Ме́ша ’страшыдла, пачвара, якая «блукае ноччу», «сядзіць у цёмным кутку»’ (Янк. 3.). Няясна. Наўрад ці звязана генетычна з літ. maĩšas ’цёмны, закураны кут у кузні’. Відаць, з мяша́ць ’перашкаджаць’, утвараная як, напрыклад, драг. сновэ́да ад сно́ўдатысь ’сноўдацца, хадзіць туды-сюды, перашкаджаючы’. Параўн.: літ. maišýti ’перашкаджаць, блытаць’. Гл. таксама мэ́ша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ператрая́ніць ’узрыхліць’ (бяроз., Сл. ПЗБ). Да пера- (ui.) і траяніць, параўн. бялын. пратаць, бяроз. прапаіць, віц. прасунь падымаў, бабр. правіць, паттравіць палоску — у апошнім гіятавае ‑в‑ замест ‑и‑ (ЛА, 2); шчуч. трайліцьмяшаць пад жыта’; усе да траіць ’араць трэці раз’ (гл.); параўн. асіп. перапіраць ’перабаранаваць’ (там жа; карм., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бо́ўтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Рухаць чым‑н. у вадкасці; мяшаць, перамешваць што‑н. вадкае; плюхаць. Ціха ля агню, толькі трашчыць вогнішча ды ў лозах у вадзе, што злецілася, боўтае рыба. Пташнікаў. На ім [ўслоне] стаяла дзежка цеста, І апалонік то і дзела Па дзежцы боўтаў жвава, смела. Колас. Лыжкаю, якую бывалыя рукі лыкам прывязалі да галінкі, .. [Пархвеныч] боўтае ў вядзёрку, збірае накіп з юшкі. Накіпу ўжо і няма, а ён усё боўтае ды боўтае лыжкаю. Карамазаў.

2. чым. Рабіць рухі чым‑н. звешаным. Падлубны ціхенька пасвістваў, боўтаючы нагамі пад лавай. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Размары́н1 ’вечназялёная духмяная расліна’ (Некр. і Байк.), ст.-бел. розмаринъ (1710), рус. розмари́н, розмари́н, польск. rozmaryn, чэш. rozmarýna, славац. rozmarín, в.-луж. rósmarja, н.-луж. rosmar(i)ja, славен. rọ̑žmarin, харв. rozma(ri)n. Праз ням. Rosmarin з лац. rōsmarīnus ’тс’ < rōs marīnus ’марская раса’.

Размары́н2 ’стома’ (КЭС). Назоўнік, утвораны ад дзеяслова размары́ць ’давесці да расслабленага, санлівага стану’, як ме́шань ад мяша́ць. Гл. ма́рыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плю́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Тое, што і плюхнуцца. Бутэлька не разбілася, а плюхнула ў ваду. Карпюк. Плюхнуў Даніла ў крэсла ля Дзерашавага стала, аж тое з скогатам адсунулася. Шынклер. Збоку, так пачулася Ігнату, плюхнула вада, нібы хто ідзе непадалёк побач з дарогай. Галавач. Дзесь у чаротах плюхне качка. Па лозах пройдзе вецярок... Іверс.

2. што або чаго. Разм. Рэзкім рухам выліць ваду, вадкасць. Жанчына не адказала, высыпала бульбу з мяшка ў цабэрак, плюхнула туды вады вядро і пачала ажагом мяшаць. Лобан. // Наліць невялікую колькасць. Калі Тарасюку плюхнулі баланды, ён падхапіў бляшанку і вымеркаваў так, каб сесці поруч з пакалечаным палонным. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́мерхацца ’прагаладацца, аслабець ад вялікай затраты сілы’ (БРС, Касп., Янк. III, Касп., Мат. Гом.), вы́мірьхацца ’тс’ (З нар. сл., маг.), вы́мяркацца ’захацець есці пасля хадзьбы’ (Бір. Дзярж.), виме́рхувать, ви́мерхать ’стаміцца’ (Ліс.). Укр. ви́мерховати ’прагаладацца’; параўн. таксама польск. merchać, myrchać ’раскідваць, мяшаць салому, прыводзіць яе да непрыгоднасці’. У беларускай мове, відавочна, запазычанне з укр., дзе яно ўтворана ад дыял. ме́рха, ми́рха ’падла’. Параўн. таксама чэш. mrcha ’кляча’; ’падла; сцерва (лаянка)’, польск. marcha, mercha ’кляча; сцерва’, славен. mrha (лаянка), запазычаныя з с.-н.-ням. marhe ’конь, кляча’ (Брукнер, 322; Клюге, 1960, 454, 463; Махэк₂, 379).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матлашы́ць, мотлошы́ты ’рваць на шматкі, прыводзіць у бязладны стан’, ’біць, дубасіць, нішчыць’ (ТСБМ, Клім.), ’махаць рукамі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Укр. мотлоши́ти ’тс’, рус., кур. мо́тлах ’анучы, акраўкі, дробныя кавалкі чаго-небудзь’, польск. motłoszyć ’трэсці, тармасіць, драць, рваць, ціснуць’, чэш. matlatiмяшаць’, ’ціснуць, блытаць, збіваць з толку’, matlanina, matloch ’сумесь’, ’нясмачная каша’, мар. matlocha ’мямля’, motrchati ’збіваць з толку, прыводзіць у бязлад’. Да прасл. matati ’хлусіць’, якое з’яўляецца інтэнсівам на ‑t‑ ад асновы *mā‑ (параўн. мані́ць, ма́ра), роднасным да якога будзе лат. ap‑māt ’махаць’ (Махэк₂, 354). Да мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́шка1 ’мешанка, корм’, мі́шанка, мі́шань ’тс’, ’трасянка’ (Сл. Брэс., Бяльк., Растарг.), укр. новамаск. мі́шка ’розныя гатунак сена’, ’сумесь жыта, ячменю’, рус. пск., смал., вяц., сіб. мешка ’сумесь з сена, саломы з вадой і вотруб’ем’. Да мяша́ць (гл.).

Мешка2 ’непаваротлівы’ (ігн., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 64), паходзіць з літ. meškà ’мядзведзь’. Перанос націску (!?). Параўн. таксама балг. ме́шко, мешко́ ’поўны, тоўсты чалавек’, бел. мешкава́ты, мяшкава́ты, мішкава́ты(й) ’нязграбны, непаваротлівы’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), якія разам з польск. Mieszko — імя караля, першага з дынастыі Пястаў, узыходзяць да балтыйскай першакрыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мышкава́ць, мушкава́ць, мушкова́ць ’вынюхваць (пра жывёлу)’, ’шукаць, выведваць, выпытваць’ (Сл. ПЗБ; навагр., Нар. сл.), ’(пра ліса) лавіць мышэй’ (ТСБМ), ’вышукваць і лавіць мышэй’ (ТС), ’шукаць смачнага, перабіраць у ядзе’ (ТС; мазыр., З нар. сл.), драг. мэ́шкатэ, мы́шкаты ’тыкаць, поркаць; злёгку рыць рылам’ (драг., Нар. лекс.; Клім.). Укр. мишкува́ти ’шукаць’, ’лавіць мышэй’, ’перабіраць яду’, польск. myszkować ’лавіць мышэй (пра ліса)’, ’вышукваць пажыву’, ’рыцца’, ’падглядаць’. Паводле Брукнера (350), Варш. сл. (1085), утворана ад myszka. Аднак можна дапусціць, што гэта ўплыў народнай этымалогіі. А тады лексема — балтызм (параўн. літ. mišýtiмяшаць’). Гл. таксама мышава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блудзі́ць. Рус. блуди́ть, укр. блуди́ти, польск. błądzić ’блукаць, блудзіць; грашыць, памыляцца’, чэш. blouditi, ст.-слав. блѫдити, балг. блъдя́, серб.-харв. блу́дити і г. д. Прасл. blǫditi (ітэратыўная форма да blęsti blędǫ ’памыляцца’: ст.-слав. блѧсти блѧдѫ, ст.-рус. блясти бляду і г. д. І.‑е. *bhlendh‑: *bhlondh‑ ’цямнець; вечарэць; змяркацца; бянтэжыць, памыляцца’. Параўн. літ. blandùs ’хмуры’, blañdas ’хмурасць; пацямненне розуму’; blandýtis ’хмурыцца; блукаць’, гоц. blandan ’перашкаджаць, мяшаць’, ст.-в.-ням. blentan ’асляпляць’ і г. д. Слаўскі, 1, 36; Траўтман, 34; Буга, РФВ, 70, 100; Бернекер, 61; Махэк₂, 56–57; Фасмер, 1, 177. Параўн. яшчэ блудзя́га ’хітрун; уцякач’, блу́дны ’бадзяжны (пра скаціну)’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)