Мача́ла1 ’тонкія, доўгія палоскі з лубянога слою ліпавай кары, з якіх вырабляюць рагожу, вяроўкі і інш.’ (ТСБМ; в.-дзв., шчуч., Сл. ПЗБ), мача́лка ’вехаць для змывання гразі, мыцця посуду’ (там жа), мачу́ла, мачу́лка ’тс’, вымачанае лыка’ (чэрв., Сл. ПЗБ; Нас., Грыг., Маш.), мачу́льнік ’чалавек, які вырабляе мачалкі’ (Нас.). Да мачыць (гл. мачы́ць): ’мачала вырабляецца шляхам вымочвання кары ў вадзе’ (Фасмер, 2, 666). Мена ‑ал‑ у ‑ул‑ пад уплывам лексемы мачу́ла1 (гл.). Укр. мачу́ла мачалка, вяхотка’, відаць, з бел.

*Мача́ла2, мочало ’растопленае сала або смятана, у якую мачаюць бліны, пірагі’ (Вешт.). Да мача́ць (гл.). Аб суфіксе ‑lo ў функцыі Nomen acti гл. Слаўскі, SP, 1, 104.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)