Сяро́д прыназ. ’усярэдзіне, пасярод, паміж’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Сл. ПЗБ), се́рад, сярёд ’тс’ (Нас.), сярёд ’тс’ (Бяльк.), ся́рад ’тс’ (Сл. ПЗБ), серэ́д ’тс’ (ТС, ПСл), серёд, се́рэд, серэ́д, серэдь ’тс’ (Растарг.), ст.-бел. середь: по середѣ града (Альтбаўэр). Укр. се́ред, рус. среди́, се́редь, ц.-слав. срѣди, срѣдь, польск. pośród, в.-луж. srjedź, н.-луж. srjeź, чэш. střed, uprostřed, славац. stred, серб.-харв. sred, славен. srẹ́di, балг. сред, макед. среди ’пасярод’; у славянскіх мовах адаптацыя да М. або В. скл. рэфлексаў слав. *serda (гл. серада), абстрагавана з прыназоўнікавых словазлучэнняў тыпу *na sěrdь, *na srědi; гл. Бязлай, 3, 307. Фанетыка ўказвае на магчымасць рэканструкцыі прасл. *sěrdь (Шустар-Шэўц, 1350; ESSJ SG, 1, 231; Борысь, 620), што дакладна адпавядае літ. šérdis ’асяродак дрэва’, лат. ser̂de ’тс’ (параўн. Буга, Rinkt., 1, 318; Фрэнкель, 987) і ўзыходзіць да і.-е. *ḗrd‑, *r̥dés ’сярэдзіна, нутро, сэрца’. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 607; ЕСУМ, 5, 218; а таксама серада, сэрца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)