Ацю́ ’вокліч для адгону свінні’ (КСТ), ’сабакі’ (полац., ]Садоўскі, вусн. паведамл.), укр. ацю ’вокліч для адгону свіней’, польск. a ciu ’тс’. З а прыстаўнога (пры дапамозе якога часта ад падзыўных слоў утвараюцца адгонныя) і цю ’падзыўное слова для свінні’, гл. дзіцячыя цюця, цюцька сабака’, дзюдзя ’свіння’, параўн. Германовіч, Междометия, 59; Рудніцкі, 1, 43, Машынскі, Kultura I, 133.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бабыр ’каленік (рыба)’ (Інстр. II, 57). Параўн. укр. боби́рь ’Acerina rossica Pall., ёрш’, рус. бобы́рь ’Acerina rossica’, ’Cyprinus gobio’, бобыль ’Acerina rossica Pall’. Галавастыя рыбы часта носяць назвы, утвораныя ад асновы bob‑, bab‑ (аб аснове гл. Попавіч, ЈФ, 19, 159–171), якая ў некаторых выпадках супадае з ба́ба (параўн. Безлай, Posk. zv.). Гл. яшчэ ба́ба-ры́ба, бабу́р.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сыраве́жка (сыравѣжка) ’сыраежка’ (Шымк. Собр., Касп., Бяльк., Мат. Маг., Сярж.–Яшк.). Рэкамендавана ў якасці асноўнага наменклатурнага тэрміна для называння грыбоў Russula ў беларускай мікалогіі (Сярж.–Яшк., 40), побач з ім часта ўжываюцца сураве́жка, сыраежка (гл.), якія лічацца зыходнымі. Магчыма, збліжана з сыравы, суравы (гл.), параўн. славен. surovež ’грубы’. Формы сыраве́га, сыравя́га, сыравежа ’тс’ (Сярж.) другаснага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пустасме́х ’несур’ёзны чалавек, што часта і без прычыны смяецца’ (ТСБМ, Сцяц., Бяльк.; в.-дзв., Шатал.; стаўб., Нар. сл.; бялын., Янк. Мат.), ’жартаўнік’ (ЛА, 3), пустосме́х ’тс’ (ТС). Ад пусты́ ’бессэнсоўны’ і смех (гл.), магчыма, праз стадыю ўстойлівага словазлучэння пусты смех ’несур’ёзны, беспрычынны смех’: і возьме нейкі пусты смех (Колас) з пераносам назвы з’явы на яе носьбіта.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ны́каць 1 ’схіляць часта галаву, як гэта робяць качкі; заглядваць у розныя месцы, як бы шукаючы нешта; ухіляцца ад працы пры дапамозе розных хітрыкаў’ (Нас.), ’заглядваць ва ўсе куткі, шукаючы што-небудзь ці каго-небудзь’ (чавус., Нар. сл.), ’хадзіць, швэндаць’ (Яўс.). Гл. ні́каць.
Ны́каць 2 ’плакаць, ныць’. (Мат. Маг.). Ад хны́каць ’тс’, відаць, пад уплывам ныць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўтара́ць ’гаварыць ці рабіць яшчэ раз тое самае’, ’поўнасцю узнаўляць’ (ТСБМ). Укр. повторя́ти, рус. повторя́ть, польск. powtarzać, балг. повтарям. Да прасл. po‑vьtoriti < vъtorъ ’другі’, этымалогію якога гл. у артыкуле паўтара́. Сюды ж паўторны ’другі, у другі раз’, ’паўтаральны’ (Нас., ТСБМ), паўтара́ка ’асоба, няспрытная на размовы, якая часта перапытвае і паўтарае словы таго, з кім гаворыць’ (КЭС, лаг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́біцца, -б’юся, -б’ешся, -б’ецца; зак.
1. з чаго. З цяжкасцямі выйсці адкуль-н., вызваліцца.
В. з натоўпу.
В. з галечы.
В. з даўгоў.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прабіцца, вылезці з-пад чаго-н. на паверхню.
Агонь выбіўся з-пад страхі.
Валасы выбіліся з-пад хусткі.
3. Разбіцца (пра шкло акна).
Выбілася шыба.
◊
Выбіцца з сіл — вельмі стаміцца, знемагчы.
Выбіцца з графіка — парушыць графік работ.
Выбіцца са сну (разм.) — доўга не засынаць, часта прачынацца ноччу.
Выбіцца (або выйсці) у людзі (разм.) — пасля доўгіх намаганняў дасягнуць добрага грамадскага становішча.
|| незак. выбіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шмо́ргаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.
1. каго-што. Цягнуць, тузаць кароткімі, рэзкімі рухамі; такімі рухамі зрываць, абрываць што-н.
Ш. суседа за рукаў.
Ш. лісце з куста.
2. што чым, чым па чым і без дап. Праводзіць па чым-н., намазваючы што-н.; праводзіць чым-н. па якой-н. паверхні, звычайна ўтвараючы характэрны гук.
Ш. нітку воскам.
Ш. запалкай па карабку.
3. чым. З шумам часта ўцягваць (носам) паветра.
Ш. носам.
|| аднакр. шмаргану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ і шмо́ргнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 3 знач.).
|| наз. шмо́рганне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зрэ́б’е, ‑я, н.
1. Грубая кастрывая кудзеля, якая аддзяляецца пры трапанні лёну, пянькі.
2. Палатно з такой кудзелі. Час ад часу Волька прыходзіла сюды ткаць зрэб’е на мяшкі і ручнікі. Чорны. // Адзенне з такога палатна. Часта, ідучы ў школу ці дадому, бачыла яго Люба, сухога, галоднага, апранутага ў грубое зрэб’е. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матля́цца, ‑яецца; незак.
Разм.
1. Тое, што і матацца 1 (у 1 знач.). Прасторны і даволі памяты гарнітур вісеў на .. [Лукашыку], бы на калу, рукі матляліся, як чужыя. Дамашэвіч.
2. Часта рухацца з боку ў бок; хістацца. Стаяла позняя восень. Дзе-нідзе на дрэвах бездапаможна матлялася ад ветру пабурэлае лісце. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)