БелСЭ́ ж. (Белару́ская Саве́цкая Энцыклапе́дыя) БелСЭ́ (Белору́сская Сове́тская Энциклопе́дия)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абрэвіяту́ра, ‑ы, ж.
1. Складанаскарочанае слова, напрыклад: мясцком, насценгазета, а таксама літарнае скарачэнне некалькіх слоў, напрыклад: БССР, ЦК КПСС, БелСЭ.
2. Умоўнае скарачэнне слоў на пісьме, напрыклад: і г. д. (і гэтак далей), гл. (глядзі) і інш.
[Лац. abbreviatura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аксамі́т, ст.-бел. аксамитъ (1486) (Нас. гіст.), аксамитка ’галаўны ўбор нарачонай’ (Касп.), аксаміткі ’Tagetes’ (БРС, БелСЭ), аксамітка ’Amaranthus’ (Кіс., БелСЭ), аксамит (Дабр.), укр. аксамит, оксамит, ст.-рус. оксамитъ. Запазычанне з грэч. ἐξάμιτος (Фасмер, Этюды, 27).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крыжа́н ’дзікі качар’ (БелСЭ, 6, 135). Гл. крыжанка 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валасае́д ’насякомае, Trichodectidae’ (КЭС). Да волас і есці (БелСЭ, 2, 567).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аджгі́р (БРС), джгір (БелСЭ) ’Acerina cernua’. Мабыць, з літ. ažgỹs, ežgỹs ’тс’. Гл. ажгур.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мятну́шка ’лазаніца звычайная, Lysimachia vulgaris L.’ (Шат.). З мятлу́шка. Названа паводле мяцёлчатых суквеццяў (БелСЭ, 6, 243).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пліку́н, пліку́пчык ’чырок-свістунок, Anas crecca’ (БелСЭ; гом., Мат. Гом.). Гукапераймальнае. Параўн. яшчэ літ. pliaukšt! ’ляп! шчоўк!’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пішчу́ха ’птушка паўзунок, Certhia’ (БелСЭ). Да пішча́ць (гл.). Параўн. польск. … przy wodach piska… piszczyh… (Струтынскі, Nazwy, 101).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аме́жнік ’Oenathe L.’ (БРС, Кіс., БелСЭ). Магчыма, да мяжа (гл.): амежнік расце на балотах, ці да (в)омег.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)