Пры́караткі ’караткаваты’ (ТСБМ; брасл., Сл. ПЗБ), сюды ж пры́каратка ’невялікая колькасць’ (Інстр. 3), пры́каратка ’недастакова, мала; караткавата’ (Нас., Шат.), прыкараць ’караткавата’ (Жд.). Вытворныя ад кораня каро́т‑/ко́рат‑ з семантыкай непаўнаты, якая захоўваецца ў прэфіксе. Цвяткоў (Запіскі, 1, 51) бачыць тут паралель да польск. przykrótki ’караткаваты’. Гл. каро́ткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Базано́вец ’расліна Lysimachia nummularia L., лазаніца’ (Кіс.). Рус. бажа́новец, база́новец, ст.-укр. базановець, укр. дыял. зановець (усечаная форма). Запазычанне з польск. bazanowiec ’тс’ (да bażant ’фазан’, параўн. семантычную паралель назвы расліны — ням. Fasanenkraut). Гук ‑z‑ замест ‑ż‑ тлумачаць польскім мазурэннем. Фасмер, 1, 104; Карловіч, Wyr. obce, 40 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзе́ля ’дзеля, для’ (БРС, Касп., Шат.). Параўн. укр. дыял. діля ’для’, ст.-польск. dziela ’для’, ст.-слав. дѣлꙗ. Прасл. *dělʼa (звязана з прасл. *dělo). Як семантычную і марфалагічную паралель параўн. лац. causa ’справа’, causā ’для’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 234–235; Фасмер, 1, 497; Слаўскі, 1, 147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саку́н ’чалавек, які постфікс ся ў зваротных дзеясловах вымаўляе як са’ (Серб., Шат., Скарбы). Ад незафіксаванага *сакаць з суф. ‑ун. Фасмер, 3, 548, гл. там жа і літ-py, як семантычную паралель прыводзіць егу́н, ягу́н — прозвішча беларусаў і інш. акаючага і якаючага рускага насельніцтва паводле характэрных асаблівасцяў маўлення.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клыка́ты у́ська) ’з доўгімі нагамі’ (Клім.). Да *клык ’нага’. У такім разе мы можам разглядаць апошняе як усходнеславянскую паралель да балг. кълка ’сцягно, ляжка’, макед. колк ’сцягно’, серб.-харв. ку̏к, славен. kolk ’тс’. Паўднёваславянская група лексем мае балтыйскія паралелі і перш за ўсё ст.-прус. culczi ’сцёгны’ (Мартынаў, Язык, 73–74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Палю́тка1, палу́тка, полютка, полутка ’капусная галоўка’ (Сл. Брэс.), полу́дка, полутка, полу́док ’тс’ (ТС). Ад пол- ’палова’. Адносна суфіксацыі параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 134. Дакладная словаўтваральная паралель у серб.-харв. палутак ’палавінка’, полутка ’паўшар’е’.

Палю́тка2 ’сцягно’ (Сл. Брэс.). Параўн. польск. poletek ’сала; бок тушы, кавалак’ < ро/ес ’тс’ < прасл. роШь (гл. поуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туліня́цца ‘хадзіць без справы’ (Сцяшк. Сл.), туліня́цца, туляня́цца ‘туляцца’ (паст., лід., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, утворана ў выніку кантамінацыі тулі́цца ‘хавацца’ або туля́цца ‘бадзяцца’ і туня́цца ‘тс’, гл. Магчымая паралельрэз’ян. tulíniti se ‘круціцца, віраваць (пра ваду)’, tulîn ‘вір’, якія Сной (Бязлай, 4, 247) адносіць да tuliti ‘корчыць, прыгібаць’, гл. туліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кага́н ’вага ў студні з жураўлём’, ’саха ў студні з жураўлём’ (ДАБМ), ’вочап у студні з жураўлём’ (драг., Нар. сл.). Гэтыя назвы ўтвараюць кампактны арэал на зах. Палессі. Магчыма, сюды ж адносіцца рус. маск. каган ’жэрдка, якой умацоўваюць снапы або сена на возе’. Такая паралель не дазваляе меркаваць аб вузкалакальным пераносе ад каган, да якога ўзыходзіць каганец (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ня́ўкаць ’мяўкаць’ (Сл. ПЗБ; лін., Шатал.; Мат. Маг.); укр. нявкати ’мяўкаць; крычаць (пра саву)’, рус. нявкать, нявгать ’мяўкаць; плакаць, хныкаць’, славен. njȃvkati ’мяўкаць’ серб.-харв. тьаўкати, крњаўкати ’тс’. Гукапераймальнае, роднаснае літ. niaukti, kniaūkti ’тс’. Зыходнае пяў разглядаецца як даўні дублет мяў (Бязлай, 2, 225), гл. мяўкаць, курмяўкаць (апошняе безпадстаўна разглядаецца як балтызм, параўн. прыведзеную вышэй паўднёваславянскую паралель), няўчыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наваропіць ’многа наліць’ (Грыг.), нываропіць ’накласці шмат [наварочаць]’ (Бяльк.). Параўнанне са ст.-рус. наворопъ ’налёт, нападзенне, аграбленне’, польск. nawropieć ’бурчаць, гневацца’, макед. наврапито ’паспешна, абы-як’ дае падставы для рэканструкцыі прасл. *na‑vorpiti са значэннем ’зрабіць нешта раптоўна, хутка, абы-як’. Гл. варапай, ворагі (і асабліва лац. паралель reperis, ‑ntis ’раптоўны, нечаканы’, Фасмер, 1, 354), параўн. макед. врапит ’праворны, шустры’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)