Радо́вішча ’месца нараджэння карысных выкапняў’ (ТСБМ), радо́вішчы ’нетры’ (Сцяшк. Сл.). Уведзена ў літаратурную мову стваральнікамі БелСЭ (Каўрус, Мова народа, мова пісьменніка, Мн., 1989, 230) як калька рус. месторождение ’тс’; аўтарства прыпісваецца Я. Казеку (Полымя, 1997, 12, 2000; Роднае слова, 1995, 1, 11). Параўн. аднак укр. родови́ще ’тс’, што побач з рус. родни́к ’крыніца’ сведчыць аб прадаўніх уяўленнях пра нараджэнне (корань род‑) усяго існага (Німчук, Давньорус., 14).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)