Прыгадзі́ць, прыгодзі́ць ’даць, паспрыяць’ (ТС), прігадзі́цца ’спатрэбіцца; прыдацца’ (Бяльк.), прыгадзі́ць (безасаб. прыгадзі́ла) ’нечакана прыйсці’: коли цебе тут пригодзило? (Нас.). Працягвае ст.-бел. пригодити ’дапамагчы’, пригодитися ’спатрэбіцца; адбыцца, здарыцца’ (Ст.-бел. лексікон), пригожатися ’здарацца; трапляцца, прыходзіцца’ (Статут 1529), якое, у сваю чаргу, з прасл. *prigoditi () < *goditi () (Бабік, Зб. памяці Слаўскага, 65; ЭССЯ, 6, 188–190); параўн. ст.-рус. пригодити ’дапамагчы’, пригодитися ’спатрэбіцца, быць прыдатным; аказацца, быць; адбыцца, здарыцца’, серб.-харв. пригодити (се), пригађати (се) ’здагадвацца’, балг. дыял. прыга́дам ’дагаджаць, рабіць прыемнасць’, прига́ждам ’тс’, чэш. přihoditi ’дадаць, прыбавіць’, славац. prihodiť ’тс’, рус. дыял. пригоди́ть ’даць магчымасць зрабіць, садзейнічаць, спрыяць’, пск., смал. пригоди́ться, пригожа́ться ’спатрэбіцца’, ’удацца, выпасці; выдацца’, укр. пригоди́ти ’дагадзіць’, пригоди́тися ’здарыцца, адбыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́даць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Апускацца, валіцца на зямлю, уніз.

П. дагары.

П. на калені.

П. з ног (таксама перан.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра атмасферныя ападкі: ісці, выпадаць.

Падае снег.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апускацца, звісаючы.

Складкі спадніцы прыгожа падаюць.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра націск у слове: прыходзіцца на які-н. склад.

Націск падае на другі склад.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), на каго-што. Распаўсюджвацца ў якім-н. напрамку, пакрываць сабой (пра светлавыя з’явы).

Святло праз акно падала на падлогу.

Ад дрэва падае цень.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., на каго (што). Распаўсюджвацца, пашырацца на каго-, што-н. (пра што-н. заганнае).

На гэтага чалавека падае падазрэнне.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., на каго-што. Прыходзіцца на чыю-н. долю, выпадаць.

Усе клопаты падаюць на маці.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зніжацца, змяншацца (у памеры, аб’ёме, велічыні і пад.).

Акцыі падаюць.

Настрой падае.

9. перан. Бегаць, насіцца (разм.).

Сабака цэлы дзень падаў па лесе.

10. перан., за чым. Вельмі хацець чаго-н., ганяцца за чым-н. (разм.).

П. за ўборамі.

11. перан., за кім. Вельмі кахаць каго-н., заляцацца да каго-н. (разм.).

Хлопцы падалі за такой прыгажуняй.

Падаць духам — траціць упэўненасць, бадзёрасць; адчайвацца.

|| зак. па́сці, паду́, падзе́ш, падзе́; падзём, падзяце́, паду́ць; паў, па́ла; падзі́ (да 1, 5—7 знач.) і упа́сці, упаду́, упадзе́ш, упадзе́; упадзём, упадзяце́, упаду́ць; упа́ў, упа́ла; упадзі́,(да 1, 3, 5 і 8 знач.).

|| наз. па́данне, -я, н. (да 1 знач.) і падзе́нне, -я, н. (да 1, 2, 5 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бадзя́га 1, ‑і, ДМ ‑дзязе, ж.

Прэснаводная губка, якая ў высушаным стане выкарыстоўваецца ў медыцыне для лячэння рэўматызму. Сёлета нага паправілася — дала жонка рады, націраючы бадзягай. Чыгрынаў.

бадзя́га 2, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзязе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Бяздомны, незаняты працай чалавек. Жаласць да самога сябе агарнула Пракопа. Хто ён цяпер? Бадзяга, жабрак, бяздомнік! Колас. Моўчкі глядзіць беспрацоўны бадзяга На белакрылыя чайкі над морам. Танк. / Пра жывёл. Вунь — галаву падняў, глядзіць: вазьмі! Бадзяга-конь! Няма куды падзецца. Бялевіч. Зімою воўк есць усё, што трапіць яму на зуб. Выбіраць галоднаму бадзягу не прыходзіцца. В. Вольскі. // Пра чалавека, які ўвесь час вандруе, мяняе месцажыхарства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Казя́рнік ’расліна стрэлкі, Capselia bursa-pastoris’ (Мат. Гом.). Укр. усх.-палес. козерник ’вадзяная расліна, балотніца, Aeleocharis’. Можна дапусціць сувязь з заонімам каза, фармальна пярэчыць гэтаму нельга. Словаўтварэнне не вельмі зразумелае, магчыма, з суфіксам ‑нік (такога тыпу назвы раслін: малочнік, мыльнік, капялюшнік, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 163) ад асновы ўскладненай ‑αρ‑суфіксацыяй; магчыма, адразу з ускладненне суфіксам (кампазіцыя з дэрыватаў тыпу амшарнік). Матывацыя (сувязь з назвай жывёлы) як бел., так і ўкр. тэрмінаў няясная. Не выключана, што і ў тым, і ў Другім выпадку незалежныя дэрываты ад назваў раслін з асновай коз‑, на гэта, па сутнасці, указвае словаўтварэнне. Шукаць матывацыю ў адносінах да разглядавмых раслін цяжка; ва ўсякім разе знешніх яркіх зааморфных адзнак няма. Аб субстытуцыі тэрмінаў меркаваць быццам бы таксама не прыходзіцца: бел. матэрыял не дае падстаў для гэтага. Мы дапускаем і матывацыю іншага роду (’расліна, якую ахвотна паядаюць козы’), аднак нспасрэднви інфармацыі ікра гэта няма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раз¹, -у, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Абазначэнне аднакратнага дзеяння.

Прыязджаць р. на тыдзень.

Сем разоў адмерай, адзін р. адрэж (прыказка).

2. З’ява, выпадак у шэрагу аднародных дзеянняў, праяўленняў чаго-н.

У мінулы р.

Кожны р.

3. у знач. кольк. ліч.; нескл. Адзін (пры падліку).

Р., два, тры.

Аднаго разу — аднойчы.

Ва ўсякім разе — пры любых абставінах.

Другім разам (разм.) — калі-небудзь, не цяпер.

Другі раз (іншы раз) — часам, у некаторых выпадках.

За раз — у адзін прыём.

Не раз (і не два) — многа разоў.

Ні ў якім разе — ні пры якіх умовах, ніколі.

Па той раз — з таго часу.

Раз-два і гатова (разм., жарт.) — вельмі хутка.

Раз за разам — зноў і зноў, бесперапынна.

Раз (і) назаўсёды — канчаткова, беспаваротна.

Раз на раз не прыходзіцца — не заўсёды бывае аднолькава.

У самы раз (самы раз) (разм.) — якраз, у пару.

У такім разе — у такім выпадку.

|| памянш. разо́к, -зка́, м. (да 1 і 2 знач.) і ра́зік, -а, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваш, ‑ага, м.; ваша, ‑ай, ж.; ваша, ‑ага, н.; мн. вашы, ‑ых.

1. займ. прыналежны да вы. Ваш горад. Ваша акно. Вашы кнігі. □ Я люблю ваш смех дзявочы. Ды гарэзлівыя вочы, Вашы кпінкі, вашы жарты, Ды... куды цяпер я варты? Крапіва. Чужых цялят бярэш на пашу? Наскрозь я бачу службу вашу! Колас. // Зроблены, напісаны і г. д. вамі. Вашы словы. Ваша пісьмо. □ Тысячагоднія вашы [астраномаў] намеры Спраўдзяцца некалі не на паперы. Куляшоў. // Які прыходзіцца да спадобы, прыемны, знаёмы вам.

2. у знач. наз. в́аша, ‑ага, н. Разм. Тое, што належыць або ўласціва вам. Вашага мне не трэба.

3. у знач. наз. в́ашы, ‑ых, мн. Разм. Родныя, блізкія. Вашы дома? Прывітанне вашым. □ [Бацька:] — Ну, і як жа ён, што ён казаў? Вашы, браток, усе здаровы? Брыль.

•••

Ваш брат гл. брат.

Ваша справа гл. справа.

Ваша ўзяло (бярэ) гл. узяць.

Воля ваша гл. воля.

І нашым і вашым гл. наш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приходи́ться несов.

1. (оказываться подходящим) падыхо́дзіць;

2. (падать на какой-л. день, на долю и т. п.) прыпада́ць, выпада́ць;

суббо́та приходи́лась на пя́тое апре́ля субо́та прыпада́ла на пя́тае красавіка́;

3. (быть необходимым, неизбежным) безл. прыхо́дзіцца; даво́дзіцца;

ему́ приходи́лось мно́го рабо́тать яму́ прыхо́дзілася (даво́дзілася) шмат працава́ць; см. прийти́сь;

4. (доводиться кем-л.) даво́дзіцца;

он при́ходится ему́ дя́дей ён даво́дзіцца яму́ дзя́дзькам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Смо́ква ‘плод смакоўніцы; інжыр, вінная ягада’, ‘смакоўніца’ (ТСБМ, Ласт.), смо́квы ‘ірга, ягады іргі’ (капыл., люб., Трухан, вусн. паведамі), ст.-бел. смоква ‘інжыр, вінная ягада’: смоква созрѣла (Альтбаўэр). Укр., рус. смо́ква, серб.-харв. смо̏ква, славен. smókva, балг. смо́ква, макед. смоква, ст.-слав. смокы, смокъва. У заходнеславянскіх мовах слова лічыцца запазычаннем з іншых славянскіх моў, параўн. Варш. сл., 6, 243; Махэк₂, 561; Шустар-Шэўц, 1321. Слова спрэчнага паходжання. Паводле традыцыйнага погляду, які ўзыходзіць да Капітара (гл. Машынскі, Этимология–1997–1999, 120; гл. таксама Фасмер, 3, 689), прасл. *smoky запазычана з гоц. smakka ‘смоква, фіга’ або *smakko ‘смачны плод’, менавіта з балкана-германскага; яно роднаснае нова-в.-ням. schmeckenпрыходзіцца да смаку’, літ. smaguriai мн. л ‘прысмакі’ або, як мяркуе Скок (3, 293–294), запазычана з даіндаеўрапейскай міжземнаморскай мовы. Па іншай версіі, гэта спрадвечнаславянскае слова, якое параўноўваюць з славац. smokva ‘чырвоная ягада’, smokvica ‘суніцы’, чэш. smok ‘сок раслін’, славен. smȏk ‘прыправа да хлеба’, ‘ялавічына’, серб. смо́к ‘прыправа; масла, сыр; ператопленыя сала і тлушч, якімі запраўляюць ежу’, балг. смок ‘пасоленае мяса’. Ілліч–Світыч (ЭИРЯ, 1962, 2, 73 і наст.) узнаўляе прасл. *smokъ ‘сакавітае вільготнае рэчыва, галоўным чынам расліннага паходжання’ (гл. смактаць), пры гэтым гоцкае слова лічыцца запазычаннем з славянскіх моў або незалежным запазычаннем з трэцяй крыніцы, гл. Бязлай, 3, 272–273; Скок, 3, 294. Аналагічна Сной₁, 585; Рэйзак, 585; Шустар-Шэўц, 1321–1322. Агляд версій гл. Глухак, 566.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

масть в разн. знач. масць, род. ма́сці ж.;

ходи́ть в масть карт. хадзі́ць у масць;

ло́шади одно́й ма́сти ко́ні адно́й ма́сці;

в масть, к ма́сти, под масть пад масць;

к ма́сти быть (приходи́ться) да ма́сці быць (прыхо́дзіцца);

одно́й (тако́й же и т. п.) ма́сти адно́й (тако́й са́май і да таго́ падо́бнае) ма́сці;

всех (любы́х, разных и т. п.) масте́й усі́х (любы́х, ро́зных і да таго́ падо́бнае) ма́сцей.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спрача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Весці спрэчкі (у 1 знач.); пярэчыць каму‑н., даказваючы што‑н. Спрачацца не прыйшлося — аднагалосна прызналі, што агонь важней. Маўр. А дзівакі Спрачаюцца заўзята, Які там да вайны Стаяў будынак. Аўрамчык. Доўга спрачаліся, нарэшце згадзіліся на тым: капаць студню. Ігнаценка. // Выступаць супраць чаго‑н., не згаджацца з чым‑н. Не прыходзіцца спрачацца, што паэтызацыя прыроды ў Коласа не ідзе ні ў якое параўнанне з пейзажнымі малюнкамі яго папярэднікаў. Навуменка. // Разм. Сварыцца. У Даўгінаве ўчора зноў крычалі, спрачаліся. Бажко. Суседзі цяпер не спрачаюцца, не злуюць адзін на аднаго. Прокша.

2. Аспрэчваць права на валоданне чым‑н. Спрачаюцца імператары і каралі За ўладу на добрай чужой зямлі. Куляшоў. Не будзем спрачацца за камні і вежы. Панчанка.

3. перан. Змагацца з чым‑н.; супраціўляцца чаму‑н. А нямоўчнае мора Спрачаецца з нордам. Макаль. Сцяпан будзе спрачацца з жыццём — і ўсё будзе іншым. Каваль. // Сапернічаць з кім‑, чым‑н.; не ўступаць каму‑, чаму‑н. Як на экспарт паветра. Азёры, Бары, Хоць ты з раем Спрачайся, Партызанскі мой краю! Барадулін. Красою спрачаюцца з небам яны [дываны тайгі], красою спрачаюцца з морам. Дубоўка.

4. Выступаць у спрэчках (у 4 знач.). Я не чуў, што рашалі, З кім спрачаўся Бурло, Покуль слова да Валі Па чарзе не дайшло. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)