Мушке́т 1 ’старажытнае буйнакалібернае ружжо з кнотам для запальвання замка’ (ТСБМ, БелСЭ), ’самаробны пісталет’ (Бяльк.). Сучасная форма з рус. мушкет ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 86). Аднак ст.-бел. мушкетъ ’тс’ (1616 г.) запазычана са ст.-польск. muszkiet, якое з франц. mousquet ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 69).
Мушке́т 2 ’бузіна, Sambucus L.’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, ад мушкат, мускат (ст.-бел. мушкатела ’сорт віна і вінаграду’) паводле падабенства (ягады, колер?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Радо́вішча ’месца нараджэння карысных выкапняў’ (ТСБМ), радо́вішчы ’нетры’ (Сцяшк. Сл.). Уведзена ў літаратурную мову стваральнікамі БелСЭ (Каўрус, Мова народа, мова пісьменніка, Мн., 1989, 230) як калька рус. месторождение ’тс’; аўтарства прыпісваецца Я. Казеку (Полымя, 1997, 12, 2000; Роднае слова, 1995, 1, 11). Параўн. аднак укр. родови́ще ’тс’, што побач з рус. родни́к ’крыніца’ сведчыць аб прадаўніх уяўленнях пра нараджэнне (корань род‑) усяго існага (Німчук, Давньорус., 14).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярту́н ’жвавае дзіця’ (Жд., 3); ’непаседа, дураслівец’ (БРС, Шат.); ’вяртлявы чалавек’ (Бяльк.); ’від жука з сямейства Gyrinidae’ (БРС, КТС); ’турман’ (БРС); ’від хваробы хваіны’ (БелСЭ); ’вір’ (КТС). Укр. вертун ’вяртлявы чалавек, непаседа’; ’страказа’; ’турман’, вертуне́ць ’кажан’, рус. вертун ’непаседа’; ’кулік’; ’ручны свердзел’, свярдл. ’круглае палена’, кастр. ’мянёк’, урал. ’матыліца’, пск. ’ненадзейны, ветраны чалавек’, вертунок ’турман’. Усходнеславянскае ўтварэнне ад асновы вьрт‑ (vьrt‑) і суф. ‑ун (< unъ). Да вярце́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малі́наўка 1 ’заранка, Erithacus rubecula L.’ (ТСБМ, БелСЭ, Мат. Гом.), рус. малиновка ’тс’. Да малі́на, малі́навы (гл.). Названа паводле чырвонага колеру брушка птушкі. Гэта значэнне і ў лац. rubecula.
Малі́наўка 2 ’летняя яблыня з буйнымі ружовымі кісла-салодкімі яблыкамі’ (ТСБМ, Мат. Гом.), ’гатунак бульбы’ (гом., Мат. Гом.) названа паводле чырвонага колеру. Да малі́на (гл.). Аналагічна малі́наўка, маліноўка ’малінавая хустка’ (староб., ДАБМ, к. 332; Касп., Сцяшк. Сл., Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́сленіца, ма́сленка, ма́сьлінка, ма́сліна, ма́сляна ’свята провадаў зімы, аднесенае царквою на нядзелю перад вялікім постам’, ’прывольнае добрае жыццё’ (ТСБМ, БелСЭ; драг., КЭС; паўд.-усх., КЭС). Укр. ма́сниця, ма́сляниця, масляна, рус. масленица, ма́сляница, ма́сленая, ма́сляная, ст.-рус. масленица, масляница, масленая недѣля ’масляніца’. Усходнеславянскае. Утварылася ў выніку намінацыі са ст.-слав. словазлучэння ⁺масльнаꙗ седьмица. Сюды ж маслінка ’страва з тварагу і масла, якую ядуць на масленіцу’ (віц., Хрэст. дыял.). Да ма́сла (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэмп 1 ‘ступень хуткасці, развіцця’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.), те́мпо ‘тс’ (Вруб.). Еўрапеізм, пранікненне праз рускую мову (темп), дзе з XVIII ст. выводзіцца з ням. Tempo ці непасрэдна з італ. tempo < лац. tempus ‘тс’ (Фасмер, 4, 41; Арол, 5, 59); беластоцкае слова праз польск. tempo ‘тс’ таго ж паходжання.
Тэмп 2 ‘гатунак бульбы’ (Брасл. сл.), тэ́мпа ‘тс’ (слонім., Расл. св.). Ад рэгіянальных варыянтаў назваў гатунку, першапачаткова тэмп (БелСЭ, 2, 464), гл. тэмп 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валасе́нь 1 ’пухір на пальцах, хвароба’ (Нас.). Насовіч тлумачыць, што хвароба названа так таму, што яе выклікае быццам бы чарвяк, падобны да воласа (Нас., 65).
Валасе́нь 2 ’хвароба’. Гл. валаснік 1.
Валасе́нь 3 ’нітка або жылка ў вудзе’ (бых., КЭС), валаснік ’тс’ (Гарэц.). Да волас, з якога робіцца такая жылка.
Валасе́нь 4 ’моцная высокая трава’ (Маш.), валасень, валасняк ’расліна, Hieracium pilosella L.’. Да волас.
Валасе́нь 5 ’від чарвяка, Nematomorpha, Gordiacea’ (КЭС). Назва дадзена за валасападобнае цела (БелСЭ, 2, 567).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лазані́ца ’расліна Lysimachia nummularia L.’ (брэсц., гродз., Кіс., ТС, БелСЭ, 6). Утворана пры дапамозе суф. ‑(а)ніц‑а ад лаза (Сцяцко, Афікс. наз., 164), параўн. і іншыя назвы ад таго ж кораня: лазоўка, ніцая лаза, ці ад вярба: гродз. вярба, маг. вярбішнік, укр. вербозіль, вербозілля лучне, рус. вербейник, чэш. zlutá vrbina. Матывацыя: расліна рассцілаецца, «паўзе» па зямлі, адсюль і наступныя назвы рус. повитель, поползуиіник, укр. повій жовтий, волокник, серб.-харв. !!!Mujau̯Ą польск. tojeść rozesłana і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лазоўка 1 ’пасудзіна з лазы для мёду’ (слуц., КЭС, Інстр. 1; добр., Мат. Гом.). Да лазобка (гл.).
Лазоўка 2 ’глінабітнае памяшканне’ (раг., Мат. Гом.). Да лаза́ (гл.) — плеценая сцяна з лазы служыла асновай, на якую ляпілі гліну.
Лазоўка 3 ’сорт бульбы’ (ветк., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, з ⁺глазоўка < глазкі ’вочкі на бульбе’.
Лазоўка 4 ’адзін з сартоў канюшыны, які дае два ўкосы ў год’ (ТС) і лазоўка 5 ’лазаніца, Lysimachia nummularia’ (ТСБМ, БелСЭ, 6) названы паводле падабенства да лазы. Гл. лаза́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́зні́к 1, ла́зьнік ’сядзібны дух, дамавік, які (пераважна) знаходзіўся ў лазні’ (Нік., Няч., Інстр. 2, Бяд., Мат. Гом.). Да лазня (гл.). Суфіксацыя, як у хлеўнік, хатнік, гуменнік, еў нік (гл.).
Лазні́к 2 ’птушка бугай малы, Ixobrychus minutus’ (Інстр. 2), відавочна, лазнік (націск на ‑ік, калі прыняць пад увагу гнездаванне птушкі — у лазняках і чароце — БелСЭ, 2, 441). Да лаза (гл.). Лексема ўзнікла ў выніку універбізацыі словазлучэння, якое складалася з прыметніка і назоўніка, параўн. стол. лозяный вовк, петрык. лозяны воўчок ’тс’ (Нікан.). Аналагічна польск. trzcinnik ’тс’ < trzcina ’чарот’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)