буракі́, ‑оў; адз. бурак, ‑а, м.

1. Двухгадовая агародная расліна сямейства лебядовых. Садзіць буракі. Палоць буракі. Сталовыя буракі. Кармавыя буракі.

2. Чырвоныя або белыя караняплоды гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як корм, харч і сыравіна. Церабіць буракі. Рэзаць буракі.

3. Страва, прыгатаваная з караняплодаў або лісця гэтай расліны. Любіць Яўген, як і яго бацька, кіслую капусту, буракі. Баранавых. Танька кіслай стравы не ела, ні буракоў, ні капусты. Ермаловіч.

•••

Цукровыя буракі — сорт буракоў, з якіх атрымліваюць цукар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Тара́скацца, параўн. прыставачныя ўтварэнні оттара́скатысь ’адвязацца, адчапіцца’ (Клім.), отара́скатыса (otarʼaskatysa) без указання семантыкі (зах.-палес., Арх. Вяр.), відаць, суадносныя з караскацца ’лезці ўгору, чапляцца’ (гл.) без пэўнай этымалогіі і надзейных адпаведнікаў. Магчыма, роднаснае рус. дыял. тара́щиться ’ўпірацца, супраціўляцца’, ’лезці кудысьці і па штосьці’, ’вылупляць (вочы)’ (гл. тарашчыць), чэш. дыял. trškaťпалоць’, otrškať (ofce) ’абстрыгчы’ (авечку) і пад., якія Варбат (Этимология–1971, 14) узводзіць да прасл. *torščiti, *trskati < *ter‑ ’драць’ з пашырэннем sk, параўн. літ. taršyti ’скубаць, драць, калашмаціць’, якое дакладна адпавядае *toršiti ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даку́ка, ‑і, ДМ ‑куцы, ж.

Разм.

1. Турбота, клопат. Спіць дзіця, не ведае дакукі. □ — То перш трэба навучыцца, паважаная дзяўчына. Бо мне трэба такія, каб ужо працавалі. А то што ж — замест помачы я буду мець дакуку: абучаць вас. Скрыган.

2. Нуда, маркота. Працаваць адной — дакука, Кліча бабка ўнучку, унука — І палоць, і паліваць, Прарываць і аграбаць. Шушкевіч. Не пісьмы з нейкае дакукі Начамі піша чалавек. Ідзе па лесвіцы навукі, Не адстае: імклівы век. Бялевіч.

3. Зайздрасць, злосць, выкліканыя чым‑н. Другім добрым пластуном аказаўся камандзір падрыўной групы Гнядкоў і трэцім, на здзіўленне і дакуку маладзейшым, — стары Маеўскі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́дзіць (драг. лад́ытэ, целях. ла́діті) ’жыць у згодзе, дружбе’, ’дагаджаць, наравіць’, ’прыладжваць, уладкоўваць, прыводзіць у парадак’, ’быць прыдатным’, ’падрыхтоўваць, рыхтаваць’, ’мець намер’, ’настройваць інструмент’, ’рабіць зладжана’, ’рабіць, ствараць’, ’прыбудоўваць, прырабляць’, ’рамантаваць’, ’лавіць зручны момант’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Яруш., Яўс., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.), браг.палоць у агародзе’ (Мат. Гом.), бяроз. ’гарадзіць плот’ (Шатал.), ’навіваць кросны’, драг. ’складваць, упарадкоўваць снапы ў гумне’ (Сл. паўн.-зах.); ла́дзіцца ’прымошчвацца’, ’каварна рабіць што-небудзь’, ’навучыцца ў працэсе практыкі’, ’наладжвацца’, ’ісці на лад’, ’збірацца, наважвацца, рыхтавацца зрабіць што-небудзь’, ’шанцаваць’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Касп., Сцяшк., Шат., КЭС, лаг.). Адыменнае ўтварэнне. Да лад (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плець1 ’лезіва, прылада зямца, сплеценая з 8 частак, лесвіца, каб лазіць на дрэвы да борцяў’ (кіраў., Працы, 6; рэч., Маш.; слаўг., Нар. сл.; калінк., рагач., З нар. сл.; маг., усх.-гом., ЛА, 1); ’плётка, пляцёнка’ (Мат. Маг.), пле́ццю ’густа, нібы сплёўшыся’ (Юрч. СНЛ). Рус. плеть ’лезіва зямца’. Ад прасл. *pletь. Да пле́сці (гл.).

Плець2палоць’ (ігн., вільн., Сл. ПЗБ). З польск. pleć ’тс’ (тамсама).

Плець3 ’падоўжаны край бёрда, у які ўстаўляюцца трысцінкі’ (воран., Шатал.). Да пле́сці (гл.) ад асновы *plet‑ (*pletь ’нешта сплеценае’).

Плець4 ж. р. ’плот, сплецены з лазы ці з тонкіх жэрдак’ (Федар. 7). Да прасл. *plet‑ь < і.-е. *plekʼ‑t‑ǐ‑s.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

града́, ы́; мн. гра́ды (з ліч. 2, 3, 4 грады́), град; ж.

1. Палоска зямлі, спецыяльна прыгатаваная для вырошчвання агародніны, кветак. Рабіць грады. Града агуркоў. Палоць грады. Паліваць грады. □ Зелянее многа град. Тут — цыбуля, памідоры, Морква, рэпа і салат. Муравейка. У агароднай брыгадзе высаджвалі з парнікоў на грады расаду капусты. Бялевіч.

2. Ланцуг невысокіх гор, узгоркаў. Сонца было ўжо зусім нізка над градою узгоркаў. Брыль. Граду раскалоўшы клінам, Пераліваецца водамі Ля скал Енісей. Калачынскі.

3. Мноства аднастайных прадметаў, размешчаных у адзін рад. Града камення загароджвала шлях вадзе, і разгневаны паток дыбіўся, лез на каменне. Шамякін. // Паласа лесу. [Пархвен] мінуў доўгую граду хмызу, перайшоў упоперак шашу і як бы ўпаў у вільгаць логу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вало́га1 ’поліўка з малака або канаплянага семя’ (КЭС, Вешт.); ’заправа, прыгатаваная з канаплянага семя’ (Лекс. Палесся); ’масла, усё скаромнае’ (віц.), валіга ’рэдкі жыр’ (Касп.). Паўн.-рус. волога ’скаромная вадкая страва; масла, малочныя прадукты: сыр, смятана, тварог і інш.’, укр. волога ’вільгаць’. Усходнеславянская семантычная інавацыя’ < прасл. *volga ’вільгаць’ (Вештарт, Бел.-рус. ізал., 16; Фасмер, 1, 340; Скок, 3, 606).

Вало́га2 ’барана’ (КСТ). Магчыма, валога < валока (ад валачыць). Параўн. у фанетычным плане валошка і валожка ’Centaurea cyanus L.’ Параўн., аднак, укр. воложитипалоць, трапаць’.

Вало́га3 ’дрыгва’ (Шатал.). Роднаснае з вільгаць, рус. влага, ц.-слав. влага, укр. волога ’вільгаць’. Да агульнаславянскага *volga, якое адлюстравана ва ўсіх славянскіх мовах са значэннямі ’вільгаць, вада, вадкасць, масла, жыр’ і інш. (Рудніцкі, 1, 467). Параўн. валака́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пало́ва1 ’адна з дзвюх роўных частак чаго-н.; сярэдзіна якой-н. адлегласці, прамежку часу і пад.; асобная частка жылога памяшкання’, палаві́на ’тс’. Рус. поло́ва, полови́на, укр. полови́на, ст.-рус. половина. Палова ад прасл. polъ (аснова на й), дзе ‑ов‑ з ускосных склонаў з далейшым расшырэннем суфіксам ‑ін‑ (гл. Фасмер, 3, 312).

Пало́ва2 ’рэшткі, якія застаюцца пры абмалоце збожжа і ачыстцы зерня; мякіна’ (ТСБМ, Бяльк., Інстр. I), поло́ва (Выг., Бяссон.). Агульнаслав.: рус. поло́ва, укр. поло́ва, ст.-слав. плѣвы, польск. plewa, в.-луж. pluwa, н.-луж. plowa, чэш. pléva, pleva, славац. pleva, серб.-харв. пље̏ва, славен. pléva ’палова’, балг. пля́ва ’салома; назва Млечнага Шляху’. Прасл. pelva і peleva (рус. пелёва). Роднасныя ст.-прус. pelwo ’палова’, ст.-літ. pẽlus ’тс’, лат. pęlus, pęlavas, pęlęvas, pę̀lvas ’тс’, ст.-інд. palā́vās мн. ’палова’, лац. palea < *palēva ’тс’ (гл. Траўтман, 213; Мейе–Эндзелін, 3, 198; Фасмер, 3, 312, у яго ж гл. і інш. літ-py; Махэк, 459, Выгонная, Лекс. Палесся, 80 і наст.). Далей гл. палоць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пялю́венька ’прыбудова да хлява, дзе ляжаць дровы, сена’ (дзятл., З нар. сл.), параўн. укр. пелевня ’від свірна ці адрыны, дзе захоўваецца салома, мякіна, сена, таксама збожжа’, пелёвень, пелёвнак ’тс’, рус., дыял. пелёвня ’мякіннік’, параўн. польск. дыял. plewnia ’мякіннік’, plewnik ’тс’, ст.-чэш. ρΐένηέ, plevnik ’тс’, чэш. дыял. plevfia, plivefi ’тс’, серб.-харв. дыял. гуъевгьа ’тс’, балг. плѐвня ’памяшканне для захавання мякіны, саломы, сена; хлеў для жывёлы, аўчарня’, макед. плевна ’тс’, ст.-слав. плѣвьница ’свіран’. Беларускае слова ўтворана ад асновы *pelev‑, паралельнай да *pelv‑, параўн. рус. пелёва/полова ’мякіна’, што ўзыходзіць да *peltiпалоць’, * polt і ’палаць, веяць’, роднасных ст.-прус. pelwo ’мякіна’, ст.-літ. pelūs, лат. pęlus, мн. л. pęlavas, pęlevas ’мякіна, палова’, ст.-інд. мн. л. раі ava h ’мякіна’, лат. palea (< paleva) ’тс’ (супраць збліжэння з апошнімі пярэчыць Банькоўскі, 2, 608; гл. Фасмер, 3, 227, 312; Махэк₂, 459; ББР, 5, 386). Да семантыкі параўн. калошанка ’прыбудоўка пры адрыне для захоўвання мякіны і сечкі’ (Скарбы) < колас, калоссе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́рзаць, ту́рзаті, ту́рзаты ‘тузаць (пра балячку, якая нарывае)’ (Сцяц., Сцяшк. Сл., Скарбы, Федар. 4, Зайка Кос., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.; пін., Нар. лекс.; пін., ЖНС), ‘нарываць’ (слонім., Нар. словатв.), ‘скубсці, разрываць’ (Ласт.), ‘тузаць лейцамі’ (ТС), ту́рзаті ‘тузаць каго-небудзь’ (Чэрн.), ту́рзаті ‘расцягваць кужаль на валокны’ (пін., Шатал.), ту́рзаць ‘торгаць, цягаць рыўкамі, рэзкімі рухамі’, ‘торгаць туды-сюды, імкнучыся адчыніць што-небудзь’, ‘нудзіць, рваць’, ‘не даваць спакою, дакучаць патрабаваннямі’ (Сл. ПЗБ). Параўн. рус. терза́ть ‘раздзіраць, рваць, мучыць’, балг. дыял. то̂рзампалоць’, серб. тр̏зати ‘тузаць, рваць’, славен. trzati ‘торгаць’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад тырзаць (гл.) з варыянтнай асновай, што ўзыходзіць да *tr̥gati з чаргаваннем фарманта і.-е. ‑g‑/‑ǵ‑, параўн. ст.-слав. тръѕати ‘тузаць, рваць, раздзіраць’ < прасл. *tъrgati (Шустар-Шэўц, 1519; ESJSt, 16, 990), у выніку трэцяй палаталізацыі прасл. *tъrzati (Сной₂, 790). Меркаванні пра запазычанне з літ. tur̃šinti ‘страсянуць, патрэсці’ (Весці АН БССР, 1971, 1, 96) непрымальныя па семантычных і фармальных прычынах, параўн. Смачынскі, 696. Сюды ж турзы́каць ‘турзаць’ (брасл., Сл. ПЗБ) з ускладненнем асновы суфіксам ‑ык‑. Параўн. торгаць, тургаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)