Бабыр ’каленік (рыба)’ (Інстр. II, 57). Параўн. укр. боби́рь ’Acerina rossica Pall., ёрш’, рус. бобы́рь ’Acerina rossica’, ’Cyprinus gobio’, бобыль ’Acerina rossica Pall’. Галавастыя рыбы часта носяць назвы, утвораныя ад асновы bob‑, bab‑ (аб аснове гл. Попавіч, ЈФ, 19, 159–171), якая ў некаторых выпадках супадае з ба́ба (параўн. Безлай, Posk. zv.). Гл. яшчэ ба́ба-ры́ба, бабу́р.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)