Мядзвёдак ’рама, у якую ўстаўляецца верацяно з ніткамі, каб звіваць іх на клубок’ (Шат.), мядзведка ’рубанак з дзвюма ручкамі’ (браг., Мат. Гом.), лоеў. мядзведка ’рычаг, якім паварочваецца шацёр ветрака’ (ЛАПП). Да мядзведзь (гл.). Названы паводле падабенства з лапамі мядзведзя. Аналагічна баран ’рубанак з дзвюма ручкамі’, каза 19, казан (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казу́лька ’божая кароўка’ (Шатал., З жыцця; Чач.), казулькі ’конікі палявыя’ (Федар. Рук.). Укр. козуля, козулька ’насякомае Cerambix’. Словаўтваральна празрыстая структура; цяжэй вытлумачыць як вытворнае ад каза1, ці тут перанос назвы з казуля, вядомага ў розных значэннях. Параўн. у Федароўскага ў рукапісным слоўніку: kozaczki ’конікі палявыя’. Лексемы з апошнім значэннем могуць быць аўтаномнымі ўтварэннямі (паводзіны насякомага нагадваюць паводзіны жывёлы), магчыма, нават першаснымі для семемы ’божая кароўка’, напр., супадзенне назвы коніка і божай кароўкі ў бел. лельч. кавалік. Разам з тым міфалагічны кантэкст, які суправаджае розныя назвы Coccinella septempunctata як у слав., так і неслав. мовах, дазваляе меркаваць аб магчымай субстытуцыі назвы або міфалагічным варыянце, параўн. бел. кароўка, ярыца, укр. щедрик‑ведрик і рус. козуля, козурка, козюлька, коровка і інш. для сакральнага печыва з відавочнымі зааморфнымі адзнакамі.

Казу́лька ’маленькая лавачка’ (Касп.). Рус. козуля ’кароткая лавачка, зробленая так, што сучкі дрэва з’яўляюцца ножкамі’, казулька ’тс’, халм., пск. ’маленькая лавачка, на якую садзяцца, калі дояць карову’, маск. ’санкі, якія робяць са старой лаўкі’. Матывацыя назвы зразумелая (рожкі, зааморфная адзнака), аднак не вельмі ясна, утворана слова суфіксальным спосабам ад каза або тут перанос назвы ад казуля, параўн. інш. назву лавачкі каза (гл.). Статус інавацыі (усх.-слав.?) няясны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капры́з ’раптоўнае, настойлівае патрабаванне’, ’дзівацтва’, ’недарэчная задума’ (ТСБМ, Яруш.), капрызы (Бяльк.), капрызіць ’злавацца, капрызны ’гняўлівы, схільны крыўдзіцца’ (КЭС, лаг., ТСБМ), капры́за ’капрызны чалавек’. З франц. caprice ’капрыз’ < італ. capriccio ’тс’ < capraказа’ (значэнне ’дзівацтва, раптоўныя патрабаванні’ паявілася на падставе незвычайных скокаў казы (Слаўскі, 2, 60) — праз польск. або рус. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Казе́чыцца, козе́чыцца ’іграць (аб пчолах)’ (Грыг.). Магчыма, да каза1; у такім выпадку словаўтваральны праз ступень казека (гл.) ’казляня’; матывацыя зразумелая, параўн. рус. дыял. козлиться ’дурэць, гуляць, скакаць’, такім чынам характарызуюцца паводзіны пчол. Недастатковая інфармацыя крыніцы, на жаль, не дазваляе меркаваць, што канкрэтна мелася на ўвазе: танец пчол, шлюбны палёт маткі ці іншае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абу́ць, абую, абуеш, абуе; зак., каго-што.

1. Надзець сабе ці каму‑н. на ногі абутак. Абуць дзіця. □ Стаіць [яблыня] падобна да тае Дзяўчынкі невялічкай, Што ножкі босыя свае Абула ў чаравічкі. Лужанін.

2. Забяспечыць абуткам. Беглі дні. Кончылася вайна. Хлопцаў адзелі і абулі. Асіпенка.

•••

Абуць у лапці — а) абхітраваць, абмануць. Каза, а не дзеўка — адно вока таўчэ, а другое меле. І пароды хітрай. Ураз у лапці абуе. М. Ткачоў; б) давесці да беднасці. Гулі ў лапці абулі. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзі́кі в разн. знач. ди́кий;

дз. вінагра́д — ди́кий виногра́д;

~кая каза́ — ди́кая коза́;

дз. гнеў — ди́кий гнев;

дз. крык — ди́кий крик;

~кая ду́мка — ди́кая мысль;

дз. пляж — ди́кий пляж;

~кае мя́самед. ди́кое мя́со

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Казю́лькі1 ’козлы для пілавання дроў’ (Бяльк.). Рус. пск., асташ., цвяр. козюльки ’тс’; гэта ж структура з тыповым для семемы ’козлы’ развіццём значэнняў сустракаецца і ў іншых рус. гаворках. Лінгвагеаграфічна — утварэнне ў гаворках усходу Беларусі і роднасных ім рус.; усх.-слав. статуса, відаць, няма. Утворана суфіксальным спосабам ад каза1 (хоць гэта не адзіны варыянт тлумачэння, параўн. інш. роднасныя назвы), матывацыя зразумелая — наяўнасць зааморфнай прыкметы.

Казю́лькі2 ’падстаўкі з бервяна з ножкамі пад пасцельны насціл’ (Касп.). У рус. гаворках Літвы казюльки ’тс’ статус няясны. Паколькі ножкі ў падстаўцы збіваюцца крыж-накрыж, можна думаць, што тут рэалізацыя тэрміна козлы, параўн. папярэдняе слова. Менш верагодна думаць, што назва датычыцца бервяна і тут назіраецца субстытуцыя тэрмінаў са значэннямі ’перакладзіна’, ’падстаўка’, як гэта ў выпадках тыпу каза (гл.). Да разглядаемага слова адносіцца, відаць, і адзначанае ДАБМ казю́лькі ’падстаўкі пад стог’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́зуб ’карзіна’ (Мат. Гом.), ’кубачак (з кары асіны для ягад)’ (Сцяц.). Укр. козуб ’тс’, польск. kozub, чэш. kazub ’тс’, славац. kozub ’камін’. Рэканструкцыя паўночнаславянская рызыкоўная (параўн. Слаўскі, 3, 35). Лічыцца вытворным ад каза пры дапамозе суфікса ‑убъ (параўн. кастра: > каструб). Але славянскія мовы не ведаюць такога прадуктыўнага суфікса. Геаграфія слова хутчэй гаворыць аб яго неспрадвечным характары (параўн. ЕСУМ, 2, 501).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Канадры́ста, канодрыста ’кураслеп (анемона) дуброўны, Anemone nemorosa L.’ (лун., Шатал.), стол. конадрысь, драг. коноздрыця ’тс’ (Нар. лекс.). Складанае слова: першая часткада прасл. kotib ’конь’, у паўн.-слав. гаворках яна замяняецца на каза (параўн. гродз. казадрост белы# казарост жоўты): другая — да прасл. drbslb (ад дзеяслова ärtstati, drbščę) ’дызентэрыя’. Параўн. яшчэ ст.-польск. kozia drześć ’казялец, Ranunculus Candidus’ (SP, 5, 38), мар. kozi drisi, польск. kozidrzyst ’анемона’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́рна ’горная каза з невялікімі рагамі’ (ТСБМ, Гар., Др.-Падб., Банк і Некр., Янк. БП, Бес.). Рус. зах. сарна́ ’тс’, укр. са́рна (побач з серна) ’тс’. Запазычанне з польск. sarna ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 563) > праслав. *sьrna (Брукнер, 482). Апошняе роднаснае лат. sirna ’сарна, казуля’, ст.-прус. sirvis ’алень’, лац. cervus ’алень’, cornu ’рог’, авесц. srvā ’рог, ногаць’, гоц. haúrn ’рог’. Падрабязна гл. Фасмер, 3, 609.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)