мяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і ме́шаны; незак.

1. што і без дап. Размешваць, перамешваць што-н., пераварочваючы, боўтаючы чым-н.

М. кашу.

2. што з чым. Змешваць, злучаць што-н. з чым-н.

М. пясок з цэментам.

3. Замешваць корм для жывёлы.

4. перан., каго-што ў што. Уцягваць, умешваць, ублытваць у што-н. (разм.).

Не мяшай мяне ў гэту справу.

5. што і без дап. Пераворваць глебу (разм.).

|| зак. памяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны іе́шаны (да 1 знач.) і змяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і зме́шаны (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мяша́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мяша́ю мяша́ем
2-я ас. мяша́еш мяша́еце
3-я ас. мяша́е мяша́юць
Прошлы час
м. мяша́ў мяша́лі
ж. мяша́ла
н. мяша́ла
Загадны лад
2-я ас. мяша́й мяша́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мяша́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мяша́ць несов.

1. меша́ть;

м. ка́шу — меша́ть ка́шу;

2. (соединять, перемешивая) сме́шивать, меша́ть; переме́шивать;

м. глі́ну з пяско́м — сме́шивать (меша́ть) гли́ну с песко́м;

3. перен., разг. (вовлекать) вме́шивать, пу́тать;

4. разг. втори́чно вспа́хивать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мяша́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. што і без дап. Размешваць, перамешваць што‑н., боўтаючы, пераварочваючы лыжкай, мешалкай і пад. Мяшаць кашу. □ — Узяла датаўкла б проса, чым дарэмна бегаць па хатах, — мяшала .. [маці] рукой у ступе напалавіну стоўчанае проса і адначасова адчытвала дачку. Васілевіч. Бабка Баландзіха мяшала лыжкай у чыгунку і шамкала бяззубым ротам. С. Александровіч.

2. што. Змешваць, злучаць у адно што‑н. разнароднае. Мяшаць цэмент з пяском. Мяшаць салому з канюшынай. // што і без дап., каму. Замешваць корм для жывёлы. Чарнушчыха ў запале пашукала, ці няма поблізу дубца, не знайшла і раптам ухапілася мяшаць свінням зелле. Мележ. — Хто гэта парсюку ўчора мяшаў? — буркнула старая, глянуўшы ў ражку. Крапіва. // што. Перамешваючы, парушаць парадак. Мяшаць карты.

3. перан.; каго. Разм. Уцягваць, умешваць, ублытваць у што‑н. — А ты мяне, калі ласка, — сказаў.. [Міхась], — у гэтую кампанію не мяшай. Я кроў праліваў за Савецкую ўладу. Брыль.

4. што і без дап. Разм. Пераворваць паўторна. Араў доўга Мацей на полі, мяшаў на пшаніцу-радоўку. Баранавых. Аралі свой папар Амяльян і Рыгор, а там яшчэ далей іх мяшаў ворыва Вінцэсь. Нікановіч.

мяша́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і перашкаджаць. Маці адвярнулася і прашаптала: — Нелюдзь... Яму ўсё мяшае... Сачанка. А мамка заўсёды мяне адганяе, калі я да стала падбіраюся. Не мяшай, кажа. Даніленка.

•••

Не мяшае (не мяшала б) — трэба; трэба было б. Ядзя кіўнула на Янушка. — Гэта таму не мяшала б даць добрую праборку, хто кожны дзень п’яны. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мяша́ць, меша́ць, міша́ць, мыше́тэ ’размешваць, перамешваць’, ’злучаць разнароднае’, ’уцягваць, умешваць’, ’паўторна пераворваць’, ’баранаваць другі раз’, ’перашкаджаць’, ’замешваць, расчыняць цеста’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Нік. Очерки, Выг. дыс., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, Жд. 1, ТС; полац., Хрэст. дыял.), мяша́ць свіння́м ’рыхтаваць корм для свіней’ (КЭС, лаг.), кам. мі́шань, мі́шанка, ме́шань ’корм для свіней, кароў’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС, Шатал.), ме́шанка ’кармавая сумесь для жывёлы, птушак, рыбы’, ’змешаны пасеў кармавых раслін’ (ТСБМ, Шат., Шатал., Сл. ПЗБ, Нік. Очерки; паўн.-усх., КЭС), мешані́на ’сумесь разнароднага’, ’блытаніна’, ’адсутнасць яснасці’ (ТСБМ, Нас.; міёр., Нар. словатв.), шальч. ’поле, узаранае другі раз’ (Сл. ПЗБ), нясв. ме́шанка ’зводная сястра’ (там жа), мяша́нка ’тоўчаная бульба, пюрэ’ (Ян.), ’мешанка’ (Сл. ПЗБ), мяша́лка ’мешалка’ (шальч., Сл. ПЗБ; мін. сляпянск., КЭС). Укр. міша́ти, рус. меша́ть, меха́ть, польск. mieszać, н.-луж. měšaś, в.-луж. měšeć, ст.-чэш. miešeti, дыял. míšet těsto, славац. miešať, славен. mešáti, méšati, серб.-харв. mijèšati, ме́шати, макед. меша, балг. мешам, ст.-слав. съмѣшати. Прасл. měšati. Да мясі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змяша́ць гл. мяшаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памяша́ць гл. мяшаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зме́шваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

Тое, што і мяшаць (у 2 знач.).

|| наз. зме́шванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папамяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Мяшаць доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́шкаць

‘муштраваць каго-небудзь; мяшаць, варочаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ке́шкаю ке́шкаем
2-я ас. ке́шкаеш ке́шкаеце
3-я ас. ке́шкае ке́шкаюць
Прошлы час
м. ке́шкаў ке́шкалі
ж. ке́шкала
н. ке́шкала
Загадны лад
2-я ас. ке́шкай ке́шкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ке́шкаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)