рабро́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рабро́ рэ́бры
рабры́
Р. рабра́ рэ́браў
Д. рабру́ рэ́брам
В. рабро́ рэ́бры
рабры́
Т. рабро́м рэ́брамі
М. рабры́ рэ́брах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рабро́, -а́, мн. рэ́бры і (з ліч. 2, 3, 4) рабры́, рэ́браў н.

1. Дугападобная вузкая косць, якая ідзе ад хрыбетніка да грудной косці.

Зламаць р.

2. Звычайна выгнутая частка каркаса якога-н. збудавання, прадмета і пад. (разм.).

Валяюцца рэбры старой лодкі.

3. Адрэзак прамой, які ляжыць на перасячэнні дзвюх граней геаметрычнага цела.

Р. куба.

4. Вузкі край ці бок прадмета (па яго даўжыні), кант¹ (у 1 знач.).

Р. цагліны.

Р. далоні.

Адны рэбры — хто-н. надта худы, благі.

Палічыць рэбры каму — пабіць, збіць каго-н.

|| прым. рэ́берны, -ая, -ае (да 1 знач.)

Рэберныя мышцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабро́ ср.

1. мн. рэ́бры анат. ребро́;

2. мат. ребро́;

палічы́ць (пералічы́ць) рэ́бры — (каму) пересчита́ть рёбра (кому);

адны́ рэ́бры — ко́жа да ко́сти;

за маё дабро́ ды мне ў р.погов. за моё добро́ да мне в ребро́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рабро́, ‑а; мн. рэбры, ‑аў; н.

1. Дугападобная вузкая косць, якая ідзе ад хрыбетніка да грудной косці. Конь раней угнуў галаву, рэбры пад яго скурай захадзілі ходырам. Чорны.

2. Частка каркаса якога‑н. збудавання, прадмета, часцей выгнутая. Мужчыны звязвалі з жэрдак рэбры лодкі. Маўр. На рацэ ляжалі ў вадзе разадраныя выбухам фермы чыгуначнага моста і побач з імі прыгожа свяціліся рэбры новых пралётаў. Савіцкі.

3. Лінія перасячэння дзвюх плоскасцей. Рабро куба. Рабро піраміды. // Вузкі востры край чаго‑н. То прыгладзіць [муляр] гліну, то рабром [кельмы] зрэжа гурбяк на атынкаванай сцяне, то вострым кончыкам падчэпіць і адкіне кавалак старога тынку. Нядзведскі. // Вузкая старана якога‑н. прадмета (па яго даўжыні). Рабро цагліны. Рабро далоні. Ставіць дошку на рабро.

•••

Адны рэбры — вельмі худы, благі.

Палічыць рэбры гл. палічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рабро́, рыбро́, ра́бро ’частка скелету’, ’выгнутая частка каркасу’, ’край ці бок прадмета’ (ТСБМ, Сержп. Казкі; кам., докш., крыч., хойн., леп., арш., Сл. ПЗБ), ’спінка ў ложку’ (паст., ЛА, 4), рус. ребро́, укр. ребро́, польск. żebro, чэш. žebro, řebro, славац. rebro, в.-луж. rjebło, н.-луж. robro, robło, палаб. rebrǘ, славен. rẹ́bro, балг. ребро́, макед. ребро, ст.-слав. ребро. Роднаснае да ст.-в.-ням. ribbiрабро’, hirni‑reba ’чэрап’, ст.-сакс. ribbi(i), грэч. ἐρέφω ’пакрываць дахам’, ὀροφή ’дах’. Зыходным значэннем і.-е. *rebh‑ было ’пакрываць купалам, дахам’, ’пакрываць’ (пра скляпенне, дах, грудную клетку) (Покарны, 1, 853; Чарных, 2, 102; Фасмер, 3, 453–454). Сюды ж вытворныя рабры́на ’адно рабро’ (ТСБМ; чэрв., зэльв., паст., Сл. ПЗБ; Шушк.), рабры́нка ’рабрына’, ’мяса грудной часткі тушы’, рабрына́рабро’ (Сцяшк.), рабры́ны, рабе́рцы, рабёркі ’рэбры ў кошыку’ (КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рабро́ н, рабры́на ж разм

1. анат Rppe f -, -n;

2. матэм, тс перан (край) Rand m -(e)s, Ränder; Knte f -, -n, Grat m -(e)s, -e;

паста́віць што-н на рабро́ etw. hchkant stllen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рабро, рабрына; драбы (мн.); парэбрына (разм.); скаба (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

рэ́берны гл. рабро.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

rib [rɪb] n.

1. рабро́, рабры́на;

He broke a rib in the accident. Ён зламаў рабро ў аварыі.

2. во́стры край, рабро́ (чаго-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рабры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж. (разм.).

Адно рабро (у 1 і 2 знач.).

|| памянш.-ласк. рабры́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)