Малочніца 1 ’малачай-сонцагляд, Euphorbia helioscopia L.’ (віц., Кіс.). Да малако (гл.). Параўн. таксама малочнік 4. Мена роду магла адбыцца пад уплывам лац. назвы Euphorbia (ж. р.).
Малочніца 2 ’мастыт’ (навагр., Нар. сл.), ’захворванне слізістай абалонкі рота ў немаўлят’ (ТСБМ), рус. сіб., каўказск. молочница ’мастыт’, арханг. ’малочныя зубы ў дзяцей’, польск. mlecznica ’ліхаманка стрававальных шляхоў’. Да малако (гл.), малочны. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 111 і ламаві́ца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)