зло́дзей, -я, мн. зладзе́і і (з ліч. 2, 3 і 4) зло́дзеі, зладзе́яў, м.

1. Той, хто крадзе, займаецца крадзяжом.

Злавіць злодзея.

2. Ужыв. як лаянкавае слова (разм.).

Што ж ты, з., тут натварыў!

|| ж. зладзе́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -дзе́ек.

|| прым. зладзе́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зло́дзей

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зло́дзей зло́дзеі
зладзе́і
Р. зло́дзея зладзе́яў
Д. зло́дзею зладзе́ям
В. зло́дзея зладзе́яў
Т. зло́дзеем зладзе́ямі
М. зло́дзею зладзе́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зло́дзей (мн. зладзе́і, -дзе́яў) м. вор, похити́тель;

на ~дзеі ша́пка гары́цьпогов. на во́ре ша́пка гори́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зло́дзей, ‑я; мн. зладзе́і (з ліч. 2, 3, 4 зло́дзеі), зладзе́яў; м.

1. Той, хто крадзе, робіць кражу. Злавіць злодзея. Пільнаваць злодзея. □ Як яму кепска ні жылося, а ён ніколі ў жыцці не быў злодзеем. Бядуля.

2. Ужываецца як лаянкавае слова. — Ты што ж гэта, злодзей ты, зневажаеш старэйшых, — ціха з прыціскам і крыху нараспеў прыгаварвае Цімохаў бацька і круціць сына за вуха. Колас.

•••

Кішэнны злодзей — той, хто крадзе з кішэняў.

На злодзеі шапка гарыць гл. шапка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зло́дзей ’той, хто крадзе’. Рус. злоде́й ’ліхадзей, злачынец’, укр. зло́дійзлодзей’, польск. złodziej ’тс’, уст. ’злачынца’, в.-луж. дыял. złodźij, н.-луж. złoźejзлодзей, злачынец’, чэш. zlodějзлодзей’, славац. zlodejзлодзей, несумленны чалавек’, славен. zlȏdẹj ’злы; чорт’, балг. злодѐй ’злачынец’, макед. злодеј ’тс’. Ст.-слав. зълодѣи ’злачынец’. Ст.-рус. зълодѣи, злодѣй (1076 г.) ’злачынец’, ’вораг’. Прасл. zъlo‑dějь — складанае слова ад zъlo (гл. зло) і dějati (гл. дзея і інш.); параўн. злачынец, чарадзей, дабрадзей. Шанскі, 2, З, 94; Фасмер, 2, 99. Націск у бел., верагодна, пад польск. уплывам, як і канкрэтызацыя значэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

злодзей, раскрадальнік; зладзюга (разм. пагард.); тарбахват (разм.) / што крадзе з узломам: узломшчык / што крадзе з кішэні: кішэншчык / што крадзе коней: канакрад / што крадзе ў лесе: парубшчык

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

зло́дзей-кішэ́ннік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зло́дзей-кішэ́ннік зладзе́і-кішэ́ннікі
Р. зло́дзея-кішэ́нніка зладзе́яў-кішэ́ннікаў
Д. зло́дзею-кішэ́нніку зладзе́ям-кішэ́ннікам
В. зло́дзея-кішэ́нніка зладзе́яў-кішэ́ннікаў
Т. зло́дзеем-кішэ́ннікам зладзе́ямі-кішэ́ннікамі
М. зло́дзею-кішэ́нніку зладзе́ях-кішэ́нніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зладзе́йка гл. злодзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зладзе́йскі гл. злодзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кішэ́ннік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Кішэнны злодзей.

Нечакана злавілі кішэнніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)