Сутачная паралель, гл. Паралель нябесная

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Паралель зямная 8/104

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Паралель нябесная 8/104

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАЛЕ́ЛЬ НЯБЕ́СНАЯ, сутачная паралель,

малы круг нябеснай сферы, плоскасць якога паралельная плоскасці нябеснага экватара. Уяўляе сабой шлях, які праходзіць пункт нябеснай сферы (за выключэннем полюсаў свету) з прычыны бачнага сутачнага вярчэння сферы вакол восі свету.

т. 12, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАЛЕ́ЛЬ ЗЯМНА́Я (ад грэч. parallēlos той, хто ідзе побач),

паралель геаграфічная, лінія сячэння паверхні зямнога шара плоскасцямі, паралельнымі экватару. Усе пункты, якія ляжаць на адной П.з. маюць аднолькавую геагр. шырату. Мерыдыяны і паралелі ўтвараюць градусную сетку Зямлі.

т. 12, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АН (шумер. «неба»),

Анум, Ану (акад.), у шумера-акадскай міфалогіі бог неба, адно з цэнтральных божастваў. Ан стварае сямёрку злосных дэманаў утуку і пасылае іх супраць бога месяца, каб зацямніць яго. Існуе жаночая паралель Ана — Антум.

т. 1, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛА́Т, ал-Лат, Алілат, Лат,

Ілат, у старажытнаарабскай міфалогіі багіня неба і дажджу. У пантэоне арабаў Сірыйскай пустыні Алат — жаночая паралель Алаха, яго жонка і маці багоў. У г. Таіф, дзе Алат шанавалася як багіня-апякунка, знаходзіліся яе свяцілішчы, храм і ідал (белы гранітны камень з упрыгожаннямі).

т. 1, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫ́ТНЯЯ БА́БА,

у бел. нар. дэманалогіі маці жыта; жаночая паралель «гаспадара» поля — жыценя. Яе ўяўлялі ў выглядзе фантаст. жанчыны з каласамі на галаве і зоркамі па баках. У некаторых мясцінах «бабаю» называлі апошні сноп зжатага жыта, які апраналі ў жаночую кашулю, завязвалі на ім хустку, урачыста неслі ў хату і спявалі «спарышовыя» песні з пажаданнем добрага ўраджаю ў наступным годзе.

т. 6, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫ́ЦЕНЬ,

у бел. нар. дэманалогіі «гаспадар» поля (яго жаночая паралельжытняя баба). Ж. ўяўлялі ў выглядзе маленькага дзядка («жытні дзед») з доўгай барадой. Лічылася, што ён забяспечваў ураджай жыта («даваў жыта»), збіраў каласы на жытняй ніве нядбайнай гаспадыні і пераносіў іх на поле руплівай жняі. Яго шанавалі таксама як духа багацця і дабрабыту. З вобразам Ж. звязаны земляробчы абрад «завіванне барады».

т. 6, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

І́ВЕНС ((Ivens) Іорыс) (н. 18.11.1898, г. Неймеген, Нідэрланды — 29.6.1989),

нідэрландскі кінарэжысёр, аператар. Адзін з заснавальнікаў дакумент. кіно. Першыя фільмы («Мост», 1928, «Дождж», 1929, «Зёйдэр-Зе», 1930) — пошукі кінематаграфічнай выразнасці, імпрэсіяністычная вобразнасць. На мастацтва І. паўплывала творчасць С.​Эйзенштэйна, У.​Пудоўкіна, Дз.​Вертава. З 1930-х г. звяртаецца да грам.-паліт. жыцця краін свету: «Песня пра герояў» (1932), «Іспанская зямля» (1937), «Гаворыць Інданезія» (1945), «Першыя гады» (1947), «Мір пераможа ва ўсім свеце» (1951), «Песня вялікіх рэк» (1954), «17-я паралель» (1968) і інш. Формы дакумент. паэтычнага кіно ў фільме «Сена сустракае Парыж» (1957). У канцы 1970 — пач. 80-х г. працаваў у Пекіне (фільм «Як Юкон перасоўваў геры», 1976). Прэмія Міру 1955.

т. 7, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)