Скі́цер ‘кавалак (сала)’ (бярэз., Сл. ПЗБ), ‘вялікі кусок сала’ (бярэз., бых., кіраў., ЛА, 4), скіце́р ‘свежаніна, якую даюць суседзям, родным’ (Мат. Гом.), ст.-бел. скитера (скитерть) ‘кавалак сала’ (1530 г., Булыка, Лекс. запазыч., 119). Паводле Непакупнага (Связи, 195–196), слова ў формах скіцер, аскіцер паходзіць з літ. sketerà ‘шыя (жывёліны); карак’, sketẽrius ‘тс’, ‘кавалак сала’, якое ў значэнні ‘свежаніна; кавалак мяса або сала, што нясуць суседзям пасля забою свінні (цяляці, авечкі)’ распаўсюджана ў Жлобінскім р‑не, на Чачэршчыне і ў Быхаўскім р‑не. Аднак, паводле яго заўвагі, ‑і‑ застаецца няясным. Агляд літ-ры гл. яшчэ Лаўчутэ, Балтизмы, 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

багаты́р, ‑а, м.

1. Той, хто валодае вялікай маёмасцю, мае многа грошай; багач. [Настаўнік:] — Вы толькі падумайце: маленькая жменька дваран і багатыроў села вам на карак, захапіла лепшыя землі, жыве з вашае працы і вас жа катуе. Колас. [Павал:] — Калі я цяпер узбіўся на добрую.. гаспадарку, дык ужо мяне багатыром лічаць. Чорны.

2. Казачны асілак, волат; вялікай сілы і адвагі чалавек, воін. Я не жартуючы хацеў бы пусціць па краіне мастацкае палатно, падобнае па зместу да «Багатыроў» Віктара Васняцова. Толькі сучаснае, аб нашых багатырах, якія стаяць на варце спакою і волі краіны. Брыль. // перан. Пра што‑н. велічнае, магутнае. Вось які ты, слаўны Кіеў, Старажытны багатыр! Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сесть сов.

1. се́сці, мног. пасе́сці;

2. (о тканях) збе́гчыся;

3. (о солнце) зайсці́;

4. (осесть) асе́сці, се́сці;

сесть кому́-л. на ше́ю се́сці каму́е́будзь на шы́ю (ка́рак);

сесть в кало́шу се́сці ма́кам;

сесть в лу́жу се́сці ў лу́жыну.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мя́са, ‑а, н.

1. Туша ці частка тушы забітых жывёл або птушак, прыгодная для ежы; ежа, прыгатаваная з часткі тушы. Мяса з касцямі. Курынае мяса. Варанае мяса. □ — Наш, калгас можа даць не менш як сто пяцьдзесят цэнтнераў мяса і па восемсот малака на кожныя сто гектараў, — гаварыў дакладчык. Дуброўскі. Яніна засцілае абрус, дастае з шуфляды хлеб, талерку мяса, дзве чаркі і ставіць усё на стол. Козел. // Мяккая мышачная частка цела рыб.

2. Бытавая назва мышцы. Мурза насела на карак мядзведзя і ўгрызлася зубамі глыбока ў яго мяса. Бядуля.

3. Разм. Мяккая частка пладоў, ягад; мякаць.

•••

Белае мяса — курынае мяса або цяляціна.

Дзікае мяса — балючая нарасць на ранах, якія доўга не гояцца.

Воўчае мяса — выказ нездаволенасці канём.

Выдраць (вырваць) з мясам гл. выдраць.

Гарматнае мяса — пра людзей, якіх насільна пасылаюць на смерць у час захопніцкай вайны.

Ні рыба ні мяса гл. рыба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слома́ть сов. злама́ць; палама́ць;

слома́ть стул злама́ць (палама́ць) стул;

слома́ть сопротивле́ние проти́вника злама́ць супраціўле́нне праці́ўніка;

слома́ть себе́ ше́ю (го́лову) скруці́ць (злама́ць) сабе́ ка́рак;

слома́ть зу́бы (на чём) палама́ць зу́бы (на чым);

слома́ть лёд злама́ць лёд;

слома́ть рога́ (кому) злама́ць ро́гі (каму);

чёрт но́гу слома́ет чорт нагу́ зло́міць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грэць несов.

1. греть;

со́нца грэ́е зямлю́ — со́лнце гре́ет зе́млю;

2. (делать тёплым) греть; нагрева́ть;

г. но́гі — греть но́ги;

г. ваду́ — греть (нагрева́ть) во́ду;

3. перен. (успокаивать, утешать) согрева́ть;

г. сэ́рца — согрева́ть се́рдце;

4. перен. леле́ять;

г. надзе́ю — леле́ять наде́жду;

5. перен., прост. (взыскивать, наказывать) греть;

за гэ́та трэ́ба г. — за э́то на́до греть;

г. ру́кі — греть ру́ки;

г. у ка́рак — греть в ше́ю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смалі́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які змяшчае ў сабе смалу; у якім многа смалы. Смалісты корч. Смалістыя стружкі. □ Цімохава хата была моцная, ёмкая, пабудаваная з тоўстага сасновага дрэва, гладка спушчанага пад склюд, смалістага, здаровага. Колас. Да вёскі дарогу.. [карэспандэнту] паказвалі свежыя смалістыя слупы, што выстраіліся ад самай станцыі. Шахавец. Пад соснамі смалістымі ў бары Курган высокі Лукашу сябры насыпалі. Танк.

2. Які мае адносіны да смалы, уласцівы смале. Смалісты пах хвоі. □ Нават лёгкі подых ветру нёс востры смалісты водар прасохлага на сонцы бярвення. Дуброўскі. // Насыпаны пахам смалы. Бор, напоўнены мяккім, Смалістым паветрам, Не звініць, Не шуміць, Не пяе... Свірка.

3. Які складаецца з хваёвых дрэў (пра лес). Па тых лугавых, лясных сцежках хадзіў і я з бацькам у бярозавыя гаі, у смалістыя бары. Бялевіч. Лес быў смалісты, сасновы. Навуменка. У саснячку густым, смалістым — Загледзішся на цуд такі — У беленькіх манішках чыстых Стаяць фарсіста маслякі. Цвірка.

4. Чорны і бліскучы (пра валасы). Я сяджу адразу ж за шафёрам і таму часта затрымліваю позірк на яго высокай падстрыжанаю патыліцы. Чорныя, смалістыя валасы, дзябёлы чысты карак, на ёмкіх плячах бялюткая шаўковая тэніска. Ракітны. [Ілка] шыракаплечы, тоўсты, з доўгімі смалістымі вусамі і кароткай густой барадой. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́ўсты ’значны па аб’ёму, вялікі ў папярочным сячэнні’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Байк. і Некр., Сцяшк., ТС, Ян., Сл. ПЗБ), то́ўсты і таўсты́ ’поўны’, ’сыты’, ’тлусты’, ’мясісты, мускулісты, вялікі паводле памераў’ (Сл. ПЗБ, Растарг.), то́ўсты ’вялікі, мясісты, пухлы’ (ТСБМ), ’поўны, дзябёлы’ (Нас., Ласт.), ’грубы (пра палатно)’ (Мат. Гом.), ’нізкі, густы (голас, гук)’ (ТСБМ, ТС, Мат. Гом.), то́ўсты палец ’вялікі палец’ (капыл., Сл. ПЗБ), то́ўстыя кру́пы ’панцак, буйныя ячныя крупы’ (круп., Сл. ПЗБ, ЛА, 4, Жд., 1, Янк. 1, Ян., Скарбы), таўсты́ ’поўны, дзябёлы’: таўсты як бочка (Федар. 4, Сержп. Прык.), то́віст ’тс’ (Нас.), то́ўста(я), то́вста, таўста́я ’поўная, дзябёлая’, ’цяжарная’ (Сл. ПЗБ, Барад., Янк. 1; ст.-дар., Ск. нар. мовы; Сержп. Прымхі; слуц., Нар. словатв.; Мат. Маг. 2; ТС, Бяльк., Сцяшк., Юрч., Арх. Вяр., Мат. Гом.; навагр., З нар. сл.; мёрск., Нар. сл.). Укр. то́встий, рус. то́лстый, толсто́й, толст, стараж.-рус. тълстъ, ц.-слав. тлъстъ; польск. tłusty, палаб. tåu̯ste, н.-луж. tłusty, в.-луж. tołsty, чэш. tlustý, славац. tlstý, славен. tọ̑lst, харв. tȗst, серб. ту̏ст, балг. тлъст ’тоўсты’. Прасл. *tъl̥stъ ’тоўсты’ (Фасмер, 4, 74) ці *tl̥stъ < і.-е. *tŭlz‑to ’набрынялы, аб’ёмны’ (Борысь, 636), роднаснае літ. tułžti ’набухаць; набрыняць ад вільгаці’, лат. tùlzt ’тс’, tùlzums ’пухліна’. Сной₂ (771) выводзіць прасл. *tъlstъ з і.-е. асновы *teu̯h2 ’пухнуць, набрыняць, павялічвацца’, да якой далучыўся суфікс *‑l‑ (гэты ж суфікс у прасл. *tъlpa̋ ’маса’, *tylъкарак’). Калі гэта так, то прасл. *tъlstъ паходзіць з і.-е. *tulh2g̑ʼ​(h)‑to‑ ’раздуты, распухлы’, параўн. і Фасмер, 4, 74; Чарных, 2, 249; Брукнер, 572; Махэк₂, 646; Скок, 3, 528; ЕСУМ, 5, 589. Існуе, паводле Сноя₂ (772), іншая магчымасць утварэння: другая частка прасл. лексемы ‑stъ узыходзіць да і.-е. *stah2 ’ступіць, стаць’, тады *tъlstъ — з і.-е. *tulh2‑sth2ó‑ ’той, які стаў набрынялым, ацёклым’. Сюды ж то́ўшчык ’камель дрэва’ (ТС), параўн. тончык, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узя́ць, вазьму, возьмеш, возьме; пр. узяў, узяла, ‑ло; заг. вазьмі; зак.

1. Зак. да браць.

2. заг. і інф. (часта ў спалучэнні з часціцамі «хоць», «хоць бы»). Ужываецца пры ўказанні на тое, што патрабуе пільнага разгляду: спыніць увагу, разгледзець як прыклад.

•••

Узяць на каравул — аддаць пашану асобым ружэйным прыёмам.

Дзіва ўзяло каго гл. дзіва.

Завідкі ўзялі гл. завідкі.

Наша (ваша, іх) узяло (возьме) — тое, што і наша (ваша, іх) бярэ (гл. браць).

Ні ўцяць ні ўзяць гл. уцяць.

Узяць быка за рогі — тое, што і браць быка за рогі (гл. браць).

Узяць верх над кім — тое, што і браць верх над кім (гл. браць).

Узяць волю над кім — тое, што і браць волю над кім (гл. браць).

Узяць голымі рукамі — тое, што і браць голымі рукамі (гл. браць).

Узяць грэх на душу — тое, што і браць грэх на душу (гл. браць).

Узяць за аснову — узяць як галоўнае што‑н.

Узяць за горла (за глотку, жабры) — тое, што і браць за горла (за глотку, жабры) (гл. браць).

Узяць за душу — тое, што і браць за душу (гл. браць).

Узяць за жывое — тое, што і браць за жывое (гл. браць).

Узяць за каўнер (за карак) — тое, што і браць за каўнер (за карак) (гл. браць).

Узяць за правіла — зрабіць сваім правілам.

Узяць за сэрца — тое, што і браць за сэрца (гл. браць).

Узяць з бою (боем) — тое, што і браць з бою (боем) (гл. браць).

Узяць зморам; узяць на змор — тое, што і браць зморам (гл. браць).

Узяць лейцы ў рукі — сканцэнтраваць у сваіх руках уладу, кіраўніцтва.

Узяць (займець, паняць) моду — займець прывычку, звычай.

Узяць на абардаж — тое, што і браць па абардаж (гл. браць).

Узяць на буксір — тое, што і браць на буксір (гл. браць).

Узяць на веру што — тое, што і браць на веру што (гл. браць).

Узяць на вока каго — прыкмеціць каго‑н. і назіраць за кім‑н.

Узяць (купіць) на выплат — узяць (купіць) што‑н. у растэрміноўку з платай часткамі.

Узяць нагу — пайсці ў нагу.

Узяць на заметку (на карандаш) — тое, што і браць на заметку (на карандаш) (гл. браць).

Узяць на мушку (на прыцэл) — тое, што і браць на мушку (на прыцэл) (гл. браць).

Узяць напрамак (кірунак) — тое, што і браць напрамак (кірунак) (гл. браць).

Узяць на сябе што — тое, што і браць на сябе што (гл. браць).

Узяць (браць) пад абстрэл — пачаць рэзка крытыкаваць.

Узяць пад варту (стражу) — арыштаваць.

Узяць пад казырок — тое, што і браць пад казырок (гл. браць).

Узяць пад каравул — тое, што і браць пад каравул (гл. браць).

Узяць пад увагу — тое, што і браць пад увагу (гл. браць).

Узяць прыклад — тое, што і браць прыклад (гл. браць).

Узяць сваё — тое, што і браць сваё (гл. браць).

Узяць след — тое, што і браць след (гл. браць).

Узяць слова — тое, што і браць слова (гл. браць).

Узяць слова з каго — тое, што і браць слова з каго (гл. браць).

Узяць слова назад — тое, што і браць слова назад (гл. браць).

Узяць сябе ў рукі — тое, што і браць сябе ў рукі (гл. браць).

Узяць у абарот — тое, што і браць у абарот (гл. браць).

Узяць у абцугі каго — стварыць каму‑н. абставіны, становішча безвыходнасці.

Узяць у галаву што — тое, што і браць у галаву што (гл. браць).

Узяць у лоб — тое, што і браць у лоб (гл. браць).

Узяць (схапіць) упол каго — схапіць у ахапак каго‑н.

Узяць у разлік — тое, што і браць у разлік (гл. браць).

Узяць у толк — зразумець, уясніць што‑н.

Узяць у шоры — тое, што і браць у шоры (гл. браць).

Узяць шлюб — тое, што і браць шлюб (гл. браць).

Чорт не возьме гл. чорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гнуць, гну, гнеш, гне; гнём, гняце; незак., каго-што.

1. Прыдаваць дугападобную выгнутую форму; згінаць. Гнуць дрот. // Згінаць, рухаючы ў суставах (пра канечнасці, часткі цела). Гнуць пальцы. □ Трудна спіну гнуць спрацаваную, Каласы збіраць Паваляныя. Купала. // Схіляць уніз, прыгінаць да каго‑, чаго‑н. Ветры гнулі вецце да зямлі. А. Александровіч. Ідуць касцы, звіняць іх косы, Вітаюць іх буйныя росы, А краскі ніжай гнуць галовы, Пачуўшы косак звон сталёвы. Колас. // перан. Падпарадкоўваць, душыць, гнясці. Быць трэба бадзёрым, вясёлым, І як бы ні гнуў цябе лёс. Прануза. Дымам пойдзе ўсё ліхое, Усё, што душыць нас і гне. Колас.

2. Вырабляць, нарыхтоўваць што‑н. шляхам згінання. Гнуць дугі.

3. перан.; і без дап. Разм. Накіроўваць свае дзеянні, размову на дасягненне якой‑н. мэты; схіляць да чаго‑н. — Ведаю, куды ты гнеш, кабета, — загарачыўся Гарбачэня. — Хочаш, каб табе грамадою дапамаглі пабудаваць хату... Гурскі. Мартын Рыль зірнуў на дзеда Талаша. Ён дагадваецца, куды гне стары. Колас.

•••

Гнуць горб (карак, спіну) — а) многа і цяжка працаваць на каго‑н. Гаравалі, гнулі спіны, горкім быў жаночы лёс, Рэкі буйныя кіпелі ад гарачых нашых слёз. А. Александровіч; б) перад кім пакланяцца, угоднічаць. Усе казалі, што й сын, як і бацька — мужык, Перад панам свой горб будзе гнуць... Чарот.

Гнуць на свой капыл — рабіць па-свойму, не зважаючы на думку іншых. Рыгор і дагэтуль гне на свой капыл усё ў хаце, але, апроч неладоў, нічога з гэтага няма. Чорны.

Гнуць сваё; гнуць (весці) сваю лінію — настойліва дамагацца чаго‑н., ажыццяўляць што‑н.

Гнуць у крук (безас.) — пра стан недамагання, пачатак хваробы. У панка ляскалі зубы і ўсяго гнула ў крук, аж балела паясніца. Пташнікаў.

Гнуць у тры пагібелі — моцна, жорстка прыгнятаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)