Пама́к ’звязка вычышчаных канапель’ (Інстр. III), ’дрэва, якое доўга ляжала ў вадзе’ (Сл. ПЗБ), ’намоклае палена’ (Нар. сл.), пачала ’калода, якая доўга ляжала ў вадзе’ (Шн. 2), ’жэрдка, кладка’ (Сцяшк. Сл.), памані ’цяжар, які накладаюць на лён або пяньку пры замочванні’ (Касп.), памок ’тс’ (Сл. ПЗБ). Укр. помік ’канопля, намочаная ў рацэ’. Аддзеяслоўны дэрыват ад памокнуць або памакаць < мокнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)