Тру́маль ‘бітон’, труме́льчык ‘невялікая каструлька з ручкай’ (Рэг. сл. Віц.), сюды ж тру́ман ‘паходны жалезны чайнік з вузкім горлам і шырокім дном’ (Касп.), параўн. рус. пск. тру́моль ‘чайнік’. Рэгіянальнае запазычанне з лат. trumulis ‘конусападобны бляшаны сасуд, банка, чайнік’, якое з н.-ням., усх.-фрыз. trummel ‘барабан або іншы шумны моцны інструмент’, ‘бляшаны посуд з накрыўкай’, параўн. таксама ням. Trommel ‘барабан, вал, цыліндр’, якія праз ст.-в.-ням. trumba ўзыходзяць да франц. trompe ‘медны рог, труба, горн’ < італ. tromba ‘труба’ (Каруліс, 2, 432; Васэрцыер, 237).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трымпа́йла (трымпа́йло) ‘доўгае палена, якое вешаюць скаціне на шыю, каб яна не ўцякала’ (драг., Ск. нар. мовы, Клім.). Запазычанне, параўн. укр. дыял. тре́мпель ‘жэрдка, шасток у хаце’ (ЕСУМ, 5, 629), а таксама польск. trempel ‘рад слупкоў, прыкрытых бэлькай’. Хутчэй за ўсё, ідэнтычнае крампадла ‘калочак для звязвання снапоў’ (гл.), што да польск. krępować ‘звязваць’, у сваю чаргу запазычанага з ням. krampen ‘злучаць, браць у клямары’ (ням. Krampe ‘клямары, прабой’), гл. Борысь, 529. Фанетычна бліжэй да ням. trampeln ‘тупаць, цяжка ступаць’ > польск. дыял. trępać ‘тс’, параўн. SEK, 5, 162.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туале́т ‘адзенне, убранне’, ‘прывядзенне ў надежны стан свайго выгляду’, ‘прадметы касметыкі, гігіены’, ‘столік з люстэркам’, ‘прыбіральня’ (ТСБМ), ‘убранне, уборы, строі’ (Некр. і Байк.). Запазычана праз рус. туалет у XVIII ст. з франц. toilette ‘акравак тканіны’, ‘ручнічок’ — памяншальнае ад toile ‘палатно’, якое з лац. tēla (< *tex‑la) < texere ‘ткаць’, ад якога таксама тэкстыль (гл.). Адсюль развіццё значэнняў: ‘тое, што зроблена з тканіны, палатна’ > ‘ручнічок на туалетным століку’ і г. д. (Голуб-Ліер, 483; Фасмер, 4, 113; Чарных, 2, 268; ЕСУМ, 5, 666; Арол, 4, 112).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэпэ́р ‘цяпер’ (кам., Сл. ПЗБ), тепе́р ‘тс’ (Вруб.), памянш. тэпэ́рачка ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. теперь, тепере, теперя, теперечи ‘тс’ (ГСБМ). Гл. таксама тапер, тіпіро, цяпер — варыянтныя формы першаснага спалучэння ўказальнага займенніка *tъ або часціц *to,*te (гл. ESSJ SG, 2, 684) і прыметніка *p​ьr̥vъ/p​ьr̥vь, параўн. укр. тепе́р, тапе́р, це́пер ‘тс’, рус. тепе́рь, топе́рь ‘тс’, чэш. teprv(e) ‘толькі’, серб. то̀прв ‘толькі, толькі што’ і інш. (Фасмер, 4, 44; ЕСУМ, 5, 547; Арол, 4, 61). Звязана з той, тый, тэй і первы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́бахі ’ўнутранасці, жывот, вантробы, кішкі’, пераносна ’рознае адзенне, бялізна, падушкі і г. д.’ (БРС, Байк. і Некр., Бір. Дзярж., Янк. БП, Мат. Гродз., Інстр. I, Сцяшк. МГ, Бесар.). Таксама ў форме бэ́бухі (Нас., Касп., Бяльк.) і ў адз. ліку бэ́бах, бэбух. Мабыць, гукапераймальнае, як і бабухі́ (гл.). Параўн. укр. бе́бехи ’тс’, рус. дыял. бе́бехи, польск. bebechy, укр. бебе́хнути ’ўпасці (з шумам)’ і г. д. Гл. Ільінскі, РФВ, 62, 237; Слаўскі, 1, 29; Рудніцкі, 95. Сюды ж, здаецца, і дзеяслоў бэ́бушыць (Нас.) ’моцна біць’. Кюнэ (Poln., 44) думае пра запазычанне ўсх.-слав. слоў з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Варса́ць, ворса́ть ’калоць з разбегу ў бок’ (Мядзв.), ва́рсаць ’кідаць’ (КЭС), варса́ць або́ры ’працягваць аборы праз вуха лапця’ (Маш.). Сюды ж і варсану́ць ’піхнуць, штурхнуць’. Параўн. рус. дыял. варсану́ть ’з сілай ударыць чым-небудзь вострым; штурхануць’. Слова цёмнага паходжання. Часам паралельна ўжываюцца барса́ць ’працягваць абору ў лапці’ і варса́ць (Шат.). Барса́ць таксама значыць і ’кідаць’, але і яно няяснага паходжання (гл.). Паралелізм барса́ць|варса́ць можа тлумачыцца тым, што зыходным з’яўляецца варса́ць. Так, Януў (Зб. Развадоўскаму, 2, 277) зыходзіў пры тлумачэнні барса́ць (укр. бо́рса́ти) з *ob‑vors‑ati (пры гэтым корань *vors‑ не тлумачыўся). Параўн. абарсаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́дле1 ’згодна з чым, адпаведна чаму’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Запазычанне з польск. (ГБЛМ, 1, 145). Падрабязна гл. вэдле.

Во́дле2 ’побач, вакол’ (Нас.). Рус. во́дле, во́дли і во́зле, укр. відля, візля, візлі, польск. wedla, wedle, чэш. vedle, славац. veďla, славен. vàdlje, серб.-харв. ва̀дље ’адразу, у тую ж хвіліну’. Звязваецца звычайна з рус. длина, прасл. *dьlgъ і інш. Параўн. таксама ст.-рус. д(ь)ля ’даўжыня’ (Брукнер, 89; Фасмер, 1, 334, 517). Паводле Праабражэнскага, 1, 90, зыходнай формай была vъ‑dьli, а ст.-чэш. форму vedlé Голуб-Копечны (98) рэканструююць як *vъdьlьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́харэц ’зух’ (Бяльк.). Няясна; параўн. рус. ухарь ’тс’, якое Фасмер (4, 178) лічыць вытворным ад выкл. ух, гл. вух, ух, хутчэй ад дзеяслова ухать, гл. вухаць; параўн. таксама бранск. ву́ха ’бойкі, вынаходлівы хлопец’ і мсцісл. уга́р ’разудалы’ (Юрч. Сін.). Магчыма, звязана з вухры́ць ’настаўляць, вучыць’ (гл.); параўн. наву́хрыць ’намуштраваць’, падву́хрыць ’падвучыць каго, падбіць’ (Бяльк.). Прымаючы пад увагу мсцісл. угар, можна дапусціць сувязь з польск. ogar, чэш. ohař, ц.-слав. огаръ ’ганчак’, далейшая гісторыя якога застаецца няяснай (магчыма, запазычанне з усходніх моў; гл. Фасмер, 3, 117; Махэк₂, 410 і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лата́ць1, ла́таць, лата́тэ ’лапіць адзенне’, ’рамантаваць страху’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Касп., Сцяшк., Яруш., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.; КЭС, лаг., Нік. Очерки, Ян.; чарніг., КЭС). Укр. латати, рус. латать, польск. łatać, чэш. látati, славац. lálať. Паўн.-слав. oltati ’прышываць латкі, рамантаваць’ (Слаўскі, 5, 40; Слаўскі, SP, 1, 46). Адназоўнікавае ўтварэнне. Да ла́та1 (гл.).

Лата́ць2 ’прыбіваць латы да крокваў’ (КЭС, лаг.). Да ла́та2. Параўн. таксама ла́ціць. Не выключана магчымасць запазычання з польск. latać ’тс’. Аналагічна ў ням. мове: Latte ’лата’ > latten ’прыбіваць латы’ (Слаўскі, 5, 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́хта1 ’чалавек, які хутка і без толку гаворыць’ (нясв., Жд. 2), ’дзяўчына-падлетак, якая бегае па хатах, а за работу не бярэцца’, лёгкая сучка, якая ганяе зайцоў’ (КЭС, лаг.), ’балбатуха, пляткарка’ (в.-дзв., Шатал.; карэліц., Нар. словатв., Сл. паўн.-зах.), лахта ’тс’ (слонім., Шатал.). Да лахтаць < лахаць 1 (гл.).

Ла́хта2 ’жанчына, якая апранаецца абы-як’ (клец., Нар. лекс.) — у выніку семантычнага пераносу з лахты ’зношанае, бруднае адзенне’, ’неакуратны, неахайны’. Параўн. такі ж пераход у лахудачка > лахудра. Генетычна роднаснае — рус. паўн.-дзвін. лахта ’гультайка, неахайная’, а таксама перм. лахтовиналастовина) ’акравак, кавалачак матэрыялу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)