◎ Ко́зуб ’карзіна’ (Мат. Гом.), ’кубачак (з кары асіны для ягад)’ (Сцяц.). Укр. козуб ’тс’, польск. kozub, чэш. kazub ’тс’, славац. kozub ’камін’. Рэканструкцыя паўночнаславянская рызыкоўная (параўн. Слаўскі, 3, 35). Лічыцца вытворным ад каза пры дапамозе суфікса ‑убъ (параўн. кастра: > каструб). Але славянскія мовы не ведаюць такога прадуктыўнага суфікса. Геаграфія слова хутчэй гаворыць аб яго неспрадвечным характары (параўн. ЕСУМ, 2, 501).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)