Берагчы́. Рус. бере́чь, укр. берегти́, ст.-слав. брѣшти брѣгѫ ’клапаціцца’, ст.-серб. бријѐћи бржем ’ахоўваць’. Прасл. bergti bergǫ, bergti bьrgǫ. І.‑е. *bhergh‑ ’берагчы, ахоўваць, клапаціцца’. Параўн. гоц. baírgan хаваць’, ням. bergen, літ. bir̃ginti ’берагчы’. Фасмер, 1, 153; Траўтман, 31; Бернекер, 49; Слаўскі, 1, 44; Праабражэнскі, 1, 24.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кудзе́р ’курчавая пасма валасоў’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Укр. кудер, рус. кудерь, балг. къдръ, серб.-харв. кудар, славен. kǫ́der, польск. kędzior, в.-луж. kudźeŕ ’тс’, прасл. kǫderъ (Бернекер, 1, 598). Праславянская інавацыя ад невядомай першаснай формы. Параўн. кудзеля (гл.).

Ку́дзер ’гуляўнік лёзеліеў, Sisymbrium loeselii L.’ (Кіс.). Да кудзер (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кукуру́за ’травяністая расліна сямейства злакавых’ (ТСБМ). Укр. кукурудза, рус. кукуруза, балг. кукуруз, серб.-харв. куку̀руз, славен. kukurúza, польск. kukurudza. Балканскі эпіцэнтр распаўсюджання відавочны. Таму ў якасці крыніцы можна прыняць рум. cucuruz, якое мела першапачатковае значэнне ’яловая шышка’, што добра адпавядае знешняму віду пачатка кукурузы (параўн. Корш, AfslPh, 9, 521).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кулі́да ’баханка’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Сержп., Грам., Серб., Маш., Янк. Мат., Вешт., Шн.). Укр. куліда. Як вызначае Вештарт (Лекс. Палесся, 109–110), куліда інавацыйная лексема, пашыраная на кампактнай тэрыторыі (Мазыршчына, Магілёўшчына, паўночная Жытоміршчына). Магчыма, іншамоўнага паходжання, паколькі не існуе карэнных семантычна блізкіх лексем і суфікса ‑іда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ама́мліваць ’маніць, прывабліваць’ (Нас.), амамлівацца ’захапляцца ліслівым падманам’ (Нас.). Праславянскі архаізм. Параўн. чэш. mamiti, славац. mamiti, польск. mamić, серб.-харв. ма́мити, макед. мами, балг. мамя ’маніць, прывабліваць’. Прасл. mamiti дало праз дысіміляцыю maniti (гл. Ван–Вейк, RÉS, 14, 73). Першаснасць формы mamiti пацвярджаецца ст.-грэч. μίμος мана’ (Младэнаў, 288).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуга́ ’дуга’, Рус. дуга́, укр. дуга́, польск. dęga, чэш. duha, серб.-харв. ду́га, ду̏га, ст.-слав. дѫга. Прасл. *dǫga; вытворнае ад дзеяслова *dęgti; параўн. *dęga, *dęgъ ’рэмень, пояс’ (славен. déga і г. д.). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 98–99, 24–26; Фасмер, 1, 549, 561. Гл. дзяга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Е́здзіць. Рус. ездить, укр. їздити, балг. яздя ’ездзіць вярхом’, серб.-харв. јѐздити, славен. jézditi ’тс’, чэш. jezditi ’ездзіць’, польск. jezdzić ’тс’, в.-луж. jezdzić ’тс’. Прасл. jězditi ўтворана ад назоўніка jězda, які ў сваю чаргу ад прэзентнай формы дзеяслова jědǫ ’еду’ (zd экспрэсіўн. dd). Трубачоў, Эт. сл., 8, 184.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́тка ’корак’ (Сл. паўн.-зах.). Польск. дыял. zatka ’прылада ў ярме’, чэш., славац. zátka, серб.-харв. за̑тка, балг. за́тка ’корак’. Параўн. і за́тык ’шпень’ блізкага ўтварэння, а таксама за́ткала (гл.). Прасл. zatъka — бязафіксны наз. ад дзеясловаў za‑tъk‑nǫ‑ti, za‑tyk‑a‑ti (гл. тыкаць). БЕР, 1, 613.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зато́е, злучнік ’аднак’, ’таму’. Рус. зато, укр. зате, чэш., славац. zato ’тс’, славен. zatọ̑je < *za todje ’для таго’, zatȏ ’таму’, серб.-харв. з̀ато ’тс’, балг. затова́, зату́й ’тс’, макед. затоа ’таму’. Складаны злучнік з прыназоўнікам за (< za) і займеннікам тое (to + je), гл. за, той. ESSJ, SGZ, 2, 757.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пажа́р ’агонь, які ахоплівае і знішчае ўсё, што можа гарэць, а таксама сам працэс гарэння’. Рус., укр. пожа́р, царк.-слав. пожаръ, польск. pożar, н.-луж. póžar, чэш. požár, серб.-харв. по̏жа̑р, славен. pożȃr, балг. пожа́р. Праслав. požarъ. Ад po‑ і žarъ (гл. жар) (Фасмер, 3, 302; Махэк, 722).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)