нечаканасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць нечаканага; раптоўнасць. Нечаканасць сустрэчы. ▪ Партызан ратавала іх смеласць, выключная нечаканасць іх з’яўлення. Лынькоў.

2. Нечаканая падзея, з’ява, нечаканыя абставіны і г. д. Саша глянула на брата і раптам зразумела, што ён узброены і гатовы да любых нечаканасцей. Шамякін. — Стой! Пароль! — раздаўся вокліч, і Сяміздраў аж падскочыў ад нечаканасці. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)