Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
падзе́я, -і, мн. -і, падзе́й, ж.
Тое, што адбылося, тая ці іншая значная з’ява, факт грамадскага, асабістага жыцця.
Гістарычная п.
Сямейная п.
Міжнародныя падзеі.
|| прым.падзе́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падзе́яж. собы́тие ср.; происше́ствие ср.;
◊ хо́дам падзе́й — си́лою веще́й (в си́лу веще́й)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падзе́я, ‑і, ж.
Здарэнне, выпадак. Падзеі апошніх дзён адышлі дзесь далёка-далёка, як бы іх і не было.Колас.У Міколкавым раннім дзяцінстве было многа падзей, але ці дужа іх ўспомніш усе.Лынькоў.// Тое, што парушае звычайны парадак, нармальную плынь жыцця. Заняткі прайшлі без асаблівых падзей.Гамолка.// Важная, выдатная з’ява, вялікае здарэнне. Гістарычная падзея. Міжнародным падзеі. □ Над Свіслаччу домік Стаў сведкам Вялікіх у свеце падзей.Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падзе́яж Er¦éignis n -ses, -se; Begébenheit f -, -en, Begébnis n -ses, -se; Geschéhen n -s, -;
гістары́чная падзе́я ein histórisches Eréignis;
ва́жкія падзе́і schwérwiegende Eréignisse;
знамяна́льная падзе́я ein dénkwürdiges Eréignis;
суча́сная падзе́яéine Begébenheit aus der Gégenwart;
падзе́і з белару́скай гісто́рыі Eréignisse aus der belarússischen Geschíchte;
падзе́і дня Tágesgeschehen n;
бага́ты на падзе́і er¦éignisreich;
гэ́та было́ падзе́яй das war ein (gróßes) Eréignis
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Падзе́я ’здарэнне, выпадак’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш.). Укр.поді́я ’тс’. Ад *падзеяц(ца) < дзеяць < прасл.dě(ja)ti (гл. дзець) з суф. ‑ej‑a; старажытная мадэль (параўн. SP, 1, 59 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЫПАДКО́ВАЯ ПАДЗЕ́Яў тэорыі імавернасцей, падзея, якая пры выкананні пэўных умоў (правядзенні выпрабавання) можа як адбыцца, так і не адбыцца і для якой існуе пэўная імавернасць яе наступлення. Наяўнасць у выпадковай падзеі A пэўнай імавернасці р (0 ≤ р ≤ 1) тлумачыцца паводзінамі яе частаты: калі названае выпрабаванне ажыццяўляецца n разоў, а A з’яўляецца пры гэтым m разоў, то пры вялікіх n частата аказваецца блізкая да р. Гл. таксама Імавернасцей тэорыя.