Ра́йкаць ’квакаць’ (кобр., ДАБМ, камент., 895): жабы ра́йкаюць, сюды ж райкаце́ць ’тс’ (малар., там жа: райко́тять — вечарам). Дзеясловы на гукапераймальна-выклічнікавай базе (р)ай з адпаведным словаўтваральным афармленнем, параўн. адвыклічнікавыя рус. дыял. рай ’шумны, доўгі ці аддалены гул, грукат; водгалас, водгук, рэха’ і больш далёкае ц.-слав. раръ ’гук’. Першапачатковая семантыка дзеяслова была, відаць, менш спецыялізаванай, аб чым сведчаць рус. дыял. ра́йкий ’гучны, гулкі, з водгаласам’, ра́йкое место ’дзе голас гучыць і аддаецца рэхам’, ра́йко ’рэха, водгулле’, прысл. ’гулка, гучна, з рэхам’, ярасл. ’шумна’. Параўн. яшчэ ра́ўкаць (гл.). Гл. таксама Фасмер, 3, 436 (прапанова звязаць рус. дыял. рай з назвамі драпежных птушак, якія працягваюць прасл. *rarogъ, не пераконвае).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лі́чнік 1 ’лік простага дробу, які стаіць над рысай’ (ТСБМ). Запазычана з польск. мовы, дзе licznik ’тс’ (з XVIII ст.) < liczyć ’лічыць’ (Слаўскі, 4, 243–244) з’яўляецца калькай з с.-лац. numeralor ’лічыльнік’ < лац. ’той, хто лічыць’.
Лі́чнік 2 ’апаўшыя камлючкі з хвоі або елкі’ (івац., Нар. сл.). Можна дапусціць роднаснасць са ст.-польск. licznik ’самшыт, Buxus sempervirens L.’ (Слаўскі, 4, 244), утвораным ад лац. lycium ’лікій — лякарства, якое складалася з сокаў розных раслін, у тым ліку і самшыту, крушыны’ > ’сок самшыту’ > ’самшыт’. Аднак больш імаверна, што гэта слова ўзыходзіць да ⁺іглічнік (< ігліца ’калючкі з хвоі ці елкі’) — з адпадзеннем пачатковага і‑, а пасля і ‑г‑ (як, напрыклад, бел. лянь! < глянь!).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паве́ць, паве́тка ’пляцоўка пад страхой на слупах, прызначаная для хавання чаго-н. ад дажджу, непагоды; памяшканне, дзе звычайна складаюць дровы, дрывотнік’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., КЭС, лаг., Сцяшк.), пове́ць (ТС), паве́тка (Сл. ПЗБ). Рус. дыял. пове́ть ’страха, навес, хлеў, адрына’, укр. пові́тка ’хлеў, навес’. Паводле Міклашыча (387), ад веяць. Больш пераканаўчай здаецца версія Машынскага (JP, 37, 1957, 297) аб роднаснасці са слав. jata (падрабязна гл. аб гэтым вятка, ятка 2) і рэканструкцыя гэтага слова як po‑(v)ětь (Гл. яшчэ Фасмер, 3, 293 і наст.). Мартынаў (Лекс. Палесся, 11) крыніцай лексемы лічыць усх.-балт. *pa‑vietas, якое суадносіцца з літ. vietà ’месца’ (усх.-літ. vietà ’хаваць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́маракі ’памяць, прытомнацсь’ (Пал.), помаракі ў фраз. помаракі галаву водзяць (Арх. ГУ, нараўл.), паморока, паморак ’абмарачэнне’ (ТС), пимрок ’замарачэнне’ (Бяльк.). Рус. курск. паморак ’розум’, курок., арл., наўг. ’часовая страта прытомнасці’, арл. паморока, паморка ’тс’, маек пимороки, паморка ’тс’, укр. пимороки забіць ’замарачыць’. Поруч з тым рус. арх., анг., валаг., алан., пск., наўг. пимрак, ’імгла; хмара; пахмурнае надвор’е некалі з дробным дажджом і снегам’, польск. pomrok, pomroka, серб.-харв. памрак, славен. pomrak ’змрок, змярканне’. З прыст. pa‑ і тогкъ (гл. морак) або аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ротогШі другасным падаўжэннем галоснага ў прыстаўцы. Бел. слова прымыкае да паўдн.-рус. моўнай тэрыторыі, дзе гэта слова ўжываецца ў другасным значэнні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пель, пе́ля, пе́лка, пе́лька, пе́лячка ’нізіна сярод поля, звычайна круглая або авальная’ (парыц., Янк. Мат.), ’лагчына’ (жытк., Мат. Гом.); ’сажалка; балота’ (брагін., Шатал.), ’лунка’ (лельч., Нар. лекс.), ’палонка’ (Шат., ТС, Сл. ПЗБ; рэчыц., Нар. сл.; петрык., Шатал.; Ян.; Растарг., Янк. 1; Мат.; Яшк.; хойн., Мат. Гом.; З жыцця; маг., гом., ЛА, 1), ’мачулішча’ (добр., ЛА, 4), ’частка ракі, якая зімой не замерзла’ (рэч., ЛА, 2); ’невялікі прыродны вадаём — круглы ў лесе ці на полі, дзе стаіць вада’ (петрык., Шатал.; калінк., ЛА, 2). Балтызм, параўн. літ. pélkė ’балота’, ст.-прус. pelky ’багна, твань’, лат. pelce ’лужа’. Больш падрабязна гл. Талстой, Геогр., 167–169; яго ж, Этимология–1967, 145–157.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́шкі ’гара, насціл над хлявом, у адрыне для сена або саломы’ (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Гарэц., Янк. II, Бес., Бір. дыс., Шушк., Інстр. II, Тарнацкі, Studia, Ліс., Сцяшк., З нар. сл.); ’узвышанае месца, якое робіцца пад столлю хаты для сушкі рэчаў’ (Нас.); ’палаткі’ (Шн., 2); ’месца, дзе садзяцца куры’ (Інстр. III). Рус. вы́шка ’вышкі’, вы́шкі ’верхні этаж у доме’, вы́шкі ’паліца (над дзвярамі) у адрыне’; ’палаткі’, укр. ви́шка, ви́шки ’вышкі’ (паўн.-укр.; гл. Бел.-укр. ізал., 22), польск. wyszka ’высокае месца ў хаце, паліца’, дыял. wyszki ’вышкі’, славац. vyška ’камора, кладоўка над хатай або пабудаваная асобна’. Ад асновы выш‑ (параўн. вышка) з дапамогай суф. ‑к‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варажы́ць ’гадаць, чараваць’ (БРС, Інстр. II, Гарэц., Яруш.). Рус. ворожить ’гадаць’, укр. ворожити, польск. wróżyć, чэш. vražiti ’тс’, балг. вража́ ’варажу’, серб.-харв. вра̀жати ’лячыць, працаваць урачом’, славен. vražiti ’шкодзіць шляхам варажэння’. Прасл. *vorẑiti. Варажыць лічыцца вытворным ад вораг ’чараўнік, д’ябал’ (Праабражэнскі, 1, 96–97; Фасмер, 1, 353; БЕР, 1, 179–180; Абаеў, Осет. язык, 1, 581). Вайян (RÉS, 35, 1958, 93 і наст.), спасылаючыся на Брукнера (632), дзе wróżyć супастаўляецца з wierzgać, лічыць, што варажыць першапачаткова мела значэнне ’кіданне жэрабя’ (параўн. рус. ворожа, ст.-польск. wróża ’жэрабя’). Гл. таксама Шанскі, 1, В, 165–166; Рудніцкі, 1, 478–479; Скок, 3, 616–617; Коген, Запіскі, 191.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
-не́будзь, часціца ў складзе неазначальных займеннікаў і прыслоўяў што‑небудзь, хто‑небудзь, куды‑небудзь і пад. (Гарэц., Некр. і Байк., БРС, ТСБМ, Бяльк.), таксама дыял. ‑нібу́дзь ’тс’ (Цых.), укр. ‑не́будь ’тс’, рус. ‑нибу́дь ’тс’. У выніку кантамінацыі выразаў тыпу хто б ні быў і *хто‑будзь, гл. укр. хто‑будь (часцей будь‑хто) ’тс’, польск. kto bądź ’тс’, параўн. яшчэ ст.-бел. лечатсѧ в кого нибѫди (XVI ст.), дзе выступае форма загаднага ладу 3‑й ас. адз. л. ад быць (Карскі 2–3, 269); адмоўе ў складзе гэтых выразаў мае ўзмацняльны (афектыўны) характар (ESSJ SG, 2, 323, насуперак Фасмеру, 3, 72, які бачыць тут параўнальную функцыю).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Артыле́рыя. У XIX ст. (Гіст. лекс., 245) ці пач. XX ст. (Гіст. мовы, 2, 148) з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 82; Курс. суч., 166), дзе з 1695 (Шанскі, 1, А, 149–150; Фасмер, 1, 89). Яшчэ Тацішчаў лічыў, што гэта слова з польскай ці лацінскай (Вінаградаў, Очерки, 58). Магчыма, што слова было вядома ў беларускай і раней XIX ст.; у польскай мове яно з’явілася не раней XVII ст., як і ў нямецкай. Крыніцай польскага слова магло быць франц. artillerie (SWO). На іншыя магчымыя крыніцы рускага і польскага слоў указвае Біржакава, 102, у сувязі з рознымі фанетычнымі варыянтамі рускага слова ў канцы XVII — пачатку XVIII ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашаламі́ць ’аглушыць, адурыць, здзівіць’ (БРС, Нас., Грыг.), ашыламіць (Бяльк.) ’збіць з толку, збянтэжыць’ (Сцяшк.), ашаламуціць ’адурыць словамі ці ўдарам’ (Чач., Шат.), укр. ошоломити ’аглушыць, увесці ў зман’, рус. ошеломить ’аглушыць моцным ударам, здзівіць’, польск. oszołomić ’адурыць, пазбавіць розуму’ (з усходнеславянскіх моў, гл. Брукнер, 170). Насуперак агульнапрынятай этымалогіі, што ўзыходзіць да Даля, згодна з якой рус. ошеломить ад шелом ’шалом’ (Праабражэнскі, 1, 674; Фасмер, 3, 179 і інш.), ад шолам ’шум’, гл. Супрун, Зб. Аванесаву, 244 і наст., дзе прыводзіцца семантычная, словаўтваральная, акцэнталагічная і гістарычная аргументацыя; параўн. таксама шаламіць ’шумець моцна, раздражняць, нерваваць’ і выраз «не шаламі галаву» (Янк. Мат.), якому семантычна адпавядаюць балг. ошумоглавя, макед. ошумоглави ’аглушыць ударам; ашаламіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)