парале́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. парале́ль парале́лі
Р. парале́лі парале́лей
парале́ляў
Д. парале́лі парале́лям
В. парале́ль парале́лі
Т. парале́ллю парале́лямі
М. парале́лі парале́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

парале́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. У матэматыцы: прамая, якая не перасякае другую прамую, што ляжыць з ёй у адной плоскасці.

Правесці п.

2. перан. Параўнанне, а таксама з’ява, якая можа параўноўвацца з іншай падобнай з’явай (кніжн.).

Правесці п. паміж чым-н. Канкрэтнасць гістарычных паралелей.

3. Уяўная лінія перасячэння зямной паверхні плоскасцю, паралельнай плоскасці экватара.

Паралелі і мерыдыяны на геаграфічнай карце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парале́ль ж., в разн. знач. паралле́ль;

праве́сці п. — провести́ паралле́ль;

шасцідзяся́тая п. — шестидеся́тая паралле́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парале́ль, ‑і, ж.

1. Паралельная лінія. Правесці паралель.

2. Умоўная лінія, праведзеная па зямной паверхні паралельна экватару, усе пункты якой маюць аднолькавую геаграфічную шырату. Змыкайце рады Камінтэрна На ўсіх паралелях зямлі. Глебка.

3. перан. З’ява, якая можа параўноўвацца з іншай, аналагічнай з’явай. Канкрэтнасць гістарычнай паралелі, такім чынам, выпраўляла лінію абстрактных разваг героя, не даючы яму збіцца з пазіцый рэалізму. Лойка. // Параўнанне, супастаўленне. У шматлікіх работах аб творчасці Коласа робяцца паралелі паміж «Казкамі жыцця» і байкамі Крылова, алегорыямі Салтыкова-Шчадрына, Горкага і г. д. Навуменка.

[Ад грэч. parállēlos — які знаходзіцца, праходзіць побач.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парале́ль ж

1. матэм Parallle (sub) f; перан тс Verglich m -(e)s, -e;

праве́сці парале́ль ine Parallle zehen*; перан тс inen Verglich nstellen;

2. геагр Britenkreis m -es, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

парале́ль

(гр. parallelos = які праходзіць побач)

1) мат. кожная з прамых ліній, якая знаходзіцца на ўсім працягу на аднолькавай адлегласці ад дадзенай;

2) геагр. умоўная лінія, праведзеная паралельна экватару па зямной паверхні;

3) перан. з’ява, якая можа параўноўвацца з іншай падобнай з’явай (напр. гістарычныя паралелі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Парале́ль ’паралельная лінія; умоўная лінія, праведзеная па зямной паверхі паралельна экватару, усе пункты якой маюць аднолькавую геаграфічную шырыню’ (ТСБМ). З рус. паралле́ль, якое з франц. parallèle або ням. Parallel. Крыніца слова — лац. parallēlus ад грэч. παράλληλος ’лінія, якая ідзе ўздоўж другой’ (Клюге-Гётце, 432 і наст.; Фасмер, 3, 204).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парале́ль

(гр. parallelos = які праходзіць побач)

1) мат. кожная з прамых ліній, паралельных дадзенай;

2) геагр. уяўная лінія, праведзеная паралельна экватару па зямной паверхні;

3) перан. з’ява, якая можа параўноўвацца з іншай падобнай з’явай (напр. гістарычныя паралелі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

паралель зямная

т. 12, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сутачная паралель, гл. Паралель нябесная

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)