адці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
1. Прыціснуўшы, пашкодзіць. Левую руку.. [Сухарукаму] адціснула калода ў лесе. Бядуля. // Пераціснуўшы, аддзяліць; адрэзаць.
2. Сціскаючы, аддзяліць вадкасць, вільгаць; выціснуць. Адціснуць ягады.
3. Наступаючы, націскаючы, прымусіць адступіць, адысці. Паўлюк трымаўся каля дзеда, ведаючы, што з ім будзе бліжэй да трыбуны, а самога могуць і адціснуць. Шамякін. // перан. Прымусіць пакінуць, адысці ад каго‑, чаго‑н. — Чуеш, брат Стары, — шапнуў Садовіч прыяцелю, — давай, брат, адціснем Найдуса! Колас.
4. Націснуўшы, пакінуць адбітак на чым‑н. Адціснуць след.
5. Спец. Зрабіць адбітак тэксту, малюнка; аддрукаваць. Адціснуць газетную паласу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)