*Праціро́жна, проціро́жнонасуперак, наперакор’ (ТС). Утварэнне ад проці (гл.) з другой часткай да рог (гл.), параўн. выраз у ро́жкі ’супраць каго-небудзь (выступаць)’; да ражон (гл.), параўн. ле́зці на ражо́н ’задзірацца’ ці пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балаці́раваць. Рус. баллоти́ровать. Запазычанне з ням. ballotieren (< франц. balloter < італ. ballotare). Наўрад ці (насуперак Фасмеру, 1, 117) непасрэднай крыніцай можа быць і франц. слова (супраць гэтага сведчыць суфіксацыя). Параўн. Шанскі, 1, Б, 26–27.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мноства, мну͡оство, множства ’вялікая колькасць’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Нас.; беласт., Сл. ПЗБ). Ст.-рус. множство, мъожьство, ст.-польск. mnożstwo, ст.-слав. мъножьство. Да многа (гл.). Не з’яўляецца запазычаннем з рус. мовы насуперак Крукоўскаму (Уплыў, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лобжа ’куча галля’ (ветк., Мат. Гом.). Да лоўж ’тс’ (гл.). Мена губнога назіраецца і ў ветк. ломжа ’тс’ (там жа), а таксама ў тапоніме Ломжа (ПНР) — насуперак Сташэўскаму (Sł geogr., 1959, 173) і Брукнеру (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кузу́бамнасуперак’ (ТС). Да кузуб (гл.)? Семантыка не зусім ясная. У адзінай ілюстрацыі: «Як ты стала проціво кузубом, то й вон ужэ стал ожыгацца, не моўчыць» (ТС, 2, 248), кузуб можна разумець у зафіксаваным значэнні — ’пасудзіна вялікіх памераў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўпа́кінасуперак, наадварот; паўторна’ (Гарэц.), каўпакі, наопакі, навбпакі ’надварот; навыварат; насуперак’ (ТС). З на і опакі ’ў адваротны бок, наадварот’ (прасл. *оракъ ’тс’), параўн. у закляцці, калі робяць завітку: Кручу, верчу на опакі, шоб у его не было ні семʼі, ні товару, ні хлеба, ні мукі (на опакі значыць наадварот, бо закручвалі жыта, збожжа, расліну з захаду на ўсход) (пін., Кольб., 444). Параўн. укр. на опаки, рус. на́пако, чэш. naopak, славац. näpaky (Махэк₂, 415), серб.-харв. наопак, наопако, славен. набрак (Фасмер, 3, 42; Бязлай, 2, 213–214), балг. наопако, макед. наопаку, наопачки. Гл. опакі. Значэнне ’паўторна’, відаць, да пак ’яшчэ’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ланды́шчыха ’дужая, мажная жанчына’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Утворана ад лантух ’тоўсты, непаваротлівы чалавек’, параўн. шчуч. «Пошла, як лантух — такая громадная баба, тоўстая» (там жа), насуперак А. Грынавецкене (там жа, 616), якая параўноўвае гэту лексему з літ. llnda ’гультай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сукле́сіць ’сціснуць пілу пры пілаванні дрэва’ (Варл.). Суфіксальнае ўтварэнне (гл. су-) ад незафіксаванага *клес(ц)іць, якое Фасмер (2, 250) збліжае з клешчы, гл. Насуперак гэтаму Трубачоў (ЭССЯ, 10, 14) адмаўляе сувязь *klestiti з *klěšči і выводзіць з гукапераймальнага *kleskati (гл. кляскаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўтэ́нтык (БРС, Нас., Яруш.), ст.-бел. автентикъ (з 1344? Нас. гіст.; 1644, Булыка, Запазыч.), автентичний (з 1333? Нас. гіст.). Праз польск. autentyk, autentyczny або непасрэдна з лац. authenticus (грэч. αὐθεντικός ’які мае самастойную вартасць’). Для бел. аўтэнтычны малаверагодна, насуперак Крукоўскаму, Уплыў, 76, паўторнае запазычанне з рус. аутентичный.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамэ́рня ’сварка’ (Жд. 2). Запазычанне з польск. hamernia ’гамарня; плавільны завод і да т. п.’ Значэнне тут другаснае (параўн. гама́рня2, гл.). Форма гамэ́рня пацвярджае, што і гама́рня1 была запазычана непасрэдна з польск. мовы (насуперак Рудніцкаму, 553–554, які выводзіў гамарня прама з ням. крыніцы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)