Падзо́р ’брыжы, карункі, якімі абшываецца ніжні край чаго-н. (прасціны, пакрывала і г. д.)’ (ТСБМ), падзо́рнік ’тс’ (Сл. ПЗБ, Шатал., Нар. лекс.), ’прасціна з карункамі ці вышыўкай па краі’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), подзо́р, подзо́рнік ’подзор’ (Сл. Брэс.), подзо́рнік ’падзор’ (ТС). Рус. подузо́рник, подзо́рник ’тс’. Да узор (гл.). Параўн. яшчэ рус. подузо́рить ’размаляваць або вышыць узорам'
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
насто́й, ‑ю, м.
1. Выцяжка з расліннага або жывёльнага рэчыва, змешчанага ў ваду або іншую вадкасць. Настой траў. □ Маці ні на крок не адыходзіла ад.. [Алеся], давала ніць чай з моцным настоем ліпавага цвету, пакрывала коўдрай, кажухом і чакала раніцы. Сіняўскі.
2. перан. Густы пах якога‑н. рэчыва (раслін, ягад і пад.). Вецер пах вадою і смаловым настоем далёкіх і блізкіх бароў. Грахоўскі. Разам з ранішнімі даліннымі туманамі ў паветры плаваў пахкі верасовы настой. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Спавіва́ч ‘доўгая вузкая палоска тканіны, якой спавіваюць маленькіх дзяцей’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), спаві́віч ‘тс’ (Касп.); іншыя дыялектныя назвы: спаве́яч (Мат. Гом.), спаві́вач (ТС), спавіва́льнік (Шатал.), спаві́ч (Жыв. сл.); апошняе таксама ‘палатно, якім пакрывала кума дзіця ў час хрышчэння’ (нараўл., Арх. ГУ). Да спавіць, спавіваць (ТСБМ, Ласт., Шымк. Собр., Байк. і Некр., Касп.) < па‑віць. Тая ж семантыка ў рус. сповива́льник чэш. povijan і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кубра́к 1 ’чалавек, які просіць міластыню на царкоўныя патрэбы’ (Нас., Нар. сл.). Укр. кубрак ’тс’, польск. kubrak ’тс’. Да кубрак 2, не выключана кантамінацыя з жабрак (гл.).
Кубра́к 2 ’мужчынскае суконнае верхняе адзенне (кароткае, вышэй калена)’ (Нар. сл., З нар. сл.). Польск. kubrak ’куртка, халат з простага сукна’. Калі лічыць, што кубрак узыходзіць да *кубур‑ак, можна меркаваць аб запазычанні з тур. kubur ’пакрывала, футляр’. На карысць гэтай гіпотэзы сведчаць такія турцызмы, як рум. cubur ’род адзення’ і інш. (Слаўскі, 3, 299).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палатно́ ’гладкая льняная тканіна асобага перапляцення (звычайна белая), а таксама баваўняная, шаўковая ці сінтэтычная тканіна падобнага перапляцення; вялікі шырокі кавалак якой-н. тканіны’. Агульнаславянскае (рус., укр. полотно́, ст.-рус. полотно, польск. płotno, серб.-харв. пла́тно і г. д.) і праславянскае poltъno. Роднасныя ст.-інд. paṭas ’палатно, адзенне, пакрывала, карціна’, сяр.-в.-ням. valte, valde ’тканіна для абгортвання адзення’, алб. palë ’складка, рад’ (гл. Фасмер, 3, 316; там жа і агляд літ-ры). Сувязь са ст.-слав. платъ (Праабражэнскі, 2, 97) лічыцца няпэўнай (Фасмер, там жа; Махэк₂, 455).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фрыз 1, ‑а, м.
1. У архітэктуры — верхняя частка збудавання ў выглядзе паласы паміж галоўнай бэлькай і карнізам, звычайна ўпрыгожаная малюнкам. Дарычны фрыз. Арнаментальны фрыз.
2. У дэкаратыўнай скульптуры і жывапісе — выяўленчая ці дэкаратыўная кампазіцыя ў выглядзе гарызантальнай паласы, размешчанай на верхняй частцы сцяны ўсярэдзіне ці звонку будынка. А на сценах доўгі, .. і шырокі фрыз, на якім намаляваны высокія, у рост дзіцяці, казачна-бардовыя мухаморы. Караткевіч.
3. Аблямовачная арнаментальная паласа дывана, падлогі ці прадмета прыкладнога мастацтва.
[Фр. frise.]
фрыз 2, ‑у, м.
Уст. Грубая варсістая шарсцяная тканіна, падобная да байкі 2. Пакрывала з тоўстага зялёнага фрызу.
[Фр. frise.]
фрыз 3,
гл. фрызы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
За́пан ’фартух’ (Жд. 2, Мат. Гом.), запо́н, запо́нка ’тс’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. за́по́н ’фартух’, укр. запо́на ’заслона; пакрывала; засцежка; перашкода’, польск. zapona ’засцежка, заслона’, чэш. zápona, zápon ’засцежка, заслона’, славац. zápona ’засцежка, фартух’, славен. zapòn, zapȏna ’засцежка’, серб.-харв. за́пон(а) ’засцежка; затрымка’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *zapenti (> zapęti) з чаргаваннем e/о. Za‑pę‑tі — прэфіксальнае ўтварэнне ад pęti (гл. пяць 2, апона). Варыянты націску ў рус., бел. звязаны з наяўнасцю ці адсутнасцю дзеяння закона Шахматава ў розных дыялектах. Форма запо́нка мае суфікс ‑к‑a, утворана пазней ад запона. Фасмер, 2, 78; Брукнер, 645.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вэль ’вуаль, вэлюм у маладой’ (Малчанава, Мат. культ., 167). Гэтага слова няма ні ў польск., ні ў рус., ні ва ўкр. мовах, і ў зах.-еўрап. мовах не знаходзіцца нічога, што б магло быць крыніцай бел. слова. Таму можна меркаваць, што яно ўтворана на беларускай глебе: відавочна, гэта скарачэнне або слова вэ́люм або ж вэ́лян (можа, не без уплыву ідэнтычнай па семантыцы лексемы вуа́ль). Толькі выпадкова бел. слова супадае з серб.-харв. ве̏о (род. ве̏ла) і славен. vel ’пакрывала, вуаль’ (паўдн.-слав. лексемы ўзяты з іт. velo < лац. vēlum), таму што аб запазычанні бел. мовай з серб.-харв., славен. або іт. не можа быць размовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мя́тлік 1, брасл. мя́тлічак ’матылёк’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ). Да маты́ль (гл.) < прасл. metelь.
Мя́тлік 2 ’метлюжок звычайны, Poa trivialis L.’ (Шат., Мат. Гом., Ян.), ’свербігуз усходні, Bunias orientalis L.’ (маг., Кіс.). Відаць, праз мятлю́к (гл.) пры ад’ідэацыі мя́тлік ’матыль’ узыходзіць да мятла́ 1 (паводле падабенства кветкі, коласа да мяцёлкі). Аналагічна метлюжок у рус. гаворках: метлига (табол.), метлик (перм., цвяр.), чэш. metlice.
Мя́тлік 3 ’чыстае, мяккае палатно з разрэзам для галавы, якое кума надзявае або накрывае дзіця пры хрышчэнні’ (бых., Рам. 8; лельч., Арх. ГУ; Мат. Гом.), ’сарочка, якую надзявалі дзіцяці першы раз пасля хрышчэння’ (ТС), ’канверт для немаўляці’ (свісл., Шатал.), ’карункавае пакрывала’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апанча́, ст.-рус. япончица (Слова аб палку Ігаравым), ст.-бел. епанча, апонча, опанча, опонча (з 1508, Гіст. лекс., 139, 142). Рус. епанча (з канца XVI ст., Сразн.); дыял. опунча ’неахайны чалавек’, укр. дыял. опанча. Польск. oponcza, балг. япанджак, макед. јапанџак. Параўн. тур. yapinca, крым.-тат. јапынџы ’плашч, папона’ і пад. ад цюрк. jap‑ ’пакрываць’ (Расянен). У бел. з крым.-тат. ці тур., магчыма, праз укр. Бел., укр., польск. формы адлюстроўваюць кантамінацыю з опона ’пакрывала’. Параўн. бел. дыял. апоня ’шырокае, не дапасаванае да фігуры адзенне’ і ’чалавек, які носіць такое адзенне’ (Янк. III). Літ. jupančia, магчыма, не толькі з польскай (Фрэнкель, 198), але і праз беларускую. Гл. Фасмер, 2, 20–21; Конанаў, ИОРЯ, 1966, 226.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)