ШПАНГО́ЎТ (галанд. spanthout ад spant бэлька, рабро + hout дрэва),

1) папярочная бэлька (рабро цвёрдасці) набору корпуса судна (бартавой абшыўкі паміж днішчам і палубай) або фюзеляжа лятальнага апарата, да якой мацуюць стрынгеры і абшыўку. Надае канструкцыі патрэбную форму, трываласць і ўстойлівасць.

2) Відарыс папярочнага сячэння вонкавай паверхні корпуса судна на чарцяжы.

т. 17, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)