Ба́йды біць ’займацца не справай, а глупствам; плявузгаць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Рус. дыял. ба́йды бить, укр. би́ти ба́йди. Магчыма, скарачэннем на аснове ўкр. би́ти ба́йдики, рус. дыял. бить ба́йдики ’тс’ (аб гэтым Краўчук, УМШ, 1960, № 6, 60). Параўн. рус. байди́к, байтик, ба́ди́к, бадо́к, бати́к і г. д. ’палка, дубец, жардзіна’ (бить ба́йдики = рус. бить баклу́ши, да апошняга гл. Праабражэнскі, 1, 13; Фасмер, 1, 110). Слаўскі (1, 25) хоча тут бачыць bajda (ад bajati ’гаварыць’) ’пустаслоў’. Неверагодна Парасунька, НЗКіеўПІ, XXXIII, 1963, 105–109 (запазычанне з фін.-уг. моў; параўн. комі байӧг ’курапатка’; выраз азначаў лавіць курапатак’). Нас. адносіў да ба́йда ’паля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трылу́за ‘пустазвон, балбатун, пляткар’ (Яўс.), ‘чалавек, які гаворыць недарэчнасці, глупства’ (Рэг. сл. Віц., Бел. дыял. 2). Дэвербатыў ад трылузіць ‘вярзці абы-што’ (Вушац. сл.), ‘трызніць’ (полац., ЖНС), ‘разводзіць плёткі; гаварыць лухту, недарэчнасці, глупства, пляткарыць’ (глыб., Сл. ПЗБ; мёрск., Нар. лекс.; Рэг. сл. Віц., Яўс.), ‘выдумляць, несці лухту’ (мёрск., Нар. сл.). Сюды ж трылу́зіцца ‘мярэсціцца, здавацца’, ‘сніцца’ (Вушац. сл., Яўс.). Прапанаваная сувязь з чэш. louziti ‘лаяць, сварыцца’, дыял. louznit (na koho) ‘плявузгаць’, якое Махэк₂ (461) звязвае з blouzniti (гл. блюзніць), прадугледжвае аддзяленне прыстаўкі тры‑ (Цыхун, Зб. Супруну, 274), параўн. трыкляты (гл.). Няяснымі застаюцца адносіны да трылудзіць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэпсты́ (тепсти́) ‘ківаць, матляць, целяпаць’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), тыпсты́ ‘моцна трасці; шукаць’ (Клім.). Параўн. рус. дыял. тепсти́ ‘цягнуць, вязці з натугай’, палаб. tipst ‘трэсці’, славен. tepsti ‘біць, лупцаваць’, харв. tèpsti ‘збіваць масла; біць, стукаць; валачыць; плявузгаць’, серб. те̏псти ‘збіваць масла, пляскаць, боўтаць, калаціць’, роднасныя літ. tèpti ‘мазаць, шмараваць; біць, стукаць’ пры аблаўтным tapšnoti ‘ляпаць’ з інавацыйным суф. ‑šno‑ (Смачынскі, 673), параўн. харв. tȁpšati ‘тс’. Прасл. *tepti ‘стукаць, біць’ (гл. цепаць) з «інтэнсіўным» s, відаць, гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 4, 45; Скок, 3, 460; Глухак, 623; Шустар-Шэўц, 1504; Бязлай, 4, 170–171; ЕСУМ, 5, 548; ВЕР, 7, 949).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трепа́ться несов.

1. (развеваться, трепыхаться) развява́цца, трапята́цца, матля́цца;

2. (изнашиваться, рваться) разг. трапа́цца, дра́цца, дзе́рціся; бузава́цца;

3. (говорить глупости) груб., прост. пляву́згаць; мянці́ць (мало́ць) языко́м;

4. страд. развява́цца; рва́цца; матля́цца; трэ́сціся; тармасі́цца; ту́зацца; перабіра́цца, кудла́ціцца; цяга́цца, трапа́цца, дра́цца, дзе́рціся; бузава́цца; см. трепа́ть 1, 2, 5, 6.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плётка1 ’раменны, вяровачны ці іншы бізун’ (ТСБМ; Нас.; Бяльк.; ТС; даўг., Сл. ПЗБ); ’сплецены з трох ці болей столак матуз’ (Варл.), ’нізка грыбоў’ (міёр., ЛА, 1), ’пляцёнка цыбулі’ (полац., шуміл., ЛА, 2), ’пляцёнка цыбулі’, ’матузок у фартуху’, ’сплеценая каса льну’, ’сплеценыя канцы асновы, краёў пасля датыкання’ (Сл. ПЗБ), ’каснік’ (жытк., мазыр., Мат. Гом.). Прасл. *plet‑ъka ад *plesti > бел. пле́сці (гл.).

Плётка2, плёткі ’ілжывая чутка’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Бес., Шат., Касп., Варл., Сл. ПЗБ), плёткі/cплёткі ’тс’ (Растарг.), бых. плётка ’жанчына, якая любіць хадзіць па сяле’ (ЛА, 3). З польск. plotka, plotki ’ілжывыя чуткі’, якое узыходзіць да plotka ’нешта сплеценае’ < прасл. *plet‑ъka. Сюды ж плётка, плётнік ’пляткар’ (Нас.). Семантычна суадносіцца з *plestiплявузгаць, гаварыць лухту’, гл. пле́сці ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́йкаць1 ’укалыхваць, люляць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), ’пагаворваць’ (Нас.). Рус. ба́йкать ’тс’. Утварэнне ад выклічніка бай‑бай, што азначае «ўкалыхванне дзяцей», і вядомага ва ўсіх усх.-слав. мовах (з тыповым у адвыклічнікавых утварэннях суфіксам ‑к). Ёль (IF, 57, 11) лічыць бай‑бай (як і англ. bye, bye ’тс’) гукапераймальным. Аднак не выключаецца сувязь з слав. *bajati ’гаварыць’ (гл. ба́іць), параўн. Брандт, РОБ, 18, 28. Фасмер (1, 106, 140) дапускае абедзве магчымасці.

Ба́йкаць2 ’гаварыць што-н., плявузгаць’ (Юрч.), ’пагаворваць’ (Гарэц., Нас.). Рус. ба́йкать ’тс’. Утварэнне суфіксам ‑к‑ (частым у эмацыянальных дзеясловах) ад *bajati ’гаварыць’ (гл. ба́іць). Суфікс ‑к‑ у слав. мовах меў значэнне фарманта дэмінутыўнасці ў дзеясловах (захаваўся як прадуктыўны, напр., у зах. гаворках укр. мовы, у зах. і паўд.-слав. мовах). З апошняй літ-ры гл. Чарнецкі, Мовознавство, 1970, 5, 42–48.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́скаць, пляска́ць, пля́скыць ’удараць’, ’біць, хвастаць, сцёбаць’, ’стукаць далонню аб далонь ці па чым-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Бяльк., Яруш., Шат.; ашм., Стан.), ’апладзіраваць’ (ельск., хойн., Мат. Гом.); ’пляскаць па вадкасці’ (Шат., Сл. ПЗБ); ’плямкаць, чмякаць пры ядзе’ (сміл., Стан.; Шат.), пля́цкаць ’тс’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ); пляска́ць ’біць молатам’ (Касп.), ’таптаць, дратаваць’ (зэльв., Сл. рэг. лекс.); пля́скаць ’барабаніць, звінець (аб лыжках і місцы)’ (воран., віл., Сл. ПЗБ), экспр. ’касіць нізкую рэдкую траву’ (шальч., Сл. ПЗБ), ’рабіць, майстраваць’ (карм., Мат. Гом.); плеска́ць ’ляскаць, пляскаць’ (ТС); пля́скаць ’біць па твары далонню’ (Нас.; Бяльк.: жлоб., Мат. Гом.). Укр. пля́скаты, пле́скати ’біць у далоні’, ’плёхаць па гразі’, ’гаварыць многа і абы-што’, ’кляпаць’, а таксама бойк. пля́цкати ’плямкаць, еўшы’, польск. plaskać ’гучна удараць далонню’, ’выдумляць, нагаворваць’, дыял. паморск. płaskac, plaskac ’пляскаць далонню на вадзе’, чэш. мар. pláskati, ляш. pľaskať ’пляскаць, шлёпаць’, славац. pľasknúť ’пляснуць па шчацэ, спіне’, ’бразнуць (дзвярыма)’, ’лопнуць (пра пупышку)’, ’пляснуцца (у гразь)’; славен. plȃskati ’пляскаць, апладзіраваць’, ’падрубаць’, ’крычаць’, plaskati, plaskáti ’біць у далоні’, серб.-харв. чак. пљаска̏ти ’пырскаць, пляскаць па вадзе’, макед. пласка ’удараць далонню’, ’вярзці лухту’, ст.-слав. плесклти ’ляскаць, ляпаць’. Прасл. *plaskati, варыянт *ploskati, роднаснае літ. ploskúoti ’пляскаць (рукамі), чмякаць’, ’бразгаць’ < і.-е. plok‑sk‑ ’плоскі’, ’біць, таўчы’ (Сной–Бязлай, 3, 49). Банькоўскі (2, 598) выводзіць польск. plaskać з прасл. plěsk‑a‑ti, якое з’яўляецца ітэратывам да *pleskati > бел. пле́скаць (гл.). Сюды ж з пераносным значэннем пля́ска́ць ’гаварыць многа і абы-што’ (Нар. Гом.; Шат.; Касп.), ’плявузгаць, малоць языком’ (Сл. ПЗБ), пляска́ч ’пустаслоў, пляткар’, ’які гаворыць абы-што’ (Скарбы), ’балбатун’ (Сцяшк. МГ), пля́скыньнік ’тс’ (Юрч. СНЛ), пляскава́цьплявузгаць, несці лухту’ (ігн., Сл. ПЗБ), параўн. чэш. pleskati ’тс’, славац. pleskotať ’тс’, паморск. plesk​uotac ’неразумна ілгаць’, якія Фурлан (JS, 39, 4, 123) узводзіць да *ple‑sk‑ < і.-е. *(s)pele‑, параўноўваючы з літ. pleškė́ti, лат. plekšet ’ілгаць’, што неабавязкова.

Пляска́ць ’рабіць пляскатым, плюшчыць’ (ТСБМ, Касп.), ’абабіваць лапатай’ (Сцяшк. Сл.), плыска́ты ’пляскаць (пра метал)’ (драг., Жыв. сл.), пляску́шка ’невялікі, расплясканы кавалак металу’ (Юрч. Вытв.). Да пля́скаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачва́ра ’казачная, страшная істота вялікіх памераў’, ’жудасны твар’, ’непрыгожы чалавек’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС; ваўк., Сл. ПЗБ; барыс., Шн. 2), ’жартаўлівы’ (шальч., ігн., брасл., Сл. ПЗБ). Укр. почва́ра ’прывід’, зах. по́чвар ’паскуднае дзеянне, выхадка’, паўд.-рус., укр. прочва́ра ’тс’, польск. koćwara ’пачвара’, oćwiara, oćwiera ’тс’, ’чарадзейка’, poczwara ’агідная істота, пачвара, страшыдла’ (з XV ст.), каш. počvara ’тс’, ’нягоднік, амаральны чалавек’. Наяўнасць прэфіксальных варыянтаў дае магчымасць разглядаць лексему як па‑чвара, другая частка якой атаясамліваецца з прасл. čvariti/čvěriti ’вярзці лухту, балбатаць, гаварыць незразумела’, параўн. бел. чва́рыць, чво́рытэ, чвэ́рыты, чвэ́рыцца, чвэ́рыць, чвара́ ’паскудства’ (гл.), ст.-серб.-харв. čvara ’чараванне, варажба’, славен. čvę́ritiплявузгаць, несці лухту’, ст.-польск. oćwiernica ’нешта страшнае, пачварнае’. БорысьСлаўскі (SP, 2, 299) дапускаюць гукапераймальнае паходжанне прасл. čvariti, а паводле ст.-польск. poczwa ’страшыдла’, наводзіць на думку пра першасны элемент čьv‑, які да і.-е. *keu‑. Патабня (РФВ, 3, 171) збліжаў слав. лексемы з літ. kvaĩsti ’здагадвацца’. Аднак надзейная этымалогія адсутнічае (Слупскі, ZfslPh, 35 (2), 1971, 314). Гл. таксама патво́р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарато́рыць ’гаварыць вельмі хутка, скарагаворкай’ (ТСБМ), ’гаварыць хутка, гучна’ (мёрск., Нар. лекс.), ’балбатаць, гаварыць абы-што’ (Ласт., ТС), тарахто́рыць ’балбатаць, лапатаць, сакатаць’ (Скарбы); сюды і тарата́рыць, гл. Параўн. укр. дыял. тарато́рити ’балбатаць, плявузгаць’, рус. тарато́ритъ ’лапатаць’, чэш. trátořiti, славац. trátoriť ’шмат гаварыць, балбатаць’. Прасл. дыял. *tortoriti з прасл. *tortor‑, якое з’яўляецца падвоеным індаеўрапейскім коранем *tor‑ ’гучны; выразны’, магчымы варыянт *ter‑ (Анікін, ОЛА, Исследов., 1984, 284–286). З непадвоеным коранем у серб.-харв. тр̀тосити ’балбатаць не змаўкаючы’, рус. дыял. бато́рить ’балбатаць’, гл. таксама гутарыць, што да *toriti, гл. ЭССЯ, 1, 166; Атрэмбскі, Зб. Романскаму, 72; параўн. таксама славен. trtrati ’шумець, мармытаць’ < *tьr‑tьr‑ (Куркіна, Диал. структура, 86: узводзіць да *terti, гл. церці). Індаеўрапейскія адпаведнікі: літ. tarýti > tar̃ti ’вымавіць; сказаць’, грэч. τορός ’прарэзлівы’, *τορέω ’выразна абвяшчаю; прабіваю’, ст.-інд. tāṛá‑ ’гучны; праніклівы’, хец. tar‑ ’казаць; называць’ (Фасмер, 4, 86–87; Махэк₂, 636; Карскі 2-3, 87; Чарных, 2, 229; Новое в рус. этим., 230; ЕСУМ, 5, 521).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра-ля-ля́ — выклічнік, які выражае радасць, весялосць, асабліва ў спевах, прыпеўка (Цых.); сюды ж траляля́каць ’прысоўваць’, мянушка Тралялёначка (Ф. Багушэвіч). Параўн. укр. тра‑ла‑ла́ — выгук для выражэння радасці, рус. тра‑ля‑ля́ ’тс’, польск. tra la la ’тс’, чэш. trala, tralala ’тс’, tralalovati ’спяваць tralala’, славен. trȃlala ’тс’. Гукаперайманне, аналагічнае ўтварэнням у іншых мовах, параўн. літ. talala, talalúoti ’балбатаць, трашчаць, плявузгаць’, ідыш tralaláj ’прысоўванне’, tralalajken ’тралялякаць’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), ням. tralla, trallala — выгук, што перадае мелодыю без слоў, trällern ’прысоўваць’, франц. tralala, іт. trallalà — імітуюць спевы без слоў. Уключае т. зв. першасныя інтэр’екцыі тра, ля, якія прысутнічаюць і ў складзе выклічнікаў тра‑ра‑ра, тра-та-та, ля‑ля‑ля і пад. Смаль–Стоцкі (Приміт., 178) бачыць у іх перайманне гукаў, якія выдаюць музычныя інструменты (барабан, труба і інш.). Гл. таксама Махэк₂, 649; Duden, Etymologie, 859; Сной₂, 776 (для славенскай мяркуе пра запазычанне з заходнееўрапейскіх моў); ЕСУМ, 5, 617.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)