Пруд1 прудок ’будынак млына; млын (звычайна вадзяны)’ (Нас., Шат., Мік., Яруш., Бяльк., Касп.; маг., Шн. 2; полац., Нар. лекс.; Мат. Маг., дубр., Хрэст. дыял.), ’невялікі вадаём, сажалка’, ’раўчак’, ’яма ў вадаёме’ (калінк., гродз., паст., воран., Сл. ПЗБ), ’штучнае возера, ставок’ (Касп., Мік., Мядзв.), ’курган, высокае месца, якое агібаецца ракой’ (слаўг., Яшк.). Сюды ж пру́днік ’млынар’ (Нас., Касп., Мік.). Рус. пруд ’сажалка’, укр. пруд ’хуткае цячэнне’, ст.-рус. прудъ ’паток, напор; запруджанае месца’, польск. prąd ’паток, цячэнне’, чэш. proud, славац. prúd ’тс’, серб.-харв. пру̑д ’водмель, дзюна’, славен. pród ’галька, водмель’. Прасл. *prǫdъ перш за ўсё ў значэнні ’тое, што стварае перашкоду, сціскае, звужае магчымасці вольнай плыні’, найлепш прадстаўленае ў запру́да ’гаць, плаціна’; чаргуецца з pręd‑, якое ў пра́нуць ’кінуць’, рус. пряда́ть, пря́нуть ’адскочыць’. Роднасныя ў іншых і.-е. мовах: с.-в.-ням. sprinzen ’скакаць’, ст.-ісл. spretta ’скакаць; пырскаць, пускаць парасткі, струменіць’, с.-в.-ням. sprenzen ’пырскаць, крапіць’, spranz ’ускокванне; прарастанне’ (гл. Міклашыч, 263; Махэк₂, 485 і наст.; Фасмер, 3, 388; тут гл. і інш. літ-py; Бязлай, 3, 125; Банькоўскі, 2, 768; ЕСУМ, 4, 616; Шустар-Шэўц, 2, 1163).

Пруд2, прут, пруды́паз у драўляным посудзе’ (лаг., віл., Сл. ПЗБ), прутпаз’ (круп., Нар. сл.). Гл. апруды, абруд, прыд.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́мінец ‘кароткае бервяно паміж вокнамі’ (ТС), со́мчык ‘шула’ (ЛА, 4), сума́к ‘прасценак, міжаконне’ (Ян.). Гл. самінец. Параўн. таксама цу́нік ‘кароткія бярвенні ў прамежках паміж вокнамі’, цунь ‘тс’ (ТС), што схіляе прыняць за зыходныя формы з ‑у‑: польск. sunik, sumik, suńec, славац. súmyk, укр. су́мець, для якіх Бонк (SFPS, 5, 236 і наст.) дапускае значэнне ‘бервяно ў сцяне драўлянага будынка, якое ўстаўляецца ў паз слупа; абрамленне аконнага або дзвярнога праёму’ і, як тэхнічныя тэрміны, выводзіць з *sunǫti (гл. сунуць), што не вельмі пераконвае. Магчыма дапусціць кантамінацыю ці збліжэнне з *sъmъkъ, параўн. рус. алан. сомо́к ‘грэбень страхі’, балг. дыял. смок ‘бэлька ў склепе’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Самі́нец, сомі́нец ’кароткае бервяно паміж вокнамі’ (ТС; стол., Нар. сл.), самі́ца ’тс’ (ТС), самі́нка ’сценка паміж вакон’ (КСТ), рус. дыял. сомцы́ ’працяг зруба з бярвенняў, якое завяршаецца трохвугольным выступам’, саме́ц, сомо́к ’вохлуп’, самцы́ ’кароткія бярвенні’, укр. карп. саме́ць, мн. л. сімці́ ’бервяно ў сцяне хаты, якое толькі адным канцом звязана ў замок, а другім упіраецца ў вушакі’, польск. дыял. sumiec ’бервяно, якое ўсунута сваім абсклюдаваным канцом у паз’, sonik, sunik, sumik, sulnik ’кароткае бервяно паміж вокнамі’, sowiniec ’жэрдкі над токам у гумне, вышкі’, чэш. дыял. somík ’вушак’, somínec ’кол у плоце’, slumík ’столбік у плоце’, sumík ’вертыкальная драўляная рама’, somica, somík ’бервяно паміж вокнамі’, славац. sôm ’вушак’, somík ’тс’, ’папярочная планка ў грабель, матавіла і г. д.’, серб.-харв. somić, sȍmić ’дзірка для дыму ў форме роўнастаронняга трохвугольніка, якая выходзіць на два бакі даху’, ’франтон’, славен. somik ’жолаб, паз на сцяне’. Этымалогія спрэчная. Фасмер (3, 716) першапачатковай лічыць форму сомок (сомец, сомцы — другасная) і выводзіць яе з *sъ‑mъk‑ (гл. мкаць, мкнуцца), але прыводзіць толькі рускі і ўкраінскі матэрыял. Махэк₂ (566) з улікам славацкай формы ўзнаўляе прасл. *somъ, *somьcь і ў якасці адпаведнікаў указвае на ст.-інд. śamyā ’палка, затычка, цвік’, авесц. sima ’частка вупражы возу, магчыма, драўляная частка, якая абхоплівае шыю каня’, арм. samikʼ мн. л. ’дзве драўляныя часткі ярма’, грэч. κάμαζ ’жэрдка, кол’, с.-в.-ням. hamel ’жэрдка’, дац., шв. hammel, нарв. дыял. hamul ’папярочная перакладзіна перад возам’. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чвэрць, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Чацвёртая частка цэлага.

Ч. года.

2. Адзін з чатырох перыядаў, на якія ўмоўна падзяляецца навучальны год у школе.

Усе вучні паспяхова закончылі першую ч.

3. Старая мера сыпкіх рэчываў, роўная 8 чацверыкам (каля 210 л).

Дзве чвэрці аўса.

4. Старая мера аб’ёму вадкасці, роўная чацвёртай частцы вядра (каля 3 л), якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы, а таксама пасудзіна ёмістасцю ў тры літры.

5. Старая мера даўжыні, роўная чацвёртай частцы аршына, што існавала да ўвядзення метрычнай сістэмы.

6. Старая мера зямельнай плошчы, роўная 0,5 дзесяціны.

7. Нота працягласцю ў адну чацвёртую частку цэлай ноты (спец.).

8. Адна з чатырох фаз Месяца; вузкі серп Месяца ў першай ці апошняй фазе (спец.).

9. Паз прамавугольнага сячэння па канце дошкі для змацавання яе з другой дошкай (спец.).

Тры чвэрці да смерці (разм.) — пра слабага, хворага чалавека, якому мала засталося жыць.

|| прым. чвэ́рцевы, -ая, -ае (да 2 і 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пярсты́ ’выступы ў бярвенцах сцяны, якія ўваходзяць у праём’ (Мат. Маг.); сюды ж, відаць, ст.-бел. персть ’адзінка вымярэння даўжыні, роўная 2,7 см’ (Ст.-бел. лексікон). Несумненна, да прасл. *pьrstъ ’палец’, параўн. укр., рус. перст, польск. parst, чэш., славац. prst, в.-луж. porst, серб.-харв. пр̏ст, славен. pȓst, балг. пръст, макед. прст, ст.-слав. пръстъ ’тс’, да семантыкі параўн. па́лец ’палец’, ’выступ, які заходзіць у паз’ (ТС). Роднаснае літ. pir̃štas ’палец’, лат. pirsts, pìrksts ’тс’, ст.-прус. pirsten ’тс’, што дае падставы для рэканструкцыі балт.-слав. *prstos (Глухак, 507). Казлова (БЛ, 22, 105) на падставе роднасных ст.-в.-ням. first ’вастрыё, вільчак’, лац. postis ’слуп’, авест. paršta‑ ’спіна’ прапануе ўзнаўленне першаснага значэння ’выступ’. Рэканструкцыя семантычнага рэгіяналізма ў якасці будаўнічага тэрміна здаецца праблематычнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́браць сов.

1. в разн. знач. вы́брать; (материалы, цитаты — ещё) извле́чь; (путём голосования — ещё) избра́ть; (подходящий момент, время — ещё) улучи́ть;

в. матэрыя́л па гу́сце — вы́брать материа́л по вку́су;

в. мя́ккі каранда́ш — вы́брать мя́гкий каранда́ш;

в. сабе́ жаніха́ — вы́брать себе́ жениха́;

в. час — вы́брать (улучи́ть) вре́мя;

в. лімі́т — вы́брать лими́т;

в. сме́цце з насе́ння — вы́брать сор из семя́н;

в. усю́ ваду́ са сту́дні — вы́брать всю во́ду из коло́дца;

в. пазплотн. вы́брать паз;

в. чле́наў праўле́ння — избра́ть (вы́брать) чле́нов правле́ния;

2. отобра́ть;

в. са́мыя спе́лыя я́блыкі — отобра́ть са́мые зре́лые я́блоки;

3. (копая, извлечь) вы́копать;

в. бу́льбу — вы́копать карто́фель;

4. (убрать урожай огурцов, лука и т.п.) убра́ть, собра́ть;

5. прост. (съесть) сло́пать;

◊ (спіць —) хоць зу́бы вы́беры (спит) без за́дних ног

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Па́зуха ’прастора паміж грудзямі і адзеннем’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Сл. ПЗБ), ’вараток, манішка ў сарочцы’ (ТС), па́зухі ’пярэдняя частка адзення на грудзях’ (Малчанава, Мат. культ., Шн. 3). Рус. па́зуха, укр. па́зуха, ст.-слав. пазоуха, польск., чэш., славац. pazucha, серб.-харв. па̏зухо ’пазуха, плячо’, славен. pȃzduha, балг. па́зуха, па́зува, па́зва. Зыходзячы са славен. pȃzduha, тлумачаць з праслав. pazducha з прыстаўкай paz‑ (як, напрыклад, у пазногаць, рус. паздер) і ducha, якое роднаснае ст.-інд. dōṣ ’рука, перадплечча’, dōṣṇás ’рука, перадплечча; ніжняя частка пярэдняй лапы жывёліны’, авесц. daōš ’плячо’, лат. paduse ’падпаха, пазуха’ (гл. Фасмер, 3, 187; там жа гл. і інш. літ-py). Няясным у гэтай этымалогіі застаецца знікненне d; яно тлумачыцца дысіміляцыяй у спалучэнні podъ > pazducha (Бернекер, 1, 233) або дыял. слав. зліццём zd > z (Уленбек, KZ, 40, 553 і наст.). Брукнер (400) выводзіць слав. слова з паз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

утапта́ць, утапчу, утопчаш, утопча; зак., што.

1. Шчыльна ўмяць, топчучы нагамі. Дрэвы густа выкінулі зялёны ліст, а зямля, дзе толькі яе не ўтапталі, не ўтрамбавалі нагамі, выгнала зялёную мураву. Сабаленка. [Маці] выйшла на ганак, а Платон скача вакол шулы — свежую зямлю ўтоптвае. Утаптаў і за жардзіну ўхапіўся, у паз яе закладвае... Ракітны.

2. Затаптаць у зямлю, снег, пясок і пад. Бычок пабэрсаў кудзелю нагамі і ў гразь утаптаў. Якімовіч. Вываліўся [жолуд], скаціўся з калёс, з посцілак і ўпаў на зямлю. Яго адразу ўтапталі ў пясок людзі... Пташнікаў. // Утрамбаваць, вытаптаць. Утаптаць сцежку.

3. Разм. Складаючы, уціснуць куды‑н. усё, многае. Утаптаць усе рэчы ў чамадан. □ — Туды можна пудоў дзесяць сена ўтаптаць, — наўмысля пабольшыў Антон памер мяшка. Ермаловіч. // Складаючы, прыціснуць, умяць. Размяркоўвалі сена на вока, і кожны стараўся мацней утаптаць воз, каб ён выдаваў меншым. Крапіва.

4. перан. Разм. Многа з’есці чаго‑н. Утаптаць гаршчок кашы.

•••

Утаптаць у гразь каго-што — тое, што і затаптаць у гразь каго-што (гл. затаптаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяўбці́, дзяўбу, дзяўбеш, дзяўбе; дзяўбём, дзеўбяце, дзяўбуць; пр. дзёўб, дзяўбла, дзяўбло; заг. дзяўбі; незак., каго-што.

1. Есці, хапаючы ежу дзюбай (пра птушак). Каля дарогі шпацыравалі вароны, нешта дзяўблі ў каляінах і зусім не палохаліся фурманкі. Чорны. Галубы цэлы дзень нічога не елі, але на другі дзень пачалі патроху дзяўбці хлебныя крошкі і піць ваду. Навуменка.

2. Біць, удараць дзюбай. Куры хваталі ежу і з зайздрасцю дзяўблі адна адну ў галаву. Чорны. Крумкач выдру дзюбаю дзяўбе, а выдра крумкача зубамі грызе. Якімовіч. // Разм. Біць, стукаць чым‑н. вострым. Узяліся дружна салдаты і ну дзяўбці слупам у дзверы. Лынькоў.

3. Паслядоўнымі частымі ўдарамі па чым‑н. рабіць паглыбленне, адтуліну. На ўзлессі дзяцел гулка дзёўб кару. Куляшоў. Дзяўблі ломам, секлі мёрзлую зямлю сякерай. Шамякін. // Вырабляць што‑н. дзяўбаннем, выдзёўбваннем. Дзяўбці долатам паз. □ Дзяды дзяўбуць ночвы ці выразаюць лыжкі. Брыль.

4. перан. Разм. Бесперапынна гаварыць, паўтараць адно і тое. — Ты яму пра вяселле гавары. Няхай жэніцца. Ты яму штодзень дзяўбі пра гэта. Чарнышэвіч. Што каму наўме, той тое і дзяўбе. Прыказка.

5. перан. Даймаць папрокамі, нападкамі. — Думаеце, так ужо і скінуць Галушкіна. Яго не ў першы раз дзяўбуць. І ўсё сухім з вады выходзіць. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́хва ’ножны’, ’футарал’, ’vulva’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Гарб., Мік., Гарэц., Яруш., Касп.; маст., смарг., беласт., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ’навалочка’ (Сцяшк. МГ; маст., Сл. ПЗБ), по́хвы ’пахавыя часткі цела ў жывёл’ (віц., Шн. 3; Нік. Очерки), ст.-бел. пахва, похвы ’ножны’, укр. пі́хви ’ножны’, рус. дыял. пахва́, пахвы ’падхвосныя рамяні ў збруі’, польск. pochwa, poszwa ’ножны’, ’рэмень-падхвостнік’, ст.-польск. pochwa, pochew ’ножны’ (XV–XVII стст.), ст.-чэш. pochvy ’тс’, чэш. pochva, pošva ’ножны’, pochvy ’збруя’, славац. pošva ’ножны’, серб.-харв. pohve ’тс’. Відаць, вандроўны тэрмін не зусім яснага паходжання, асабліва ў значэнні вайсковай прылады. Паколькі польскае слова лічыцца запазычаннем са ст.-чэш. pochvy (Банькоўскі 2, 648–649), то, насуперак Кюнэ (Poln., 88) і Булыку (Булыка, Запазыч., 256), можна меркаваць, што ў беларускую мову слова магло трапіць непасрэдна са ст.-чэш. і было збліжана з утварэннямі ад хава́ць, пахава́ць ’схаваць’ (Нас., 486). Імаверным падаецца таксама меркаванне пра сувязь з прасл. *paxy (*paxъve) або з *poxy (*poxъve), гл. паха, што выводзяцца з *pax‑/*paz‑/*pag‑, варыянтнасць *pa‑/*po‑ тлумачыцца старажытным чаргаваннем галосных (Фасмер, 3, 221; Шустар-Шэўц, Etym. Brun., 1, 30). Нацягнутым здаецца збліжэнне з ням. Fachm ’паліца’, ’скрыня’, Fugeпаз’, ’шво’, ’жалабок’, лац. pango ’ўганяць, убіваць’, ’засаджваць чым-небудзь’ і ўзвядзенне да і.-е. кораня *pāk‑/*pāg‑ ’замацаваць’ (Скок, 2, 695; Голуб-Копечны, 283–284).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)