З’я́ва ’падзея, факт’. Укр. зʼя́ва ’тс’, польск. zjawa ’здань’, рэдк. ’з’яўленне’, в.-луж. zjaw ’з’ява’, славац. zjav ’тс’. Параўн. ц.-слав. изъꙗвити ’з’явіцца’, ст.-рус. изъявити ’выявіць, паказаць’, ’аб’явіць’. Бяссуфіксны наз. ад дзеяслова зʼяўляцца — зʼявіцца (< jьz‑javiti sę). Значэнне замацавана ў бел. мове, верагодна, пад укр. уплывам у XX ст. У рус., польск. іншае афармленне таго ж кораня: явление, zjawiśko. Параўн. аб’ява. Гл. ява.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
апафео́з, ‑у, м.
1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме — абрад абагаўлення героя, імператара і інш.
2. Услаўленне, ушанаванне якой‑н. асобы, з’явы і пад. [Паэма П. Броўкі] «Хлеб» — гэта апафеоз мірнай працы сейбіта-хлебароба, паэтызацыя яго штодзённых спраў. Бярозкін.
3. Заключная частка спектакля, канцэрта з удзелам усіх выканаўцаў, у якой услаўляюцца народ, герой, выдатная гістарычная ці грамадская падзея.
[Грэч. apotheosis.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
нечака́насць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць нечаканага; раптоўнасць. Нечаканасць сустрэчы. □ Партызан ратавала іх смеласць, выключная нечаканасць іх з’яўлення. Лынькоў.
2. Нечаканая падзея, з’ява, нечаканыя абставіны і г. д. Саша глянула на брата і раптам зразумела, што ён узброены і гатовы да любых нечаканасцей. Шамякін. — Стой! Пароль! — раздаўся вокліч, і Сяміздраў аж падскочыў ад нечаканасці. Шчарбатаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Каме́дыя ’разнавіднасць драматычнага твора’ (ТСБМ), ’смешнае відовішча’ (КЭС, лаг.), камэ́дзія ’камедыя, смех’ (Бяльк.), кумэ́дзія ’смешная падзея’ (Бяльк.); каме́дна ’смешна’ (Ян.; браг. Мат. Гом.), камэ́дна ’тс’ (Бяльк.), карэліц. каме́дны ’смешны’ (Ян.), камэдзіць ’гарэзіць, жартаваць’; камадыя́н ’камедыянт’, камадыяніцца ’вычвараць’ (КЭС, лаг.), ’капрызіць’ (Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. комедия, комедея ’камедыя’ (пач. XVII ст.). Са ст.-польск. komedia, якое з лац. cōmoedia < ст.-грэч. κομῳδία ’тс’ < κῶμος ’гулянка, вясёлая працэсія’ + ᾠδή ’спеў’ (Бчмыка. Запазыч. 163; Слаўскі, 2, 379).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
здарэ́нне, ‑я, н.
1. Тое, што здарылася; падзея, выпадак (звычайна нечаканыя, непрадугледжаныя). Цікавае здарэнне. Здарэнне ў лесе. □ У жыцці чалавека бывае адзін такі выпадак, адно здарэнне, якое магчыма цягнецца ўсяго некалькі хвілін, але помніш аб ім усё жыццё. Шамякін.
2. Спрыяльны збег акалічнасцей, зручны момант. І калі бацька каго стрэне, Не прапускае ўжо здарэння Спытаць, праведаць аб зямельцы. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
катастро́фа, ‑ы, ж.
Раптоўнае вялікае бедства, падзея з трагічнымі вынікамі. Аўтамабільная катастрофа. Авіяцыйная катастрофа. □ — І вось тады, калі на моры здарылася з намі катастрофа, — працягваў Федзя, — мне было сорамна і крыўдна, да жудасці не хацелася гінуць такой бязглуздай, нікчэмнай смерцю. Каваль. // Значная змена, якая цягне за сабой рэзкі пералом у грамадскім або асабістым жыцці. Нацыянальная катастрофа. Сямейная катастрофа.
[Ад грэч. katastrophē — паварот; знішчэнне.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
паса́ж 1, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Крытая галерэя з гандлёвымі (радзей дзелавымі) памяшканнямі па баках, якая мае выхады на паралельныя вуліцы.
2. ‑у. Частка музычнага твора, у якой вельмі хутка і паслядоўна чаргуюцца высокія ноты з нізкімі і наадварот. [Ігар] імкнуўся.. валодаць .. віртуознай пальцавай бегласцю пасажаў. «Маладосць».
3. ‑у. перан. Нечаканы паварот справы, раптоўная падзея.
[Фр. passage.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Зняна́цку ’раптоўна’. Рус. бранск. изненачку. Укр. знена́цька, польск. znienacka, чэш. znenadaja, znenadajky ’нечакана’, славац. znenazdajky ’зразу’, славен. iznenâda, iznenâde, серб.-харв. и̏зненāтке̄, и̏зненāда, изнѐнањено ’нечакана’, балг. изнена̀да ’нечаканая падзея, пачуццё’, макед. изненада ’тс’. Паводле Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1970, 3, 145), Брукнера (665), бел. (і ўкр.) з польск., дзе на месцы *dě‑ (параўн. надзея) фанетычна выступае с. Не выключана і запазычанне ў польск. з укр., бел. Прасл. дыял. jьz‑ne‑na‑dě‑j‑ьk‑y (аддзеяслоўны назоўнік *naděja > nadějьka, гл. надзея).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
случи́вшееся ср., сущ. то́е, што зда́рылася (вы́пала, тра́пілася, нада́рылася, адбыло́ся); см. случи́тьсяI; (происшествие) здарэ́нне, -ння ср.; (событие) падзе́я, -дзе́і ж.; (приключение) прыго́да, -ды ж.; (случай) вы́падак, -дку м.;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Траге́дыя ’драматычны твор, падзеі якога заканчваюцца смерцю героя’, ’жудасная, страшная падзея; няшчасце’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), траге́дзія ’тс’ (Ласт.), ст.-бел. трагедия, траедия ’трагедыя, няшчасце’ (1598 г.). Запазычана са ст.-польск. tragedyja, trajedyja (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 163), якое праз лац. tragoedia са ст.-грэч. τραγῴδία < τράγος ’казёл’ і ῴδή ’песня, спеў’ — літаральна песня казлоў: выконвалася пад час урачыстасцей, прысвечаных богу ўрадлівасці Дыянісу сатырамі (паўлюдзьмі-паўказламі; світа Дыяніса). Параўн. няўдалую кальку ў ц.-слав. мове XI ст. — козьлогласование (Фасмер, 4, 92; Голуб-Ліер, 485; Чарных, 2, 255–256; ЕСУМ, 5, 615).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)