цвіль, ‑і, ж.

1. Плесневы налёт на чым‑н., які ўзнікае ад сырасці, гніення і пад.; бросня. Хлебная цвіль. ▪ Дно і сценкі [бочкі] аплылі слізкаю цвіллю. Самуйлёнак. Рачная плынь.. ішла правей, пакідаючы збоч ціхую, зарослую цвіллю завадзь. Карамазаў.

2. перан. Праяўленне чаго‑н. застойнага, шкоднага. Здымем адвечную цвіль, Здымем вякоў павуціну. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)