укі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Укінуць унутр чаго‑н. за некалькі прыёмаў. Укідаць сена ў хлеў. // Уцягнуць аснову кросен у ніты, бёрда.

2. Закідаць усё або частку чаго‑н. чым‑н. Укідаць дарогу каменнем.

укіда́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да укінуць.

укіда́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да укі́даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утаі́ць, утаю, утоіш, утоіць; зак., каго-што і з дадан. сказам.

1. Захаваць у тайне, скрыць ад іншых. Далажыў [Пішчыкаў], чым займаўся полк. Нічога не ўтаіў, усё расказаў. Алешка. Не ўтаю, што часамі журыўся Я вясенняю звонкай парой. Астрэйка. Салдаты стрымлівалі слёзы, стараючыся ўтаіць іх ад камандзіра. «ЛіМ».

2. Прысвоіць. Утаіць чужыя грошы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвіль, ‑і, ж.

1. Плесневы налёт на чым‑н., які ўзнікае ад сырасці, гніення і пад.; бросня. Хлебная цвіль. □ Дно і сценкі [бочкі] аплылі слізкаю цвіллю. Самуйлёнак. Рачная плынь.. ішла правей, пакідаючы збоч ціхую, зарослую цвіллю завадзь. Карамазаў.

2. перан. Праяўленне чаго‑н. застойнага, шкоднага. Здымем адвечную цвіль, Здымем вякоў павуціну. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шафёрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шафёра, уласцівы яму. Шафёрскія правы. □ Я прыгадаў няпісанае шафёрскае правіла: лепш аб’ехаць сто кіламетраў па добрай дарозе, чым паўзці дзесяць па дрэннай. Хадкевіч. // Прызначаны для шафёра. Дзяўчына падбегла да шафёрскай кабіны, працягнула шафёру абедзве рукі з двума рамонкавымі букетамі. Янкоўскі. // Прызначаны для падрыхтоўкі шафёраў. Шафёрскія курсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́йма1 ’прарэха ў штанах’ (КСТ). Гл. вы́йма.

Ву́йма2 ’процьма, маса, вялікая колькасць’ (мсцісл., З нар. сл.); ’шмат’ (Мат. Гом.), уйма ’тс’ (Цых.), рус. у́йма ’мноства’ ад узяць, вазьму́, першапачаткова ’колькі можа змясціцца’.

Ву́йма3 ’?’, параўн. у «Энеідзе навыварат»: «А грэкі вуйму нарабілі, як ляда Трою ўсю спалілі». Адпавядае польск. ujma ’страта, шкода, крыўда’, чэш. újma ’шкода, страта’; сюды таксама рус. смал. вуйма ’дзіва, цуд; бяда’. Да уя́ць, уня́ць ’узяць, убавіць, зменшыць’; параўн. незак. трыванне уймава́ць ’браць, змяншаць’ (Некр. і Байк.) і інш. прыставачныя ўтварэнні ад *jęti (гл. узяць, пяць); зыходнае значэнне слова ўзнаўляецца, як ’рабунак, грабёж’, з далейшым развіццём ’шкода, крыўда’, у сувязі з чым няма падстаў дапускаць запазычанне з іншых моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінава́т(ы) ’чалавек, які зрабіў злачынства’; ’які мае доўг’ (КТС, БРС, Нас., Касп., Бяльк., Шат.). Укр. виноват, виноватий ’вінаваты’; ’мае доўг’, рус. паўн.-зах. винова́тый ’вінаваты, павінен’, сіб. ’грэшны’, ст.-рус. виноватый ’які з’яўляецца прычынай, крыніцай чаго-небудзь (з XVII ст.); ’вінаваты ў чым-небудзь (з XV ст.), ст.-польск. winowat, winowaty ’павінны, абавязаны’, в.-луж. winowaty ’вінаваты, абавязаны’, чэш. уст. vinovatý ’вінаваты’, славац. vinovatý ’вінаваты ў нечым’; ’які прызнаецца ў віне, правіннасці’, макед. виноват (народна-паэт.) у выражэнні вино виновато, балг. виноват ’вінаваты, грэшны’, ст.-слав. виноватъ ’вінаваты’. Прасл. vinovatъ. Вытворнае ад віна́1 (гл.) і суф. ‑ават‑ы. Сюды ж прысл. вінавата, абстрактны назоўнік вінаватасць (КТС) і ст.-бел. виноватество ’вінаватасць’, якую Карскі (Труды, 204) лічыць паланізмам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нахлабу́чыць (ныхлабу́чыць) ’сядзець як папала’ (чавус., Нар. сл.), сюды ж нахлабу́чка ’праборка, натацыя’ (Бяльк.), рус. нахлобу́чить ’накрыць чым-небудзь зверху; набіць, пакараць’, нахлобу́чка ’высокая шапка’ і інш. канкрэтныя значэнні, а таксама ’біццё’ (СРНГ). Рускія словы выводзяць са спалучэння на і клобук ’высокая шапка’ (Праабражэнскі, 1, 316, 596; Гараеў, 266) у якасці экспрэсіўнага ўтварэння пад уплывам хло́пать ’стукаць’ (Фасмер, 3, 50); беларускія словы, магчыма, арэальнае пранікненне на беларускую тэрыторыю з рускай, на іх экспрэсіўны характар і семантыку маглі ўплываць дзеясловы тыпу хлабыста́цца ’шлёпацца’ (рагач., Шатал.) і пад. Параўн., аднак, балгарскія паралелі нахлбу́ча, нахлбу́чвам ’нацягваць шапку і інш. нізка на лоб’, на якія звярнуў увагу Талстой (ZfSl, 1976, 6, 834 і інш.), што могуць сведчыць аб значнай старажытнасці слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́ха1 ’знакі з лапак елкі, якімі ўзімку даказваюць дарогу’ (Сцяшк. МГ). Да вяха́1 (гл.).

Ве́ха2 ’цыкута’ (лоеў., Мат. Гом.). Да вяха́2 (гл.).

Ве́ха3 ’вехаць’ (светлаг., Мат. Гом.). Да вяха́3 (гл.).

Ве́ха4 ’пладаносная частка сцябла проса’ (рэч., Мат. Гом.). Да вяха́4 (гл.).

Ве́ха5 ’камета’ (Мат.), укр. віха́ ’тс’, бук. ві́ха (уст., рэдк.) ’прадвесце’, рус. сіб. веха́ ’вестка, навіна, паведамленне’. Да вяха́1 ’знак з саломы, галінак, жэрдкі, які папярэджвае аб чым-небудзь’. Тут адбыўся семантычны перанос: ’папераджальны, паведамляльны знак’ → ’прадвесце чаго-небудзь, напр., вайны’. Гэтаму дапамагае і знешняя форма: вяха часам выглядае, як мятла, бо замест саломы на шост надзяваюць дзяркач; параўн. укр. мітла́ ’камета’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паласа́ ’тонкі, доўгі кавалак якога-н. матэрыялу (металу, тканіны, паперы і пад.); доўгая, параўнальна вузкая частка якой-н. прасторы, паверхні, якая вылучаецца чым-н.’ (ТСБМ, Нас.), полоса́ ’тс’ (ТС), пало́ска ’шнур зямлі’, пало́сна ’палосамі’ (Бяльк.), палаза́ ’паласа’ (Сл. ПЗБ), полоса ’назва меры мяса, сала’ (КЭС, слуц.). Агульнаслав. (рус., укр. полоса ’паласа’, польск. plosa ’палоска зямлі, поле’, серб.-харв. пла̏са ’кавалак лёду, пляма’ і г. д. Прасл. polsa. Роднасныя с.-н.-ням. falge, ’поле пад парам’, бав. falg, англ.-сакс. fealg, англ. fallow, с.-в.-ням. valgen ’пераворваць’, гальск.-лац. olca ’зямля, прыгодная пад раллю’ (гл. Фасмер, 3, 315). Іншыя версіі лічацца менш верагоднымі: роднасць з літ. pàlšas ’бляклы’ (Міклашыч, 256), або з полаз, паўзці (Праабражэнскі, 2, 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́каць1 ’біць чым-небудзь, што выдае глухі гук, напр., пранікам’ (Нас.), ’біць пранікам бялізну’ (рас., Шатал.), пе́канне ’ладаванне, укладванне’: мяшкоў на калёсы пеканне (Нас.). Рус. пск., цвяр. пек! ’плясь! шлёп!’, пе́кать ’біць; мітусіцца’, славен. pekáti ’біць аб дошку для прання бялізны; злёгку таўчы; біцца, важдацца, валтузіцца; сварыцца’. Гукапераймальнае; з іншым вакалізмам гл. пя́каць ’тс’; параўн. літ. pýkšt ’лясь’, лат. paukš ’тс’, эст. (teineteist) peks‑ma ’біцца’.

Пе́каць2: ткаць гора ’гараваць’ (Гарэц.), пе́къць, пе́къцца ’цяжка працаваць, душыцца працай’ (міёр., Нар. лекс.), пе́кацца ’гатавацца, мець вялікія і цяжкія турботы’ (ТС). Да папярэдняга, параўн. паралельныя ўтварэнні пад пя́каць ’біць’ і ’цяжка працаваць’ (гл.). Параўн. таксама пекелява́ць, пеклава́цца (гл.), хутчэй за ўсё, пад уплывам пе́кла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)