Пазногаць ’ногаць’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Сцяшк. МГ, Сл. ПЗБ, Інстр. I), пазно́каць ’тс’ (Нас.). Агульнаслав. і праслав.: рус. пазно́гть, пазно́кть ’фаланга пальца, на якой расце ногаць’, укр. пагні́сть, родн. скл. пагно́стя, ст.-рус. пазногъть, ст.-слав. пазногъть, пазнегъть, польск. poznogieć, paznokieć і г. д.; праслав. paz‑nogъtь. З прыстаўкі paz‑ і nogъtь (Праабражэнскі, 1, 610; Брукнер, 400; Фасмер, 3, 186).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)