вы́спа, ‑ы, ж.

Невялікі востраў, часцей пясчаны. Пасярод ракі цягнецца прадаўгаватая пясчаная выспа. В. Вольскі. [Бранавіцкі:] — Сярод гэтых лясоў сустракаюцца выспы, абкружаныя балотамі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўвы́спа, ‑ы, ж.

Невялікі паўвостраў, часцей пясчаны. Дзедава вёска, Падвалока, стаіць на паўднёвым схіле нешырокай паўвыспы, якая, урэзваючыся ў возера доўгай касою, падзяляе яго на дзве затокі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эрг ​1, ‑а, м.

Спец. Адзінка работы (энергіі), роўная рабоце, выкананай сілай у адну дыну на шляху ў адзін сантыметр.

[Ад грэч. érgon — праца, работа.]

эрг ​2, ‑а, м.

Пясчаны масіў у пустынях Паўночнай Афрыкі.

[Араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сы́пяль ’пясчаны астравок’ (Сл. ПЗБ). Да цыпель (гл.) пад уплывам сыпаць: сыпяль — пясок намыты (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Круга́н ’чыстае сухое месца сярод лесу, звычайна пясчанае, пясчаны ўзгорак’ (Яшк.), ’куча, гурба’ (Сцяшк. Сл.). Гл. курган.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухапа́ны ’кмен пясчаны’ (Шмярко). Гл. сухазелле ’тс’; другая частка складанай назвы да пан (панны?, параўн. панна 2, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папераво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-што.

Перавезці з аднаго месца на другое ўсё, многае або ўсіх, многіх. [Бацька:] — Ты ведаеш той пясчаны астравок на Нёмане? Яго залівае вясной... Дык Стахей паперавозіў нас туды цішком. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́серэ́д ’пясчаны востраў ці каса на рацэ’ (ТС), прасяро́д ’востраў на рацэ’ (Талстой, Геогр.). Укр. просере́д ’пясчаная каса каля берага ці пасярод Дняпра’. Да сярод, сярэдзіна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пурхо́тына ’пясчаны, неапрацоўваны ўчастак’ (бяроз., Выг.), параўн. рус. дыял. пурховтце ’месца з пясчанай і рыхлай глебай, дзе любяць “пурхаться” (= пялёскацца) глушцы і рабкі’. Звязана з пу́рха, пу́рхаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́печ 1, прі́печь, пры́печак, пры́пэчэк, пры́пэчка, прэ́пічок, прі́пачак, пры́печча, пры́пяшнік ’прыпек’, ’выемка для вуголля, попелу ў печы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., Янк. 1, Янк. 2, Ян., Стан., Растарг., Шат., ЛА, 4). Рус. при́печь, припе́чек, припе́чье ў аналагічных значэннях, укр. припі́чок ’прыпек; ляжанка на печы’, польск. przypiecek ’ляжанка на печы’. Прэфіксальная (пры́печ) і конфіксныя (пры́печак і пад.) дэрываты ад печ (гл.).

Пры́печ 2 ’пясчаныя берагі; пляж’ (Жучк., Стан.), ’пясчаны спадзісты бераг’, ’пясчаны нанос каля берага ракі’ (Яшк.); відаць, сюды ж прыпічак ’тоня (участак вадаёма)’ (віл., Сл. ПЗБ), пры́печок ’абрыў’ (ТС), ’выступ (не абавязкова каля печы)’ (Ян.). Рус. пск. при́печь ’пясчаны бераг ракі (без расліннасці)’, ’пясчаны нанос’, волжск. ’уступ, прыпечак на дне ракі ўздоўж берага’. Этымалагічна тое ж, што і прыпеч 1, першапачаткова ’абрыў, спадзісты бераг у выглядзе прыпечка’. Інакш Куркіна (Этимология–1985, 15), якая лічыць, што ў падобных утварэннях, параўн. яшчэ рус. опе́чь ’пясчаная мель у рацэ’, опе́чек ’вал пяску, каменняў, намыты вадой’, захоўваецца першапачатковае значэнне *pektь ’скала, камень’ (гл. печ, пячына), бо прымітыўная печ мела форму ачага, складзенага з каменняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)