Каро́ўка ’грыб: малачай, млечнік, ваўнянка’ (Жыв. сл.). Іншая назва таго ж грыба ўказвае на матывацыю назвы. Увогуле грыбы сямейства Russulaceae (сыраежкавыя) выдзяляюць млечны сок і таму называюцца кароўкамі, малачаямі, млечнікамі (гл. Лек. раст., 44–45).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)