адка́з 1, ‑у, м.

1. Выкліканыя пытаннем або зваротам словы, выказаныя вусна ці пісьмова. Даць адказ. Ухіліцца ад адказу. □ Я ў той жа дзень, мой дарагі татуля, Пішу табе свой франтавы адказ. Астрэйка. // Расказванне вучнем урока; выклад матэрыялу на пастаўленае пытанне. Грунтоўны адказ.

2. Пачуццё, рэакцыя; водгук (у 4 знач.). Адказ жывога арганізма на раздражненне. // Выкліканыя чым‑н. дзеянні, учынкі. Калектывізацыя была адказам на многія жыццёвыя пытанні і грамадскія праблемы. Адамовіч.

3. Вынік рашэння матэматычнай задачы, прыкладу. Адказ сышоўся.

4. Тое, што і адказнасць (у 1 знач.). За зло мы ўсе адказ нясём... Колас.

адка́з 2,

У выразе: да адказу — да нельга, да канца. Мы цішком прытаіліся ля дзвярэй, а сэрца ў кожнага трывожна стукацела і нервы наструніліся да адказу. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыці́шыць, ‑цішу, ‑цішыш, ‑цішыць; зак.

1. што. Зрабіць менш чутным; паслабіць, прыглушыць (гукі, гучанне і пад.). Прыцішыць радыёпрыёмнік. □ — Толькі, хлопцы, маўчок! — прыцішыў .. [Тарас Іванавіч] голас. — На вас данёс наш гад, валасны старшыня Язэп Брыль! Колас. // Прыпыніць работу (матора); прыглушыць. Машыніст прыцішыў матор, нахіліўся і спытаў: — Што? Ага.. — А ці можна там, — Варанецкі паказаў назад, — кусты зразаць? Дуброўскі.

2. што. Зменшыць хуткасць чаго‑н.; запаволіць (рух, хаду і пад.). Каля валаснога праўлення аўтамабіль прыцішыў ход і завярнуў у двор. Лобан. [Ваўчок] прыцішыў хаду, услухоўваючыся ў словы спадарожніка, якія краналі за жывое. Хадкевіч.

3. перан.; што. Разм. Паслабіць, суцішыць (якое‑н. пачуццё, адчуванне). Прыцішыць гнеў. Прыцішыць боль лякарствамі.

4. каго-што. Разм. Заспакоіць, суняць. [Авяр’ян] не раз задумваўся, што б такое зрабіць, каб .. [Грышуноў] суняць, прыцішыць. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяшчо́та, ‑ы, ДМ ‑шчоце, ж.

1. Поўнае задавальненне чыіх‑н. жаданняў, капрызаў. Руды ў пяшчоце дый у ласцы: Штодзень тры разы бульбы ў ражцы Даюць яму, ды ’шчэ й з мукою. Крапіва.

2. Пачуццё ласкі, замілавання, мяккасці ў адносінах да каго‑, чаго‑н. Мацярынская пяшчота. □ [Кіру] ахапіла такая пяшчота, што, убачыўшы бацьку.., яна абвіла яго шыю і пачала цалаваць у шчокі, у нос, у лоб. Карпаў. Агорнуты пяшчотаю да дзяўчыны, .. [Іван] адхіліў ад яе галавы навіслыя сцябліны маку, адагнаў беленькага .. матыля, які ўсё прымерваўся сесці на яе валасы. Быкаў. Чаго ж цяпер так хвалюе яе [Ганну] апошняя пяшчота цяпла, згалеласць палёў, смутак асенніх дзён? Мележ.

3. толькі мн. (пяшчо́ты, ‑чот). Учынкі, словы, якімі выказваюцца пачуцці ласкі, замілавання. Карызна ў бурныя пяшчоты пераліваў сваё, прывезенае з раёна, узрушэнне. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спадаба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каму.

1. Выклікаць пачуццё сімпатыі да сябе. Валерыю Урублеўскаму дзядзька Рыгор спадабаўся з першага знаёмства. Якімовіч. Неабходна было абавязкова спадабацца гаспадару, паказаць сябе з найлепшага боку. Гамолка. // Выклікаць схільнасць (у асоб іншага полу). Учора Шэвель казаў мне, што пляменніку яго ты спадабалася больш ад усіх дзяўчат. Лынькоў. Ужо другі год, як Зоська спадабалася Макару. Бядуля.

2. Прыйсціся па густу каму‑н. Жанчына збоку наглядала за сваім госцем, шчаслівая, што яму абед спадабаўся. Гурскі. Афіцэру спадабалася Вайтовічава прапанова. Пальчэўскі. Прафесія фотакарэспандэнта .. [Мельнікаву] вельмі спадабалася. Васілёнак. // Пакінуць добрае ўражанне. Можа якраз не заганарыцца, падыдзе і спытае, ці спадабалася яго песня? Гроднеў. // безас., з інф. Атрымаць задавальненне ад чаго‑н. Маладому вераб’ю, што не меў яшчэ і года, спадабалася начаваць у ластаўчыным гняздзе. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Мець у сваёй уласнасці, распараджацца кім‑, чым‑н. Уладаць крыніцамі сыравіны. □ [Чалавек:] — Не відаць ні табе, ні такім, як ты, беднякам дабра да таго часу, пакуль цар і багацеі ўсім будуць уладаць і ў сваіх руках уладу трымаць. Якімовіч.

2. Мець якія‑н. якасці, уласцівасці. [Старэйшая дзяўчына] ўладала тым хараством вобліку, калі не замінае нічога лішняга, нічога не дадасі і нічога не паправіш. Лужанін.

3. Дзейнічаць, рухаць часткамі свайго цела. [Салдат:] «І нага сапсавана, і правай рукой я, на ліха, бадай не ўладаю...» Дубоўка.

4. перан. Трымаць у сваёй уладзе; ахопліваць (пра пачуцці, думкі і пад.). Многа яшчэ дзён туляўся .. [Адам] паблізу свайго дома, але ні разу не зайшоў пабачыцца з бацькам: страх быць злоўленым уладаў ім бесперапынна. Чорны. Адзінае пачуццё ўладала Загорскім: неўразуменне. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сумпачуццё смутку, жалю, душэўнай горычы’, ’пакутлівая маркота, туга’ (ТСБМ, Ласт.), ’сумненне’ (Нас.), ’сумненне; смутак’ (Байк. і Некр.), сум‑туга́ ’маркота, роспач’ (Барад.), су́мна ’сумна’, ’прыкра, смутна, маркотна’ (ТСБМ, Шат., ТС, Бяльк., Арх. Федар., Касп., Сержп., Мат. Гом.), ’няпэўна’ (Нас., Мат. Гом., Гарэц.), ’страшна, страшнавата’ (Нас., Некр., Растарг.), су́мно ’тс’ (ТС), су́мны ’маркотны’ (ТСБМ), ’адзінокі’ (Ян.), сумо́сны ’смутны, маркотны’ (Мат. Гом.), сумо́тна ’маркотна’ (Сцяшк. Сл.), сумо́та ’маркота, тута, журба’ (ТСБМ), сумата́, сумаце́нне ’здзіўляльнасць’ (Шат.). Укр. сум ’смутак, журба’, сума́ ’тс’ (Шымк. Сл.), су́мно ’смутна, маркотна’, рус. зах., паўдн. су́мно ’сумніцельна, страшна’ (Пятк. 2, 295), польск. sum, sumny ’тс’ (< усх.-слав., гл. Брукнер, 526; параўн. заўвагу Пяткевіча: “jest to słowo rosyjskie”), славен. sȗm, sȗmnja ’падазрэнне’, серб.-харв. су́мња ’сумненне; падазрэнне’. Праславянскі дыялектызм *sumъ (Гутшміт, Бел.-укр. ізал., 29). Зыходзяць з прасл. *sǫmьnъ (*sǫmьňa) > *sumьnъ, дэвербатыва ад прасл. *sъ‑mьněti (гл. сумненне), які ў Р. скл. даў *sumьna; пасля падзення рэдукаваных і асіміляцыі насавых форма (у выніку перараскладання) *sum‑ генералізавалася (Міклашыч, 188; Бязлай, Eseji, 136; Бязлай, 3, 341; Варбат, Этимология–1988–1990, 196). Дурыданаў (Зб. памяці Стойкава, 580–581) звязвае з балг. дыял. су́муя ’згадваць, прыпамінаць’ і выводзіць з *sъ‑umiti, параўн. сумець (гл.) і дыял. сумую ’раздумваю’, су́мны ’разумны (з папрокам)’ (Арх. Федар.). Трубачоў (Труды, 1, 284) параўноўвае з серб.-харв. су̏моран ’пануры, хмуры, змрочны’ і лічыць, што слова не мае этымалогіі. Гл. яшчэ Супрун, Бел.-укр. ізал., 67; Сной₁, 619; Борысь, 586–587; ЕСУМ, 5; Жураўлёў, Язык и миф, 69 (агляд версій).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́рка 1, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Памянш. да гара (у 1, 2 знач.); невялікая гара. Катацца з горкі. Горка папер.

2. Прыстасаванне для сарціроўкі вагонаў на станцыях, якое дазваляе выкарыстоўваць сілу цяжару вагонаў для перамяшчэння іх па схіле чыгуначнага пуці. Сартавальная горка. Механізаваная горка.

го́рка 2,

1. Прысл. да горкі.

2. безас. у знач. вык. Пра адчуванне гаркоты, горкага смаку. Ад зёлак у роце горка.

3. безас. у знач. вык., каму. Пра пачуццё горычы, прыгнечаны настрой, у якім знаходзіцца хто‑н. Некалькі разоў прачытала Аленка гэты ліст. У некаторых момантах чытання ёй то было прыемна, то горка і крыўдна. Колас.

4. у знач. выкл. го́рка! Разм. Вокліч, якім за вясельным сталом просяць маладых пацалавацца. У прасторнай, ярка асветленай зале палаца гучаць вясельныя песні і чуецца традыцыйнае «горка!». Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невядо́мы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якога не ведаюць, аб якім няма звестак; незнаёмы. Дзень добры, невядомая краіна! Сіпакоў. Ісці ў такі час у невядомую дарогу было рызыкоўна. Пальчэўскі. Нейкі невядомы лагодны матыў мроіцца ў абуджаных марах. Ваданосаў.

2. Нязведаны, не перажыты раней. У Ніны ўявілася невядомае дагэтуль пачуццё рэўнасці. Гурскі.

3. Які не карыстаецца шырокай папулярнасцю; малавядомы. Невядомы артыст.

4. у знач. наз. невядо́мы, ‑ага, м.; невядо́мая, ‑ай, ж. Незнаёмы, незнаёмая. Тым часам на другім баку граніцы з асцярогаю выглядаў з куста невядомы ў шэрай сялянскай світцы, з аброццю ў руцэ. Пальчэўскі.

5. у знач. наз. невядо́мае, ‑ага, н. Аб чым‑н. нязведаным. Кожны крок наш быў незвычайным крокам у невядомае і небывалае. Грамовіч.

6. у знач. наз. невядо́мае, ‑ага, н. У матэматыцы — велічыня, якую трэба знайсці; проціл. вядомае. Ураўненне з двума невядомымі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наплы́сці, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; пр. наплыў, ‑плыла, ‑плыло; зак.

1. Плывучы, наткнуцца на што‑н. Наплысці на корч. Наплысці на камень.

2. Прыплыўшы, набрацца ў нейкай колькасці. Наплыло шмат смецця.

3. Нацячы на паверхню чаго‑н. На вочы наплылі слёзы. На параненае месца наплыла кроў.

4. Набліжаючыся, насунуцца, закрыць сабой (пра хмары, воблакі, туман і пад.). Наплылі аднекуль хмары, закапаў дождж. Лупсякоў. На раку, На лугі Туманы наплылі. Кляшторны. // Пра гукі, пах. Здалёк наплыў гул гармат. У акно наплыў водар бэзу. // перан. Ахапіць, з’явіцца (пра думкі, пачуцці, успаміны, вобразы і пад.). Наплылі ўспаміны. □ На душу наплыло пачуццё шчасця. Пестрак. Андрэй хацеў сказаць мужыкам цэлую прамову, але так многа наплыло ўсякіх думак, што ён не ведаў, з чаго пачаць. Колас.

5. Разм. Трапіць куды‑н. Наплыла вада ў пограб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што.

1. Рассыпаючы, укінуць зерне, насенне ў зямлю для вырошчвання. У суботу зранку выехала [Зося] з бацькам пасеяць грэчку. Гартны. Тут мяркуецца пасеяць травы і стварыць культурную пашу. Дуброўскі. // Засеяць зернем, насеннем. — Мы раім людзям прыязджаць лепш увесну, насупраць цяпла. Адразу можна пасеяць лапік які пшаніцы і мець свой хлеб. Пальчэўскі. // Спец. Змясціць мікраарганізмы ў пажыўнае асяроддзе для размнажэння.

2. перан. Выклікаць, узбудзіць у кім‑н. якое‑н. пачуццё, перажыванне. Язэпу трэба было ісці. Але неяк цяжка было зрабіць першы крок, асабліва цяпер, калі гэты доўгі, цыбаты чалавек пасеяў у душы трывогу... Асіпенка. Алесь разгубіўся. Макар Сяргеевіч не тое, што пераканаў яго, а пасеяў сумненні. Шыцік.

3. перан. Разм. Згубіць. Хаця б.. Валынец шапку дзе па дарозе не пасеяў? Лобан.

4. Разм. Пачаць ісці, сеяць (пра дробны дождж, снег).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)