рэцыдыві́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Асоба, якая пасля пакарання за зробленае злачынства, паўторна зрабіла злачынства. Злодзей-рэцыдывіст. □ Начальнік выклікаў на перагаворы некалькі найбольш вядомых рэцыдывістаў. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паква́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
Разм. Тое, што і паквапіцца. Ніводзін злодзей не паквапіў бы на Тодарава каня. Крапіва. [Рыгор:] — Кашы падсыпаць трэба, На кашу рыба паквапіць... Кандрусевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жу́лік, ‑а, м.
Злодзей, які займаецца дробнымі пакражамі. // Разм. Махляр, ашуканец. А стараста, трэба сказаць, быў жулік: прыпісваў лішніх рабочых, каб іх плату палажыць сабе ў кішэню. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаго́ншчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто ўпотай займаецца вырабам або продажам самагону. Гэта быў яшчэ не стары, гадоў пад сорак, мужчына, вядомы ў Стрыжэвічах самагоншчык і злодзей. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мазу́рык, ‑а, м.
Разм. Злодзей, махляр, ашуканец. Юрый маўчаў. У ім закіпала злосць. Гэты мазурык [Плішчынскі], які перад вайной трапіў у лагер за дробную кражу, хоча выставіць сябе яго выратавальнікам. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
душагу́б, ‑а, м.
Разм. пагард.
1. Забойца. — Скажыце, людзі добрыя, якую кару заслужыў гэты душагуб? Якімовіч.
2. Ужываецца як слова лаянкі. Мар’янка борзда ўстае і кідае свёкру. — Душагуб, злодзей! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Варажы́на ’злодзей’ (Мат. Гом.). Да вораг з суфіксам адзінкавасці ‑іна (гл. SP, 1, 120–123).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лэўдзік ’злодзей’, лэўдзіць ’красці’, злэўдзіць ’украсці’ (Нас.; Юрч. Вытв.). Балтызм. Параўн. літ. láudaga, láudagas ’неахайны, апушчаны’, ’гультай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кле́тнік 1 ’дух, які ахоўвае клець’ (Нас.). Гл. клець.
Кле́тнік 2 ’злодзей’ (Нас., Мат. Гом.). Гл. клетшку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Немчуга́н ’немец (зневаж.)’ (ТС). Да немец! з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. зладзюгам, (ад злодзей), ваўчугам (ад воўк) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)