рэ́дкі, -ая, -ае; радзе́йшы, -ая, -ае.
1. Недастаткова густы, вадзяністы.
Р. кісель.
Рэдкая смятана.
2. Які складаецца з далёка размешчаных адзін ад аднаго частак, не густы; не шчыльны.
Рэдкая барада.
Рэдкія зубы.
Р. невад (няшчыльна сплецены).
3. Размешчаны на вялікай адлегласці адзін ад аднаго.
Рэдкія паўстанкі.
4. Які складаецца з аддаленых адзін ад аднаго момантаў.
Рэдкія стрэлы.
Р. пульс.
5. Які паўтараецца, адбываецца, з’яўляецца праз вялікія прамежкі часу.
Рэдкая з’ява.
Р. госць.
Р. чалавек (выдатны, выключны па сваіх якасцях). Рэдка (прысл.) бачыцца.
Рэдкія металы.
|| наз. рэ́дкасць, -і, ж. (да 2—4 і ў некаторых спалучэннях да 5 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Маладзіна́ ’малады лес’ (маст., карэліц., Сл. ПЗБ), молодзіна́ ’вельмі маладая асоба’ (ТС), укр. молоди́на ’салодкая смятана’, н.-луж. młoźina ’маладыя людзі’, ’майская зелень дрэў’, в.-луж. młodźina ’моладзь’, ’малады лес’, ’лесагадавальнік’, чэш. mladina ’што-небудзь маладое (піва, лес)’, славац. mladina ’малады лес’, ’маладое піва’, славен. mladína ’моладзь’, ’маладыя жывёлы’, серб.-харв. млади̏на ’маладняк (свойскіх птушак)’, макед. младина ’маладосць’, ’моладзь’, младини ’маладыя гады’, балг. младина́ ’тс’. Прасл. moldina ’малады перыяд у людзей, жывёл, раслін’. Да моладзь (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Прыпё́ка ’рэдкі тварог са смятанай’; ’тоўчаная бульба са смятанай, з маслам, з салам, з яйкамі’; ’чыстая смятана’; ’тоўчаны мак, каноплі, намазаныя тонкім слоем на сачэнь’ (Нік. Очерки), таксама прыпека́нікі ’дранікі’ (шуміл., Сл. ПЗБ). Рус. дыял. припёк, припёка ’праснак, дранік, булачка, якую выпякаюць на велікодным тыдні’; ’дробныя ячныя крупы ці мак, яйкі, якімі пасыпаюць печыва, аладкі, блінцы’. Нулявы дэрыват ад дзеяслова прыпякаць (гл. пячы) з тэматычным ‑а‑. Паводле Чарныш (Слов. лексика, 88), арэальнае руска-беларускае ўтварэнне для абазначэння розных начынак, пасылак і г. д.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
перастая́ць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапсавацца, змяніцца якасна ад доўгага стаяння. Жыта перастаяла і асыпалася. Смятана перастаяла.
2. што. Перачакаць што‑н. стоячы. Перастаяць дождж пад страхой.
3. што. Захавацца ў якім‑н. становішчы нейкі час; праіснаваць даўжэй за што‑н. Вякі перастаіць сцяна, Усё стрывае цэгла. Бураўкін. Скрыпучае дрэва перастаіць здаровае. Прыказка. // Пастаяць больш чым трэба. Стаўшы каля машыны ў адзін рад — пагранічнік пасярэдзіне, Віктар з шафёрам па баках, дачакаліся шасці гадзін і на ўсялякі выпадак хвілін дзесяць перастаялі. Навуменка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
рэ́дкі
1. жи́дкий;
~кая смята́на — жи́дкая смета́на;
~кая гразь — жи́дкая грязь;
2. (не часто расположенный) ре́дкий, жи́дкий;
~кія валасы́ — ре́дкие (жи́дкие) во́лосы;
3. (не насыщенный, разрежённый) ре́дкий;
~кае паве́тра — ре́дкий во́здух;
4. ре́дкий; ре́дкостный;
р. госць — ре́дкий гость;
р. вы́падак — ре́дкий (ре́дкостный) слу́чай
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Мача́ла 1 ’тонкія, доўгія палоскі з лубянога слою ліпавай кары, з якіх вырабляюць рагожу, вяроўкі і інш.’ (ТСБМ; в.-дзв., шчуч., Сл. ПЗБ), мача́лка ’вехаць для змывання гразі, мыцця посуду’ (там жа), мачу́ла, мачу́лка ’тс’, вымачанае лыка’ (чэрв., Сл. ПЗБ; Нас., Грыг., Маш.), мачу́льнік ’чалавек, які вырабляе мачалкі’ (Нас.). Да мачыць (гл. мачы́ць): ’мачала вырабляецца шляхам вымочвання кары ў вадзе’ (Фасмер, 2, 666). Мена ‑ал‑ у ‑ул‑ пад уплывам лексемы мачу́ла 1 (гл.). Укр. мачу́ла мачалка, вяхотка’, відаць, з бел.
*Мача́ла 2, мочало ’растопленае сала або смятана, у якую мачаюць бліны, пірагі’ (Вешт.). Да мача́ць (гл.). Аб суфіксе ‑lo ў функцыі Nomen acti гл. Слаўскі, SP, 1, 104.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Вало́га 1 ’поліўка з малака або канаплянага семя’ (КЭС, Вешт.); ’заправа, прыгатаваная з канаплянага семя’ (Лекс. Палесся); ’масла, усё скаромнае’ (віц.), валіга ’рэдкі жыр’ (Касп.). Паўн.-рус. волога ’скаромная вадкая страва; масла, малочныя прадукты: сыр, смятана, тварог і інш.’, укр. волога ’вільгаць’. Усходнеславянская семантычная інавацыя’ < прасл. *volga ’вільгаць’ (Вештарт, Бел.-рус. ізал., 16; Фасмер, 1, 340; Скок, 3, 606).
Вало́га 2 ’барана’ (КСТ). Магчыма, валога < валока (ад валачыць). Параўн. у фанетычным плане валошка і валожка ’Centaurea cyanus L.’ Параўн., аднак, укр. воложити ’палоць, трапаць’.
Вало́га 3 ’дрыгва’ (Шатал.). Роднаснае з вільгаць, рус. влага, ц.-слав. влага, укр. волога ’вільгаць’. Да агульнаславянскага *volga, якое адлюстравана ва ўсіх славянскіх мовах са значэннямі ’вільгаць, вада, вадкасць, масла, жыр’ і інш. (Рудніцкі, 1, 467). Параўн. валака́ (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ра́жанка ’брага’ (Сцяшк. Сл.), ра́жанка, ряжанка ’паранае малако, запраўленае смятанай’ (Сл. Брэс.), ражэнка ’тс’ (ТС), ражы́нка ’пена ад масла’ (Бяльк.), ра́жанка, ра́жынка ’скіслае гатаванае малако, змешанае са смятанай’ (Вешт.), польск. дыял. (з бел.) rażanka ’адтопленая смятана’ (Карл.), рус. ря́женка ’квашанае топленае малако’, дыял. ра́женка ’заквашанае гатаванае малако’. Этымалогія цьмяная. Можна выказаць некалькі версій. Хутчэй за ўсё, да ра́дзіць 1 ’настройваць, наладжваць’ (гл.). На карысць гэтай версіі сведчыць гомельская назва ражанкі — ро́блянка, а таксама сінонім ря́жаная сараква́ша (Растарг.) пры рядный ’харошы, прыгожы’ (там жа). Кал і дапусціць запазычанне, то не выключана, што рускае слова магло быць утворана ад ра́жий ’гожы, харошы’, адносна якога гл. Фасмер, 3, 432; гэта значыць, што ра́жанка літаральна ’апрацаванае (палепшанае) малако’. Менш верагоднае ўзвядзенне да прасл. *ręd‑ ’трасці, калыхацца’ (> польск. дыял. rzężowisko ’балота, дрыгва’).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
бо́йка 1, ‑і, ДМ ‑йцы; Р мн. боек; ж.
Прылада для збівання масла з вяршкоў малака, са смятаны. Накрыўка ў бойцы выскачыла, і ўся смятана вылілася. Якімовіч.
бо́йка 2, ‑і, ДМ ‑йцы; Р мн. боек; ж.
Сварка, сутычка з узаемнымі пабоямі; бой. Хацелася сваімі вачамі пабачыць тыя месцы, дзе не так даўно ішла такая бойка, якой яшчэ не ведаў свет. Кулакоўскі. // перан. Змаганне, барацьба з чым‑н., за што‑н. Трактары — гэта коні сталёвай хады — выйшлі ў бойку змагацца з нягодай. Хведаровіч.
бо́йка 3, прысл.
Жвава, энергічна. Гандаль ідзе бойка. □ Недзе побач бойка ціўкала сініца. Лынькоў. А з дзядзькам пойдзеш — так цікава! Яны [хлопцы] йдуць бойка і рухава, Бо зімні холад падганяе. Колас. — Добры дзень, — павіталіся мы з дзяўчынкай. — Добры дзень, калі не жартуеце, — бойка адказала [Аніся]. Сабаленка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
*Маладзе́ць, молодзе́ць ’рабіцца туманным, зацягвацца (пра неба)’, молодзіцца ’зацягвацца лёгкімі хмарамі, мутнець’ (ТС). Укр. помолоди́тися ’пакрыцца тонкімі, белымі хмаркамі’, моло́дить ся ’збірацца на дождж’, мо́лоди, мо́лоді ’невялікія хмаркі на небе’, рус. моложи́ть, замолодить, замолодеть, молоде́ть ’пакрывацца хмарамі, рабіцца хмурным (аб небе)’, замолодь ’дажджавыя хмары’; польск. pomłodziny ’хмары’, młodzi śę ’хмурнее (неба)’ — усе да прасл. mold‑. Назіраецца атаясамліванне паняццяў, звязаных з хмурным, дажджлівым надвор’ем, хмарамі і з працэсамі скісання малака, браджэннем піва, квасу, цеста (рус. замолаживать ’пачынаць брадзіць (аб квасе)’, ’адчуваць ап’яненне’, наўг. молодо́вина ’сыракваша’, укр. молоди́на ’салодкая смятана’, польск. młodzie ’дрожджы’, н.-луж. rozmłoźeńe ’заквашванне’, ’квашанае цеста’, rozmłoda ’закваска’ (Гарачава, Этимология–84, 43–44), славац. mladinka ’бражка, маладое піва’; славен. mladíti ’пакінуць вылёжвацца, даспяваць’, серб.-харв. мла́дити те̑сто ’яшчэ раз перамешваць цеста’, якія Бязлай (2, 187) аб’ядноўвае ў прасл. moldъ ’дробны, мяккі’, роднаснымі да якога з’яўляюцца лац. mollis, ст.-інд. mṛdúṣ ’мяккі, дробны’, ст.-грэч. ἀμαλδύνω ’размякчаю’, ст.-ірл. meldach, арм. mełk ’мяккі’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)