Кало́дачка ’каленца (у сцябле)’ (бяроз., Шатал.), ’сустаў’ (там жа). Адносна семантыкі параўн. ілюстрацыю да першага значэння: «На соломынэ аж тры колодычкы вырослі» (с. 70). Паводле Цыхуна (вусн. паведамл.), тут перанос ад першапачатковага калода ’трубка, сцябліна ў злакавых’. Да матывацыі параўн. калена як ’патаўшчэнне, вузел на сцябліне’ і ’частка сцябліны паміж патаўшчэннямі’. Прыклады адпаведных утварэнняў: калена ’сустаў пальца рукі’, і на той жа тэрыторыі (бяроз.) «жыта пошло ў каленцы». Зыходзячы з прыведзеных фактаў, менш верагодна думаць аб першаснасці значэння ’сучляненне як патаўшчэнне’. Паводле першага тлумачэння назва матывуецца звычайнымі пераносамі ў межах устаноўленай (і ўжо дыфузнай) семантыкі; калі ж прыняць другую версію, цяжка абгрунтаваць яе з боку семантыкі. Параўн. яшчэ інфармацыю па калода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плоц ’плоскі бок біткі’ (Рам. 8). Відаць, з рус. мовы; параўн. рус. плоц, площа ’плоскі бок ігральнай біты’, ’становішча кінутай біты бокам ці толькі на плоскім баку’, плоцкий ’плоскі’, якое з’яўляецца кантамінаваным утварэннем з плоскі і клец < ням. Klotzкалода; цурка’ < с.-в.-ням. kloz, англ.-сакс. don ’камяк, гала, клубок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бревно́ ср.

1. бервяно́, -на́ ср., мн. бярвёны, -вён и -вёнаў, собир. бярве́нне, -ння ср.;

2. бран. (тупой человек) пале́на, -на ср.; (бесчувственный) бервяно́, -на́ ср.; (неподвижный) кало́да, -ды ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стос, стус, горка, сцірта, кіпа, штабель / картаў: калода; стопка (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

тоўсты; таўсты (абл.) □ у абхват, у некалькі абхватаў, як калода

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

масць, ‑і, ж.

1. Колер шэрсці ў жывёлы і пер’я ў птушак. Карнікі ўз’ехалі на двор. Пад пярэднім, паручнікам, аж гарцавала танканогая, блішчастай гнядой масці кабыліца. Скрыган. Калгаснік меў курэй багата: Стракатых, шэранькіх, чубатак, — Ну, словам, — рознай масці... Валасевіч.

2. Адна з чатырох частак, на якія дзеліцца калода ігральных карт паводле колеру і формы ачкоў. Званковая масць.

•••

Адной масці — аднолькавыя ў якіх‑н. адносінах.

Пад масць (не пад масць) — падыходзіць (не падыходзіць).

Усіх (розных) касцей — розных відаў, напрамкаў і поглядаў (звычайна аб палітычных праціўніках).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашва́ліна ’кусок сала’ (навагр., Балто-слав. сб., 385). Няясна. Грынавецкене і інш. (там жа) збліжаюць з літ. švalái ’?’, параўн. чэш.-мар. svalina ’вялікі кусок’, якое разам з валаш. švalek ’камяк, галушка’. Махэк₂, (630) лічыць утвораным ад valiti, што мае шэраг экспрэсіўных значэнняў, у тым ліку ’рэзаць’, параўн. «адваліць лусту». Магчыма, збліжана з шваля ’брус, калода’ (ням. Schwelle ’брус, парог’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Прыціснуўшы, пашкодзіць. Левую руку.. [Сухарукаму] адціснула калода ў лесе. Бядуля. // Пераціснуўшы, аддзяліць; адрэзаць.

2. Сціскаючы, аддзяліць вадкасць, вільгаць; выціснуць. Адціснуць ягады.

3. Наступаючы, націскаючы, прымусіць адступіць, адысці. Паўлюк трымаўся каля дзеда, ведаючы, што з ім будзе бліжэй да трыбуны, а самога могуць і адціснуць. Шамякін. // перан. Прымусіць пакінуць, адысці ад каго‑, чаго‑н. — Чуеш, брат Стары, — шапнуў Садовіч прыяцелю, — давай, брат, адціснем Найдуса! Колас.

4. Націснуўшы, пакінуць адбітак на чым‑н. Адціснуць след.

5. Спец. Зрабіць адбітак тэксту, малюнка; аддрукаваць. Адціснуць газетную паласу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пама́к ’звязка вычышчаных канапель’ (Інстр. III), ’дрэва, якое доўга ляжала ў вадзе’ (Сл. ПЗБ), ’намоклае палена’ (Нар. сл.), пачалакалода, якая доўга ляжала ў вадзе’ (Шн. 2), ’жэрдка, кладка’ (Сцяшк. Сл.), памані ’цяжар, які накладаюць на лён або пяньку пры замочванні’ (Касп.), памок ’тс’ (Сл. ПЗБ). Укр. помік ’канопля, намочаная ў рацэ’. Аддзеяслоўны дэрыват ад памокнуць або памакаць < мокнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сума́к ’бервяно ў прасценку зруба’ (Мат. Гом.; брагін., Шатал.), ’прасценак, міжаконне’ (Ян.). Укр. палес. сума́к ’бярвенні ў сцяне хаты ад вугла да акна’, польск. sumce ’бэлькі ў сценах будынку; драўляная калода для будаўніцтва’, sumik ’бэлька, якая ўкладаецца паміж двума слупамі’, славац. sumyk ’тс’. Прасл. *sъmъk, суадноснае са *smъknǫti/*smykati ’змыкаць’, гл. Куркіна, Этимология–1994–1996, 207. Гл. яшчэ самінец, сомінец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)