Косць ’частка шкілета’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., З нар. сл., Нар. словатв., Яруш., КЭС, лаг.). Укр. кість, рус. кость, ст.-рус. кость ’тс’, ст.-слав. кость, балг. кост, серб.-харв. ко̑ст, славен. kȏst ’тс’, польск. kość, чэш. kost, славац. kosť, в.-луж. kosć, н.-луж. kosć, палаб. tʼüst ’тс’. Прасл. kostь генетычна не суадносіцца з лац. costaрабро’ (насуперак Бернекеру, 1, 1, 582). Серб.-харв. ко̑ст у значэнні ’рабро’ мае другаснае паходжанне. Апрача гэтага, прасл. rebroрабро’ нельга разглядаць як пазнейшую праславянскую інавацыю, паколькі яно мае надзейны адпаведнік у прагерм. rebia (ст.-ісл. rif, ст.-англ. ribb, с.-в.-ням. rippa). Таму больш перспектыўным з’яўляецца суаднясенне з хет. hastai, ст.-інд. ásthi, ст.-іран. asti, ст.-грэч. ὀστέον, лац. ōs, ōssis ’косць’ (Мейе, RÉS, 3, 197; Мейе, RÉS, 5, 8–9. Параўн. Шрэдар, Sprache, 9, 1, 11; Хэмп, KZ, 98, 1). Гэта група лексем характарызуецца ĭ‑асновай, што з’яўляецца дадатковым аргументам да семантычнага. Адзіную цяжкасць складае «рухомае к», якое атрымлівае тлумачэнне як узнікшае ад прасл. x. Такім чынам, kostь < *xostь пад уздзеяннем дысіміляцыйных тэндэнцый. Параўн. прасл. kamy ’камень’ і ст.-інд. áśmaḥ ’тс’ (Мартынаў, Слав. акком., 160–162).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Боці (мн.) ’рабро ў лодкі’ (КЭС, бых.). Можна параўнаць з укр. бо́тя частка борта лодкі’ (да геаграфіі параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 128). Але этымалогія слова застаецца цёмнай. Рудніцкі (184) лічыць яго няясным і мяркуе пра дэфармацыю слова борт. Няпэўна. Можа, ёсць сувязь з рус. бо́тник, ботня́, бот ’выдаўбаная з дрэва лодка’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брыд1 ’чад’ (Сцяшк. МГ), ’дым у лазні, чад’ (Бяльк.). Рус. дыял. (зах.) брид ’дым’, брида ’едкі дым’. Гл. бры́дкі. Аснова гэта абазначала розныя непрыемныя з’явы (у тым ліку халодны, рэзкі вецер, паветра і г. д.). У дадзеным выпадку адбылася лексікалізацыя ў адным пэўным значэнні.

Брыд2 рабро дошкі’. Гл. брыж1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кант ’востры бераг, край, рабро чаго-небудзь’, ’аблямоўка’, ’кайма’ (ТСБМ, Клім., Сцяшк.; гродз., З нар. сл.), драг. кант, кантэ ’стрэлкі ў адпрасаваных штанах’ (Лучыц-Федарэц., вусн. паведамл.). З польск. kant ’край, востры бераг’, якое з ням. Kante < ст.-франц. cant ’вугал’, < лац. canthus ’куток у воку’, ’вобад кола’ (Слаўскі, 2, 43–46; Фасмер, 2, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паў- ’палова, палавіна’, ’папалам’, ’не зусім, амаль’ (ТСБМ, Шпіл., Нас.). Да прасл. polъ (укр. пів‑, рус. пол‑, пол, польск., н.-луж. pół, в.-луж. poł, палаб. pöl‑a, чэш. půl, славен. pȏl, серб.-харв. по̑, макед. пол, балг. пол, полът, ст.-слав. полъ. Прасл. роlъ, роднаснае да алб. palë ’бок, партыя, раздзел’, іран. pahl ’бок’, рашорвск. pa​halaw ’бок, край, рабро’, а таксама марыйск. pdlak, удмурцк. эрзянск. pelʼ ’палавіна’, макшанск. pįale, эст. pool, фін. puoli ’тс’, ’бок’. Настратычнае. Махэк (499) лічыць слова «праеўрапейскім». Гл. таксама Фасмер (3, 306).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Катле́та ’катлета’ (ТСБМ, БРС). Рус. котле́та, укр. котле́та. Можна меркаваць, што непасрэднай крыніцай запазычання для бел. было рус. котле́та. У такой форме яно адзначаецца ўжо ў 1803 г. Запазычанне з франц. côtelette (ад côteрабро’). У канцы XVIII ст. рус. слова з’яўляецца ў крыніцах у форме, блізкай да франц. напісання (котелеты ’адбіўныя з мяса з рэбернай часткі’). Гл. Шанскі, 2, К, 359. Франц. пашырылася ў еўрапейскіх мовах (у прыватнасці, у ням.; параўн. ням. Kotelett, запазычанае да 1715 г.). Гл. яшчэ Фасмер, 2, 352 (вельмі коратка). Лінгвістычная гісторыя слова і далейшыя этымалагічныя сувязі гл. у Клюге, 414.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рсці, перець ’грудзі ў каня’ (в.-дзв., Шатал.; ТС; ганц., беласт., Сл. ПЗБ; слон., арш., КЭС; Бяльк.; Янк. 2; Некр.; мазыр., З нар. сл.). Генетычна узыходзіць да персі. Мяркуецца (Махэк₂, 486), што слова магло абазначаць ’рэбры’, параўн. ст.-інд. parśu‑, ст.-інд. pr̥šṭí‑ (ж. р.) ’рабро’, але ў прасл. мове *pьrstь стала абазначаць ’грудзі ў каня’. Рэшткі ‑t‑ можна бачыць у чэш. prsotiny, prsosiny ’нагруднік’ (< *prstiny) і ў ням. Brust ’грудзі’. Раней Махэк (Recherches, 60) звязваў і.-е. *perкʼ‑ з *perst‑ > слав. pьrstъ ’палец’, прыводзячы ў пацвярджэнне той факт, што ў некаторых народаў (напр., у казахаў) нованароджанаму спачатку давалі смактаць палец, а не грудзі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брыж1рабро дошкі’ (Інстр. II, таксама брыд), ’востры край, вугал граняў’ (Нас., Бяльк., Гарэц.). Лаўчутэ (Лекс. балтызмы, 18–19) лічыць, што гэта словы (толькі беларускае) на слав. глебе не этымалагізуецца і таму з’яўляецца запазычаннем з балт. моў (літ. brỹžis ’рыса, лінія’; да літ. слова гл. Фрэнкель, 1, 56). Этымалогія, бясспрэчна, няправільная. У гэтым жа значэнні ўжываецца і брыд. Як вядома, слав. *bridъ (утворанае суфіксам ‑d‑ ад *bri‑ti) азначала і востры’. Параўн. рус. дыял. бри́дкий, бри́ткий ’востры’ (пра інструменты), ст.-чэш. břidký ’востры’ (břidký meč), чэш. břitký ’тс’, серб.-харв. бри̏дак ’востры’ (бритка cабља) і г. д. (прыклады гл. Бернекер, 86; Гебаўэр, Sl. stč., 103; Махэк₂, 73; Слаўскі, 1, 47). Брыж з’яўляецца j‑вым варыянтам да брыд ’тс’ (адносна форм на ‑j‑ параўн. славен. brȋja (*bridja) горкасць’). Параўн. яшчэ брыды́ ’канцы клёпак’ (гл.), брэд ’вастрыё нажа’ (гл.). Сюды ж, напэўна, і брыж ’венца посуду’ (Лысенка, СПГ). Гл. Краўчук, Бел.-рус. ізал., 60.

Брыж2 (род. брыжа́) спінка ў ложку’ (КЭС). Відавочна, таго ж паходжання, што і брыж1 (гл.): ’востры край’ → ’рабро’ → ’спінка’.

Брыж3 ’выступ у коміне, на які што-небудзь кладуць’ (Інстр. I). Не вельмі лёгка рашыць, куды адносіцца гэта слова: да брыд ’востры край дошкі’ (гл. брыж1, 2) ці да брыж ’складка’ (гл. брыжы1). Хутчэй за ўсё брыж3 адносіцца да брыжы ’складкі, бардзюр’ (< польск.), таму што і ў польск. мове bryże азначаюць розныя выступаючыя прадметы (гл. Варш. сл., 1, 216).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́катачак у выразе: у лу́катачку ’скруціўшыся (пра змяю)’ (віл., Сл. ПЗБ), лу́катка ’лукавіна’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ’зігзаг’ (Шат.; КЭС, лаг.), ’няроўнасць’ і лу́каткай ’няроўна, зігзагамі’ (гродз., Сцяшк. Сл.), ісці (адрэзаць) у лу́каткі ’крыва, віляючы з боку ў бок’ (лях., Янк. Мат.). Рус. наўг., цвяр., калін. лу́ко́ть ’задняя частка сахі ў выглядзе прагнутага раздвоенага бруса’, ст.-рус. лукоть ’гак’, ’пятля’, ц.-слав. лѫкоть ’тс’, ’вобад кола’, польск. łąkoć ’выгнутасць, крывізна’, паўд. ’звяно вобада’, н.-луж. łukuś ’бабінец’ < ’паўкруглая выгнутасць дзвярэй’, ’лёд, з-пад якога выцекла вада’, чэш. loukoť ’звяно’, мар. lúkoť ’тс’, ’выгнутае дрэва’, славац. lúkoť ’звяно’. Дададзім яшчэ польск. łąkotka, серб.-харв. лукоћа ’папярочнае рабро ў лодцы’. Прасл. lǫkotьka, якое з lǫkotь ’выгнутасць, крывізна, лук, выгнуты прадмет’, утворанай з lǫkъ > лук1 (гл.) і суфікса ‑otь (Слаўскі, 5, 86 і 87; Фасмер, 2, 533; Шустар-Шэўц, 11, 788–789).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руб ’вузкі край або вузкі бок якога-небудзь прадмета’ (ТСБМ), ’кант, брыж, край’, ’зарубка, выступ’, ’шво, рубец’ (ТС), рубова́ты ’зубчаты, з выступамі’ (ТС), ст.-бел. рубъ ’абрывак тканіны’, ’хустка’, ’вопратка’, ’рыззё’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. руб ’рубец’, рус. дыял. руб ’грубае адзенне, лахманы’, польск. rąb ’рубец’, ręby ’кант, край, левы бок тканіны’, в.-луж. rub ’удар; кавалак палатна; палатняная хустка’, в.-луж., н.-луж. rub ’грубая тканіна, саван, адзенне’, чэш. rub ’адваротны, левы бок’, славен. rȏb ’тс’, серб.-харв. ру̑б ’край; кант; рубец (на сукенцы)’, балг. ръб ’рубец (на вопратцы)’. Стараж.-рус. рубъ ’кавалак, абрывак тканіны’. Прасл. *rǫbъ, як і *rǫbiti ’сячы’, з і.-е. *remb‑/*romb‑/*romb‑ ’сячы; рабіць зарубку, насечку, рубец, шрам’. Роднаснае да літ. rum̃bas ’рубец, шрам’, лат. rùobs ’зарубка, насечка’ (Фасмер, 3, 510; Глухак, 532; Брукнер, 455; Чарных, 2, 125). Далей збліжаюць са ст.-в.-ням. rant(t) ’край шчыта’, ст.-ісл. rond ’край, рабро, край шчыта’, с.-в.-ням. ranft ’рамка, край’ (Траўтман, 236; Мюленбах-Эндзелін, 3, 557; Торп, 339; Фасмер, 3, 510).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)