пакрыва́ла
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пакрыва́ла |
пакрыва́лы |
| Р. |
пакрыва́ла |
пакрыва́л |
| Д. |
пакрыва́лу |
пакрыва́лам |
| В. |
пакрыва́ла |
пакрыва́лы |
| Т. |
пакрыва́лам |
пакрыва́ламі |
| М. |
пакрыва́ле |
пакрыва́лах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пакрыва́ла ср. покрыва́ло
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пакрыва́ла, ‑а, н.
1. Выраб з узорыстай тканіны, цюлю для пакрывання ложкаў. Ложкі каля сцен, дбайна прыбраныя, накрытыя светлымі пакрываламі, стол каля акна. Мележ. // Род жаночай адзежы ў выглядзе накідкі (у некаторых народнасцей). Вось едзе на шэрым восліку жанчына з адкрытым тварам, захутаная ў белыя пакрывалы. В. Вольскі. // Кавалак якой‑н. матэрыі, якім пакрываюць што‑н. Закруткін знік, закрыўшы люк бліндажа брызентавым пакрывалам. М. Ткачоў.
2. перан. Пра ўсё тое, што атуляе, ахутвае, усцілае сабой што‑н. Беласнежным пакрывалам заслала зіма наваколле. Шыловіч. [Пеця] радаваўся ўсяму: і ночы, што чорным пакрывалам ахінула зямлю, і полю, якое не раз удоўж і ўпоперак мералі яго ногі, і нават дажджу. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакрыва́ць
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
пакрыва́ю |
пакрыва́ем |
| 2-я ас. |
пакрыва́еш |
пакрыва́еце |
| 3-я ас. |
пакрыва́е |
пакрыва́юць |
| Прошлы час |
| м. |
пакрыва́ў |
пакрыва́лі |
| ж. |
пакрыва́ла |
| н. |
пакрыва́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
пакрыва́й |
пакрыва́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
пакрыва́ючы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
плашчані́ца, -ы, ж.
Пакрывала ў выглядзе кавалка палатна з адбіткам цела Хрыста ў труне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ка́па, -ы, мн. -ы, кап, ж.
Узорыстае пікейнае пакрывала на ложак.
|| прым. ка́павы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ажу́р¹, -у, м.
1. Скразное вязанне, пляценне.
Вязаць ажурам.
2. Лёгкая празрыстая тканіна.
Пакрывала з ажуру.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
покрыва́ло пакрыва́ла, -ла ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
накі́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1. Верхняе адзенне без рукавоў.
Плашч-н.
2. Пакрывала на падушкі.
Вышываныя накідкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
плед, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Вялікае пакрывала са шчыльнай шарсцяной і інш., звычайна клятчастай, тканіны, з бахрамой.
Захутацца ў п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)