампу́ша ’звязка лісця тытуню’. Гл. папуша. Сюды ж, відаць, і панпу́шка ’клубок нітак’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́цак, пля́цок; пля́цке, пляцкы ’блін, аладка’, ’дранік’ (ЛА, 4; Бес., Вешт.; кам., Жыв. сл., Сл. Брэс.), пля́цка ’пернік’ (Сцяшк. МГ), ’хлебнае печыва круглай формы’, ’сухар’ (маст., ашм., Сл. рэг. лекс.). Ст.-бел. пляцокъпраснак’ (XVII ст.) са ст.-польск. placek ’плоскае лечанае або смажанае цеста’, якое з ням. Plätzchen ’тс’, памяншальнае да Platz у спецыяльным значэнні (Булыка, Лекс. запазыч., 117; Банькоўскі, 2, 595). Паводле Вештарт (Бел.-польск. ізал., 17) — заходнеславянская інавацыя, параўн. польск. plaska ’скураны кружок для забівання мух’: таксама Махэк₂ (453) дапускае ўтварэнне ад plácati ’ляпіць з гліны, цеста’ для чэш., славац. placka ’ляпёшка’.

Пляца́к ’рукзак’ (воран., Сл. ПЗБ; слонім., Сцяшк. Сл.). З польск. plecak ’тс’, якое з’яўляецца штучным перакладам з ням. Rucksack ’тс’ (< Rücken ’спіна’ і Sack ’мяшок’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маца — старажытная мера сыпучых цел, роўная 0,325 вядра, а паводле М. Гарбачэўскага (Словарь древ. акт. яз., 203), = 1 варшаўскаму гарцу, або 3,76 літра; ст.-бел. маца ’мера збожжа’ (1509 г.) запазычана са ст.-польск. maca, якое з с.-в.-ням. mëtze, суч. ням. Metze ’гарнец’ (Булыка, Лекс. запазыч., 153).

Ма́ца ’набітая конскім воласам скураная падушачка, якая ўжывалася друкарамі для набівання набору фарбай’ (ТСБМ). З рус. ма́ца ’валік для фарбы’, якое з італ. mazzo ’дубінка, дручок’ (Мацэнаўэр, Cizí sl., 247; Фасмер, 2, 585).

Маца́ ’тонкія сухія праснакі з пшанічнай мукі, якія (паводле яўрэйскага абраду) выпякаліся да вялікадня’ (ТСБМ, Нас.). З ідыш maze, якое са ст.-яўр. maṣṣāпраснак’ (Вінер, ЖСт, 1895, 1, 64; Карскі, Труды, 173; Фасмер, 2, 585). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 153) і Кюнэ (74), запазычана з польск. maca ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патрэ́ба, патрэ́б, патрэ́ба ’неабходнасць чаго-н., патрэбнасць’ (ТСБМ, Мал., Яруш., Гарэц., Нас., Шат., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ), ’пільнае пажаданне’ (КЭС, лаг.), ’просьба’ (Сл. ПЗБ), патрабава́ць ’прасіць, дамагацца, прымушаць, загадваць, мець патрэбу’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Касп.; КЭС, лаг.), патрабава́нне ’патрэбнасць’, ’нястача, неабходнасць’, патрэбішча ’тс’; патрэбнік, патрэбніца ’неабходны чалавек’, ’праснак, спечаны на патэльні’ (Нас.). Укр. потре́ба ’неабходнасць’, ’справа, бітва’, рус. потре́бный ’патрэбны’, потре́ба, потре́б ’патрэба’, потребовать, ст.-рус. потрѣба, потреба ’неабходнасць’, ’служэнне’, ’ахвяраванне’, трѣбъ ’патрэбны’, польск. potrzeba ’неабходнасць, патрэба’, ’патрабаванні’, ’бітва’, ’справа’, н.-луж. potrjeba ’неабходнасць’, potrěbnosć ’патрэба’, в.-луж. potrjeba, potrěbnosć ’тс’, potrjebować ’патрабаваць’, чэш. potřeba, potřebovati, potřebný, славац. potreba, potrebný, potrebovať ’тс’, славен. potréba, potrebováti, potrében, potrébnost, серб.-харв. по̏треба, по̀требовати, по̏требан, по̏требност ’тс’, макед. потреба ’неабходнасць’, ’патрэба’, потребен ’неабходны, патрэбны’, балг. потре́ба, потре́бен, потребност. Слова potrěba ўтворана з выразу trěbě byti ’быць патрэбным’, які быў дапоўнены прыназоўнікам po, таму што trěbě разумелася як М. скл., а М. скл. ужываўся толькі з прыназоўнікам. З ро trěbě рэканструяваўся Н. скл. potreba. Ад гэтага назоўніка — potrěbovati, potrěbьnъ і інш. (Махэк₂, 656). Гл. таксама трэба. Пра патрэбна гл. Плотнікаў (Бюлетин, 1976, 72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пірог1, піру͡ох, пырі́г ’булка з начынкай’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк. Сл., Гарэц., Бес., Чуд., Яруш., Федар. 6, ТС; мазыр., Шн. 3; полац., Нар. сл.), ’паска’ (Маш.), ’тоўсты блін, праснак’ (полац., Нар. сл.; пруж., Сл. Брэс.; віц., ЛА, 4), ’пшанічны белы хлеб, бохан хлеба, булка, куліч’ (Шат.; Варл.; полац., Нар. сл.; гродз., глыб., докш., вільн., шальч., драг., Сл. ПЗБ; віц., ЛА, 4), пірагом ’згарнуць зерне ў кучу’ (рагач., Сл. ПЗБ). Сюды ж, відаць, пірагі́ ’вялікія запоіны — другі этап вяселля, у час якога дамаўляюцца пра пасаг, тэрмін вяселля, колькасць сватоў’ (віл., З нар. сл.), піро́гі ’частаванне праз тыдзень пасля вяселля’ (беласт., Сл. ПЗБ, Скарбы). Укр. пиріг, рус. пирог, польск. pirog, pierog, чэш., славац. piroh. Найбольш імаверным можна дапусціць паходжанне слова з прасл. *pirъ ’бяседа, банкет’ і суф. ‑ogъ (як у тварог, *batogъ, *brьlogъ) (Вондрак, Vergl. Gr., 1, 629; гл. яшчэ Фасмер, 3, 265). Сюды ж пірожнік ’маршалак у вясельнай дружыне’ (Варл.).

Пірог2 ’скручаная ці сплеценая пасма апрацаванага ільновалакна’ (вільн., гродз., Сл. ПЗБ). Названа паводле падабенства формы. Да пірог1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісклё, п(склёпак піскпёнык, піскля, піскля праснак. пісклянём піскляня ’кураня’, * птушаня’ (ТСБМ, Мік., Мядзв., Касп., Нас., Мат. Маг., Мат. Гом.; талач., Шатал.; паўн.-усх., ДАБМ, к. 296; докш., глыб., Сл. ПЗБ; круп., Нар. сл., астрав., Сцяшк. Сл.; Бяльк.), піскля ’куранё, дзіця’, (Юрч. СНЛ); ’дзіця’ (Нік. Очерки), пісклепіка ’птушаня’ (Бяльк.), піскля ’плаксівая жанчына’ (сміл., Жыв. сл.; Шат.), піскля ’піскун, піскляк’ (капыл., Нар. словатв.; зэльв., Жыв. сл.), піскля, піскля ’чалавек з пісклівым голасам’ (ТСБМ: драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), пісклівы, пісклівы ’чалавек, у якога голас напамінае нейкі піск’ (Шат., Нас., Варл.). Укр. пискля ’птушанё’, ’малое дзіця’, рус. писклёнок, писклята ’птушаняты, якіх яшчэ корміць маці’, арл. ’куранё’, уладз. пискля пск. пас кляк ’тс’, ’пісклявае дзіця’, ’заморак’; польск. pisklę, piskląt ko ’птушанё’, ’куранё’, piskla, pisklak ’пісклявае дзіця’, ’неаперанае птушанё’, чэш. pisklę ’птушанё’, ’блазнюк’, славац. piskla ’пісклявае птушанё’. Услед за Махэкам₂ (451) можна меркаваць, што першаснай формай гэтых лексем было *pi‑sk‑jь ’пісклявы’, якое на поўначы слав. тэрыторыі змянілася ў pi‑sk‑lb, апошняе, абазначаючы маладых істот, набыло канчатак *-£ (< *-£ > ///-), а па поўдні адбылася палаталізацыя ‑sk‑ > славен. ‑VČ‑. серб.-харв. ‑шЛ‑, балі-.-«/ (славен. piśće, piśćanec ’куранё’, серб. intuthe, харв. кайк. pišče ’куранё’, чак. ’птушка’, балг. /міщене ’піск’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаварада́ ‘патэльня’ (ТСБМ; Касп., Мядзв., ТС, Сл. Брэс., Бяльк., Байк. і Некр., Сцяшк., З нар. сл., ЛА, 4), скаравада́ (Шатал., З нар. сл.), скараво́да (Бяльк.), скароўда́ (Сцяшк.), скварада́ (Сл. ПЗБ, Жыв. сл.), скаварэ́нда, скоўрада́ (Сл. Брэс.) ‘тс’. Укр., рус. сковорода́, ст.-рус. сковорода, польск. skowroda, н.-луж. škórodej, в.-луж. škorodej, ст.-чэш. skravada, skrovada, ст.-слав. сковрада ‘прылада для катавання’. Прасл. *skovorda, *skovordy, ‑ъve. Этымалогія няясная. Параўноўваюць з ст.-в.-ням. scart, ‑isan ‘кацялок, патэльня’, с.-в.-ням. scharte ж. р., schart м., н. р. ‘тс’; гл. Ільінскі, ИОРЯС, 24, 1, 114–115; Брандт, РФВ, 24, 176, Махэк₂, 548; Фасмер, 3, 644. Зычны ‑в‑ тлумачыцца ўплывам слав. *skvara (гл. скварыць) і роднасных. Супраць Семерэньі (ВЯ, 1967, 4, 14–15), які выводзіць славянскае слова з формы, блізкай арм. skavaŕak, перс. sukōra (sukurra) ‘міска, сподак, талерка’, крыніцай якіх ён лічыць грэч. σκεναρίδα, вытворнае ад σκεναριν ‘маленькая пасудзіна’. Спробы выдзеліць архаічны прэфікс ско‑ (sko‑) пры каранёвым ворд‑/вард‑ (< *vьrd‑) ‘жордка, прут’ (Куркіна, Этимология–1988–1990, 57–60) не пераконваюць па семантычных прычынах. Вытворныя ад скаварада: скаваро́днік, скаварадзе́нь ‘чапяла’, ‘блін або ляпёшка, спечаныя на патэльні, праснак’ (Шымк. Собр., Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лён, лянок ’валакніста-алейная расліна Linum usitatissimum L.’ (Нас., ТСБМ, Касп., Кл., Бес., Сцяшк., Бяльк., Шат., Яруш., Сл. паўн.-зах.), ’пража з ільну’ (Бяс., ТСБМ, КЭС, лаг.), ’кужаль’, ’льняное валакно на розных стадыях апрацоўкі’, ’гатаванае льняное семя, якое ўжываецца для прапіткі асновы’ (Уладз., Сл. паўн.-зах.). Укр. льон (лен, закарп. льон), рус. лён, польск. len (lan, lyn, lin, lyjn, lęn, ląn), палаб. lʼån, н.-луж. lan, в.-луж. len, чэш. len, славац. ľan, славен. lȃn, серб.-харв. ла̏н, макед. лен (lʼen, lъn), балг. лен, ле́нът, ц.-слав. льнъ ’тс’, ст.-слав. льнѣнъ ’льняны’. Прасл. lьnъ, якому адпавядаюць: літ. lìnas, linaĩ, лат. lins, lini, ст.-прус. linno, ст.-грэч. λίνον, алб. гег. lįni, ірл. līn ’сетка’, лац. līnum ’тс’, гоц. lein ’палатно’. Паводле Шрэдэра (Reallex, 1, 323) і Кастшэўскага (Sł. staroż. sł., 3, 42), ільнаводства было вядома індаеўрапейцам. Тое ж Слаўскі, 4, 150; Скок, 2, 266; Бязлай, 2, 123. Фасмер (2, 481) не выключае таксама і старажытнага культурнага запазычання. Махэк₂ (326) бачыць у гэтай лексеме рэшткі праіндаеўрапейскага субстрату. Сюды ж лённый ’ільняны, з ільну’ (Бяльк.), лёнішча ’поле, на якім рос лён’ (навагр., З нар. сл.; Сцяшк. Сл.), лёнок ’лянок, зарніца звычайная, Linaria vulgaris Mill.’ (Маш.), лёнок ’макрыца’ (ТС), бяроз. лёныкпраснак з тоўчанага льнянога семя і мукі, які пяклі на Івана Купалу’ (Слав. і балк. фальклор, 141).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сліж1 ‘галец’ (Сцяшк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ‘невялікая сомападобная рыбка’ (Нар. лекс.), слі́жык ‘галец’ (Гіл.), ‘дробная рыбка’ (Бяльк.), ‘дробная рыбка, падобная на ўюна’ (Нар. лекс.), сліж, слі́з ‘галец’ (Сцяшк.), ‘уюн’ (Скарбы), ‘малюск’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. слижъ ‘галец’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. сліж ‘галец, Cobitis barbatula’, рус. слиз ‘рыба Biennius, з пароды вугроў’, польск. śliz, śliż, śliżyk ‘галец, Nemalhilus barbatula’, в.-луж. sliž ‘уюн’, šliž ‘галец’, н.-луж. sliž ‘смоўж’, славац. slíž ‘рыба галец’, чэш. дыял. slíž, šlíž, šliž ‘тс’. Паўночнапраслав. *slizъ, *slizi̯o‑ (Фасмер, 3, 671). Звязана з слізкі (гл.), таму што гэтыя рыбы пакрытыя тоўстым слоем слізі (Міклашыч, 307; Праабражэнскі, 2, 322), паколькі большасці з названых рыб характэрна выдзяленне слізі (Каламіец, Рыбы, 40). Сумненні ў Махэка₂ (555) з прычыны таго, што назва адносіцца да розных рыб, але, відаць, яны неапраўданыя. Басай і Сяткоўскі (Słownik, 380–381) адводзяць меркаванне пра запазычанне польск. śliżek праз чэш. sližek з ням. Schleisse ‘рыба Nemachilus barbatulus’.

Сліж2праснак’ (Сцяшк.), ‘печыва з мукі’ (ЛА, 5), сліжы ‘праснакі, якія ядуць на калядную Куццю з цёртым макам’ (Сцяшк. Сл.), ‘клёцкі’ (смарг., Сл. ПЗБ), ‘піражкі’ (ашм., шальч., Сл. ПЗБ), слі́жыкі ‘тс’ (Нас.; гродз., Сл. ПЗБ), ‘піражкі’ (паст., іўеў., воран., Сл. ПЗБ), слі́зікпраснак’ (Сцяшк. Сл.), слі́зікі ‘кавалачкі пшанічнага цеста, адвараныя ў вадзе і залітыя макавай сумессю’ (Скарбы). Польск. śliż(yk), чэш. sliž ‘від ежы’, дыял. slíž(ek), славац. slíž, у тым ліку і ‘мучныя клёцкі, якімі кормяць гусей перад забоем’. Беларускае, лічачы па лакалізацыі, відаць, з польскай. Махэк₂ (555) этымалогію лічыць няяснай, але не выключае, што гэта дэрыват ад слізкі; да гэтага параўн. тлумачэнне Насовіча (Нас., 590): іх ядуць з сытой або макавым малаком, ад чаго яны робяцца слізкімі.

Сліж3 ‘доўгае бервяно, якое кладзецца па баках маста для ўмацавання насцілу’ (Сцяшк., ПСл; віл., лід., Сл. ПЗБ; ЛА, 5), ‘бервяно, па якім спускаюць на ваду лодку’ (ТС), ‘бервяно, па якім усцягваюць наверх цяжкія калоды’ (ПСл, ЛА, 5), сліжакі́, сліжы́ ‘лагі’ (воран., віл., Сл. ПЗБ), слеж ‘падваліна’ (брэсц., кобр., Нар. сл.), сле́жык ‘аснова печы’ (іван., Нар. сл.), слі́жка ‘шасток у хаце для адзежы’ (Касп.), сліз ‘падоўжная бэлька ў гаспадарчых будынках на сохах’ (ЛА, 4), сліс, сліш ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Укр. слиж ‘папярочны брус у столі з прутоў’, сляж ‘тс’, сле́жык ‘адзін з слупоў, на якіх пастаўлена печ’; сюды ж ст.-польск. śleżej ‘бервяно пры будове моста’, польск. дыял. śleżyna ‘доўгая жэрдка, да якой прыбіваюцца штакеціны’, чэш. slizej ‘ледарэз; бервяно, што ахоўвае млын ад ільдзін’, sluzuj, sluzej ‘бервяно ў аснове моста’, славац. дыял. šlezaj ‘бервяно, перакінутае праз раку; бервяно паверх насцілу моста’. Махэк₂ (559) меркаваў, што заходнеславянскія тэхнічныя тэрміны грунтуюцца ў рэшце рэшт на ням. Schleuse ‘шлюз’ (гл. шлюз, слюз), а зыходнымі трэба лічыць формы з ‑u‑ (< ням. ‑eu‑), параўн. слюга (гл.). Борысь (Etymologie, 599–601) атаясамлівае паходжанне заходнеславянскіх і ўсходнеславянскіх форм, што ўзыходзяць да *sъlěga/*sъlęgti, прыставачных дэрыватаў *legti, *ležati, *lěgati ‘лажыць, лажыцца’, гл. ляжаць, слега. Усё гэта не выключае ўзаемнага ўплыву на форму і семантыку народнага і запазычанага тэрмінаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хлеб м.

1. хлеб, род. хле́ба м.;

2. (зерно) збо́жжа, -жжа ср.;

3. (хлебные злаки) збо́жжа, -жжа ср., збажына́, -ны́ ж.;

4. (каравай) бу́лка, -кі ж. (хле́ба); бо́хан, -на м., буха́нка, -кі ж.;

5. перен. (пропитание) хлеб, род. хле́ба м.;

жить на чужи́х хлеба́х на ласка́вым хле́бе быць; жыць як у Бо́га за дзвяры́ма;

хлеб насу́щный хлеб надзённы;

перебива́ться с хле́ба на квас ты́дзень з але́ем, ты́дзень гале́ем; ча́сам з ква́сам, а паро́ю з вадо́ю; калі́ прасна́к, а калі́ і зусі́м так; адзі́н раз гу́ста, другі́ раз пу́ста;

хлеб-со́ль хлеб-со́ль;

хлеб да соль хлеб ды соль;

хле́бом не корми́ хле́бам не кармі́;

и то хлеб і гэ́та хлеб;

сухи́м хле́бом пита́ться аб адны́м хле́бе жыць;

без хле́ба сиде́ть без хле́ба сядзе́ць;

иска́ть лёгкого хле́ба шука́ць лёгкага хле́ба.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)