Малочнік 1 ’мужчына, які прадае малако і малочныя прадукты’ (ТСБМ), укр. моло́шник, рус. наўг., варон. молочник, польск. mlecznik ’тс’. Відаць, наватвор. Больш старое малочніца, рус. і ст.-рус. моло́чница ’жанчына, якая прадае малако’. У гаворках лексема вядома з іншым значэннем: ахвотнік да малака’ (ТС), ’жанчына, якая любіць усё малочнае’. Параўн. ’тс’ у рус. варон. молочник. Да малако (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 161, 162.
Малочнік 2 ’збаночак, у якім малако падаецца на стол’ (ТСБМ), ігн. ’гарлач (без ручкі)’ (Сл. ПЗБ), польск. mlecznik, славац. mliečnik, чэш. mléčnice ’тс’; чэш. mléčník, серб.-харв. mlièčnica ’памяшканне, дзе знаходзіцца малако’. Да малако (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 162.
Малочнік 3 ’асот агародны, Sonchus oleraceus L.’ (усх.-маг., Кіс.; ушац., Жыв. сл.), асот малочны ’тс’ (гом., Кіс.). Рус. пск., цвяр., маск. молочник ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да малочны (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 163.
Малочнік 4 ’малачай-сонцагляд, Euphorbia helioseopa L.’ (Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ; маг., Кіс.; міёр., Жыв. сл.). Укр. молочник досонечний, рус. молочник, польск. mlecznik, славац. mliečnik. Паўночнаславянскае. Да малако (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 163.
Малочнік 5 ’адуванчык, Taraxacum officinalis Wigg.’ (Сл. ПЗБ). Укр. моло́чник, моло́шник, рус. моло́чник, чэш. mléčník ’тс’. Да малако (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 163.
Малочнік 6 ’грузд перцавы, Lactarius piperatus’ (ушац., Жыв. сл.; уздз., Нар. словатв.), ’грузд жоўты, Lactarius scrobiculatus’ (пруж., Нар. словатв.). Рус. пск., ленінгр., перм. моло́чник ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да малако (гл.).
Малочнік 7 ’самец рыбы ў перыяд нерасту’ (полац., З нар. сл.). Укр. зах. молочник ’рыба-самец’, рус. пск., свярдл. молочник ’рыба з малокамі’. Усходнеславянскае. Да малако (гл.).
Малочнік 8 ’першы зуб у дзіцяці’ (круж., Мат. Маг.), малочнікі ’малочныя зубы’ (Ян.). Рус. бран., наўг., кастр. молочник, чэш. mléčník, макед. млечник ’малочны зуб’. Прасл. melčnikъ/ molčnikъ ’тс’. Да малако (гл.).
Малочнік 9 малошнік ’эпілепсія, Eclampsia’ (Касп.). Да малако (гл.). Названа паводле колеру белай пены-сліны, якая вылучаецца ў час прыпадку.